У Беларусі ўжо трэці месяц не спыняюцца масавыя пратэсты, якія пачаліся адразу пасьля абвяшчэньня афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, паводле якіх у шосты раз перамог Аляксандар Лукашэнка.
Сёньня ў Менску а 12-й гадзіне чакаецца «Марш сьмелых». Удзельнікі плянуюць зьбірацца каля станцыі мэтро «Пушкінская», каб прайсьці ад месца гібелі першай ахвяры сілавікоў Аляксандра Тарайкоўскага да «двара пераменаў», зь якога выкралі Рамана Бандарэнку, які ад пабояў сканаў у шпіталі.
Праблемы назіраюцца ва ўсіх апэратараў ад 9.15, адключаны ў тым ліку інтэрнэт праз 2G.
Родным паведамілі, што яе затрымалі да суду паводле новага пратаколу
Пасьля трагічнай сьмерці Рамана Бандарэнкі група віцебскіх лекараў запісала відэазварот да чыноўнікаў, у якім яны апавялі пра перасьлед мэдыкаў з палітычных матываў і выказалі салідарнасьць з памерлым пасьля зьбіцьця Раманам Бандарэнкам.
Паводле тэлеграм-каналаў, невядомыя людзі прыехалі ў Новую Баравую, каб зьняць банэр з выявай герояў пратэстаў, а затрымалі людзей, якія выйшлі яго абараняць.
Найважнейшыя навіны 14 лістапада.
Лёнданская паліцыя вядзе расьсьледаваньне зьнішчэньня народнага мэмарыялу памяці Рамана Бандарэнкі ля амбасады Беларусі. Яго стварылі беларусы Брытаніі і неабыякавыя да сытуацыі ў Беларусі грамадзяне Вялікай Брытаніі.
У Менску і іншых населеных пунктах Беларусі 14 лістапада праходзяць стыхійныя акцыі супраць палітычных рэпрэсій.
У Хабараўску чатыры месяцы працягваюцца пратэсты супраць арышту абранага губэрнатара Сяргея Фургала. Іх ніяк не асьвятляюць дзяржаўныя і праўладныя СМІ, цяпер улады спрабуюць зрабіць так, каб пра пратэсты не паведамлялі незалежныя журналісты.
31-гадовы Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада ў шпіталі пасьля выкраданьня 11 лістапада з «плошчы Пераменаў» і зьбіцьця. Прапануем фатаздымкі Рамана Бандарэнкі розных гадоў, якімі са Свабодай падзялілася сям'я Рамана.
Прадпрымальнік Іван зь Менскага раёну паведаміў, што быў у адной камэры ў ІЧУ ў Жодзіне зь вядомымі спартоўцамі.
Стрыечная сястра загінулага Рамана Бандарэнкі Вольга Кучарэнка паведаміла Свабодзе, што сямʼі пакуль не аддаюць цела Рамана. Таму невядомая і дата пахаваньня.
МЗС Аўстрыі выступіла з заявай з нагоды сьмерці Рамана Бандарэнкі.
Героі Лявона Вольскага разам сьпяваюць пра масавыя арышты ў Беларусі, якія працягваюцца ўжо месяцамі, і пра «дзяржаву для народу».
Паводле справаздачы, з дня выбараў беларусы падалі ў органы 4000 заяў аб гвалце з боку супрацоўнікаў сілавых структур. Ніводнай крымінальнай справы дагэтуль не заведзена, у тым ліку па выпадках сьмерцяў.
Прадстаўніца Сьвятланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алана Гебрэмарыям прызнаная падазраванай у крымінальнай справе, паведамляе тэлеграм- канал КС.
Палкоўнік у адстаўцы Андрэй Кітоў, былы камандзір атраду спэцыяльнага прызначэньня ў Мар’інай Горцы, былы намесьнік начальніка антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС «Алмаз», у размове са Свабодай расказвае пра настроі вэтэранаў спэцназу, пра свае ўражаньні ад мірных маршаў і стаўленьне да гвалту.
Партыя левых «Справядлівы сьвет» у сваёй заяве ўсклала адказнасьць за гібель Рамана Бандарэнкі на нападнікаў зь сілавых структураў.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty Interantional патрабуе расьсьледаваць гібель беларуса Рамана Бандарэнкі.
Сёньня ля касьцёла ў Гомлі ўсклалі кветкі ў памяць пра Рамана Бандарэнку, што памёр учора пасьля затрыманьня ў «двары пераменаў» у Менску, і Аляксандра Віхора, які загінуў у Гомлі ў першыя дні пратэстаў, таксама пасьля таго, як сілавікі яго затрымалі і зьбілі.
Ізраільскі грамадзянін Аляксандар Фруман, які ў жніўні быў затрыманы ў Менску на 78 гадзін і перажыў зьдзекі сілавікоў, 13 лістапада падаў заяву ў ізраільскую паліцыю, паведамляе суполка «Беларусы ў Ізраілі».
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у міжнародных пытаньнях Франак Вячорка тлумачыць, што такое «Маскоўскі мэханізм», дзякуючы якому можна засудзіць адказных за гвалт супраць мірных пратэстоўцаў.
Мэдыкі патрабуюць таксама новых выбараў, спыненьня гвалту, аднаўленьня на працы і ў навучальных установах усіх звольненых ці адлічаных па палітычных матывах.
Сьвятлана Ціханоўская зрабіла заяву аб абвяшчэньні народнага трыбуналу. Згодна з плянам, беларусы канфідэнцыйна могуць даслаць у цэнтралізаваную сыстэму сьведчаньні злачынстваў, а потым онлайн галасаваньнем запатрабаваць справядлівага суду.
Сваю вэрсію сьмерці Рамана Бандарэнкі агучыў сёньня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію прадстаўнікам СМІ.
Аляксандар Лукашэнка паведаміў, што даручыў распрацаваць мэханізм, які дапамог бы вырашыць праблему адлічаных за ўдзел у няўзгодненых акцыях пратэсту студэнтаў беларускіх ВНУ.
Канчатковая мэта праекту — сумленныя суды над усімі, хто быў датычны, пішуць яго арганізатары.
«Я шчыра спачуваю бацькам, калі чалавек сыходзіць з жыцьця, тым больш малады чалавек — гэта кепска».
Ва Ўправе Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ ААН) паведамілі, што атрымалі інфармацыю аб затрыманьні больш як 25 тысяч чалавек у Беларусі за час акцый пратэсту, сказана ў заяве прэс-сакратара УВКПЧ ААН Рупэрта Колвіла.
Спартовец, пасьпяховы бізнэсовец, мастак, сябра, сын, брат. Пра тое, якім чалавекам быў Раман Бандарэнка, што любіў, чым цікавіўся, пра што марыў, расказала Свабодзе стрыечная сястра Вольга Кучарэнка.
Другакурсьнік Павел выйшаў у ЦУМ купіць ватман і пазбавіўся студэнцкага білету.
Як паведаміла намесьніца рэдактара разэты «Народная Воля», Марына Коктыш, у рэдакцыю прыйшлі невядомыя без дакумэнтаў.
У судзе Слуцкага раёну вынесьлі прысуд Раману Караневічу за супраціў і нанясеньне цялесных пашкоджаньняў міліцыянту. Маці Рамана, калі пачула вырак, страціла прытомнасьць.
У рэдакцыю Свабоды прыслалі відэа з камэр назіраньня ў двары на «плошчы Перамен» у Менску.
СК выклаў сваю вэрсію падзей. Яна ў цэлым супадае з учорашняй вэрсіяй міліцыі: міліцыянты пасьля бойкі знайшлі мужчыну з траўмамі, даставілі ў пастарунак і выклікала «хуткую». З новага — заява, што мужчына быў пʼяны. Суполка мэдыкаў у «Тэлеграме» гэта зьняпраўджвае.
Старшы лейтэнант Ігар Макар — былы намесьнік камандзіра баявой групы антытэрарыстычнага падразьдзяленьня МУС Беларусі «Алмаз» — расказвае, чым адрозьніваюцца «людзі ў чорным» ад «людзей у аліўкавым» на вуліцах беларускіх гарадоў.
Дзьмітры Каўко — анэстэзіёляг, які працуе ў клініцы «Новы зрок» і РНПЦ дзіцячай хірургіі. Раніцай 12 лістапада людзі ў масках прыйшлі па яго проста ў афтальмалягічную клініку. Калегам не патлумачылі, чаму забіраюць доктара.
Яны выказалі спачуваньні сябрам і сямʼі і заклікалі прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.
Увечары 12 лістапада беларусы Кіева сабраліся каля амбасады Беларусі ва Ўкраіне на акцыю ўшанаваньня памяці загінулага ў Менску Рамана Бандарэнкі.
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі прайшла ўвечары 12 лістапада ў Жлобіне.
У двары на вуліцы Курчатава ў Горадні 11 лістапада ўвечары затрымалі 17 чалавек, паведамляе S13. Пасьля прафіляктычнай гутаркі ў Ленінскім РАУС усіх адпусьцілі, паведамляе Tut.by.
Памёр Раман Бандарэнка, якога невядомыя скралі на «плошчы пераменаў». Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Да муралу з усяго Менску людзі прынесьлі кветкі і запалілі сьвечкі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» патрабуе завесьці крымінальную справу, правесьці расьсьледаваньне і пакараць вінаватых у сьмерці Рамана Бандарэнкі, паведамляецца на сайце цэнтру.
На Магілёўшчыне ў райцэнтры Горкі пасьля 15 дзён адміністрацыйнага арышту выпусьцілі з ізалятара супрацоўніка мясцовых ачышчальных збудаваньняў Сяргея Крушава.
Эстонія ў Радзе бясьпекі ААН заклікала ўлады Беларусі спыніць гвалт і правесьці новыя прэзыдэнцкія выбары. Абмеркаваньне гэтага пытаньня адбылося ў радзе ААН 11 лістапада з ініцыятывы Эстоніі, Бэльгіі, Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі.
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Павал Латушка ў інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму апанэнты ўлады не пагаджаюцца на «круглы стол» Юрыя Васкрасенскага, расказвае пра два сцэнары трансфэру ўлады ў Беларусі і працу сваёй каманды, да якой далучаюцца і чыноўнікі.
11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Увечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр. Людзі прыходзяць у на «плошчу Пераменаў» ушанаваць памяць загінулага. Людзі скандуюць «Трыбунал».
11 лістапада на «плошчы Пераменаў» у Менску невядомыя ў масках выкралі Рамана Бандарэнку. Потым у цяжкім стане яго прывезьлі ў шпіталь. Стала вядома, што ўвечары 12 лістапада ён у шпіталі памёр.
У офіс ініцыятывы «Задзіночаньне беларускіх студэнтаў» спрабуюць трапіць невядомыя, паведамляе ўвечары 12 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».
Загрузіць яшчэ