Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільцянін, які перажыў катаваньні з боку сілавікоў у Менску, падаў заяву ў паліцыю Ізраілю


Грамадзянін Ізраілю Аляксандар Фруман
Грамадзянін Ізраілю Аляксандар Фруман

Ізраільскі грамадзянін Аляксандар Фруман, які ў жніўні быў затрыманы ў Менску на 78 гадзін і перажыў зьдзекі сілавікоў, 13 лістапада падаў заяву ў ізраільскую паліцыю, паведамляе суполка «Беларусы ў Ізраілі».

Фруман спадзяецца на прымяненьне ўнівэрсальнай юрысдыкцыі ў дачыненьнні да беларускіх сілавікоў. Імёны сваіх крыўдзіцеляў Аляксандар даведаўся з апазыцыйных Тэлеграм-каналаў.

Аляксандар Фруман, спэцыяліст па базах дадзеных і статыстыкі быў затрыманы ў Менску, на праспэкце Незалежнасьці, калі гуляў разам з жонкай. Пасьля таго, як ён сфатаграфаваў тэлефонам аўтобус зь міліцыянтамі, яго нечакана схапілі людзі ў чорным, зьбілі і пасадзілі ў аўтазак, працягваючы наносіць ўдары дубінкамі.

Аляксандар Фруман пракамэнтаваў для Радыё Свабода свой сёньняшні крок:

«Пасьля падачы маёй заявы яны мусяць пачаць расьсьледаваньне. Запытаць відэа з вонкавых камэр унутранага двара Савецкага РУУС. Прасіць допыту тых, хто ў гэтым удзельнічаў. Я перадаў паліцыі ўсе імёны супрацоўнікаў РУУС і некалькіх дакладна апісаў, што яны кіравалі катаваньнямі. Таксама яны мусяць дапытваць сьведак, хлопцаў і дзяўчат, што былі са мной падчас усяго зьняволеньня.

Паводле закону ізраільская паліцыя абавязаная гэта зрабіць, у нас жа не Беларусь. Інакш да іх будуць ужытыя санкцыі за бязьдзейнасьць. Для мяне важная дамагчыся, каб іх унесьлі ў сьпісы невыязных і падалі іх у міжнародны вышук».

Падчас пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі былі затрыманыя і іншыя ізраільскія грамадзяне — Арцём Пронін, Станіслаў Рабунскі і Ганна Сіроціна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG