Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальных справаў за пратэсты — у 7 разоў больш, чым справаў за карупцыю


Беларускі пратэстовец, ілюстрацыйнае фота
Беларускі пратэстовец, ілюстрацыйнае фота

Колькасьць крымінальных справаў за пратэсты ў краіне пераваліла за 5 тысяч. Глядзім, наколькі гэта шмат.

Сьледчы камітэт Беларусі абвясьціў, што за пратэсты завялі ўжо больш як 5 тысяч крымінальных спраў. Глядзім, ці шмат гэта.

У 1,8 раза больш, чым зьбіраюць за год самазвалаў

Летась у Беларусі за год сабралі 2681 самазвал, па зьвестках Белстату. Крымінальных справаў за пратэсты больш у 1,8 раза.

Аўтобусаў летась вырабілі 1513 штук, гэта ўтрая менш, чым завялі крымінальных справаў за пратэсты.

Грузавых вагонаў сабралі летась 2156 штук, гэта ў 2,3 раза менш, чым колькасьць крымінальных справаў за пратэсты.

Утрая больш, чым насельніцтва малога гораду

Дзісна — самы малы горад у Беларусі, ён на поўначы Віцебскай вобласьці. Насельніцтва — менш за 1500 чалавек. 5000 — гэта насельніцтва трох такіх гарадоў.

Істотна больш, чым калектыў цэлага заводу

На Менскім заводзе колавых цягачоў працуе, па апошніх зьвестках, 4234 чалавекі, або на 766 чалавек менш, чым завялі крымінальных спраў за пратэсты ў Беларусі.

У 7 разоў больш, чым справаў за карупцыю

У 2020 годзе ў Беларусі за карупцыю асудзілі 684 асобы, гэта ў 7 разоў менш, чым крымінальных справаў за пратэсты.

За наркотыкі летась асудзілі 2002 асобы, гэта ў 2,5 раза менш, чым крымінальных справаў за пратэсты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG