Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фігурантам «карагоднай справы» дадаюць яшчэ адзін крымінальны артыкул


Юлія Лаптановіч са Сьвятланай Ціханоўскай, архіўнае фота
Юлія Лаптановіч са Сьвятланай Ціханоўскай, архіўнае фота

Ужо вядома сама менш пра чатыры выпадкі, калі абвінавачаным у «карагоднай справе» берасьцейцам пагражаюць новымі крымінальнымі справамі.

Праваабаронцы паведамляюць, што Ганна Баран, Юлія Лаптановіч, Уладзімер і Кацярына Ганчаровы абвінавачваюцца паводле новага артыкула, на падставе якога ў іх адбыліся ператрусы.

Цяпер, акрамя артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак), фігурантам дадалі 369-ы крымінальны артыкул (абраза прадстаўніка ўлады). Калі першай справай займаўся ГУБАЗіК, гэтым разам да працэсу падключыўся Камітэт дзяржбясьпекі.

14 кастрычніка вобшук прайшоў у Пружанах у сямʼі Лаптановічаў. Па «карагоднай справе» на 2,5 года калёніі асуджаны бацька траіх дзяцей Ігар Лаптановіч, ягоная жонка Юлія — на 3 гады «хатняй хіміі». Цяпер затрыманая і жанчына, яна ў берасьцейскім СІЗА № 7. Дзеці засталіся з бабуляй.

Ганну Баран таксама зьмясьцілі ў СІЗА-7, яе ўжо наведала адвакатка.

Па 369-м артыкуле праходзіць і сямʼя Ганчаровых. Уладзімера супрацоўнікі ГУБАЗіК яшчэ летам затрымалі разам з жонкай і малалетнімі дзецьмі. Падчас допыту апэратыўнікі з УУС Маскоўскага раёну чатыры гадзіны трымалі дзяцей у калідоры. Пасьля ўсіх перавезьлі ў Сьледчы камітэт і там таксама дапытвалі чатыры гадзіны. Сям’ю адпусьцілі, а Ўладзімера перавялі ў ІЧУ Кобрыні, адтуль — у Берасьцейскі СІЗА, дзе ён застаецца з 14 ліпеня.

Судовы працэс па «карагоднай справе» над дзявятай групай жыхароў Берасьцейскай вобласьці адновіцца 25 кастрычніка.

Агулам за акцыю пратэсту 16 верасьня ў Берасьці ўжо асуджаныя звыш 80 чалавек, падазраванымі праходзяць больш за сотню.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG