Баяніст Віталь Варанко ня змог учора заверыць свой выступ на афіцыйным мерапрыемстве ў Кіеўскім сквэры ў Менску.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі, былы кіраўнік Парку высокіх тэхналёгій Валер Цапкала заявіў, што ня вернецца ў Беларусь пры ўладзе Аляксандра Лукашэнкі.
Жузэп Барэль заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць захаваньне свабоды выказваньня думак і мірных сходаў у адпаведнасьці зь міжнароднымі абавязаньнямі Беларусі.
Адвакат кажа, што Шкляраў упэўнены ў палітычных матывах затрыманьня — за камэнтары ў ягоным блогу.
Валянцін Стэфановіч з Праваабарончага цэнтра «Вясна» адказаў на крытыку старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай плятформы альтэрнатыўнага падліку галасоў «Голас».
«Гэтая акцыя прайшла паводле сцэнару перадвыбарчага штабу Сьвятланы Ціханоўскай і была накіраваная на стварэньне канфлікту зь непрадказальнымі наступствамі».
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Ўладзімер Лабковіч пракамэнтаваў адмову Сьвятлане Ціханоўскай у месцы для правядзеньня афіцыйна дазволеных мітынгаў.
Суд Цэнтральнага раёну Менску прызнаў Кірыл Галанава вінаватым у «дробным хуліганстве» і «непадпарадкаваньні міліцыі».
Кіраўнікі Расеі і Беларусі Ўладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка правялі 7 жніўня тэлефонныя перамовы. Ініцыятыва размовы паходзіла з расейскага боку.
Лукашэнка лічыць, што цяпер ён трапіць у «залаты фонд»: мае кроў, якая «лечыць людзей».
Учора ў Гомлі прайшоў шэраг затрыманьняў давераных асобаў і прыхільнікаў Сьвятланы Ціханоўскай.
Плянаваны на 8 жніўня ў Менску вялікі бясплатны hip-hop-канцэрт на пляцоўцы каля Палаца спорту не адбудзецца.
Сярод іх Іскуі Абалян, Валер Дайнэка, Уладзімер Цэсьлер, Віталь Гуркоў, Вадзім Галыгін...
У Беларусі працягваюцца затрыманьні актывістаў і назіральнікаў напярэдадні выбараў прэзыдэнта.
На ўчастку №46 у Гомлі назіральнікі налічылі толькі 42 выбарнікі, а афіцыйна там прагаласавалі 474 выбарнікі. На ўчастку №42, які месьціцца ў той жа школе №66, назіральнікі налічылі 34 выбарнікаў, а выбаркам — 180.
Працэс праходзіў у судзе Цэнтральнага раёну. Галанава абвінавачвалі ў непадпарадкаваньні міліцыі і дробным хуліганстве.
Ян Максімюк гутарыць з польскім аналітыкам Камілем Клысіньскім, галоўным спэцыялістам у пытаньнях Беларусі, Украіны і Малдовы з урадавага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў у Варшаве.
Арганізатары онлайн-плятформаў «Голас», Zubr.in ня маюць акрэдытацыі на збор і інтэрпрэтацыю названай сацыялягічнай інфармацыі, лічаць у Генпракуратуры.
Анансаваныя мясцовымі ўладамі канцэрты з удзелам расейскіх і іншых папулярных выканаўцаў адмяняюць без тлумачэньня прычын
Аглядальніца расейскай службы Радыё Свабода Алена Рыкаўцава скептычна паставілася да вэрсіі, што расейскія зоркі эстрады адмовіліся ад перадвыбарчага канцэрту ў Беларусі праз шматлікія просьбы і пагрозы беларускіх і расейскіх фанатаў.
Мілюка асудзілі за «дробнае хуліганства» на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.
Незалежныя назіральнікі вымушаныя карыстацца біноклем, каб падлічваць колькасьць людзей, што ідуць на датэрміновае галасаваньне. Кіраўніцтва гімназіі № 6, дзе месьцяцца тры выбарчыя ўчасткі, забараніла назіральнікам знаходзіцца ў памяшканьні.
Марыя Калесьнікава, каардынатарка аб’яднанага штабу кандыдаткі ў прэзыдэнты Сьвятланы Ціханоўскай, запісала відэазварот да старшыняў і чальцоў выбарчых камісій.
Суд над затрыманымі можа прайсьці ў пятніцу 7 жніўня.
Дзейнасьць плятформы афіцыйна не забаронена. На ёй зарэгістраваліся звыш 900 тысяч чалавек
«Падумайце, ці патрэбна вам гэтая правакацыя, і ці патрэбна наогул рызыка, у выніку якой вы ня зможаце скарыстацца сваім выбарчым правам»
Тацяна Караткевіч, Марына Адамовіч і Іна Кулей параўноўваюць сёлетнюю кампанію з прэзыдэнцкімі выбарамі 2015, 2010 і 2006 гадоў.
Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Валер Цапкала 7 жніўня прыляцеў у Варшаву, паведаміў агенцтву «Інтэрфакс» прадстаўнік ягонага штабу Аляксей Урбан.
Такія зьвесткі апублікавала на сваім сайце Цэнтральная выбарчая камісія.
Супрацоўнікі міліцыі нават і слухаць не хацелі ні яго, ні жонку. Жонка Шыпуліна паказвала ім дакумэнты аб тым, што ў Андрэя станоўчы тэст на COVID-19, але яго ўсё адно забралі адбываць «суткі».
Суд над Кірылам Галанавым пройдзе 7 жніўня. Лёс Улада Сакалоўскага пакуль невядомы.
Былы кіраўнік Галоўнага дзяржаўна-прававога ўпраўленьня Адміністрацыі прэзыдэнта Аляксандар Пласкавіцкі не чакаў, што беларускі народ будзе здольны настолькі хутка і энэргічна ўскіпець.
Ці магчыма, што будзе афіцыйна абвешчаны нейкі іншы вынік, акрамя аглушальнай перамогі Лукашэнкі? Ці існуе плян дзеяньняў пасьля завяршэньня галасаваньня? Як можа спрацаваць плятформа «Голас»?
Рэпэр Tyga, Леанід Агуцін, Грыгорый Лепс, гурты Rasa, «Кар-Мэн» ды іншыя адмовіліся ад выступу на канцэртах у Беларусі 8 жніўня. Пра гэта артысты паведамілі ў сваіх сацсетках.
У Гомлі і Мазыры 6 жніўня затрымалі каля 10 актывістаў супольнасьці «Краіна для жыцьця».
Ананімна паведамляюць пра іх затрыманьне, але пацьвердзіць гэтую інфармацыю пакуль не атрымалася.
40 праваабарончых групаў заклікалі Аляксандра Лукашэнку забясьпечыць адкрыты і бясьпечны доступ да інтэрнэту ў Беларусі падчас прэзыдэнцкіх выбараў
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што паведамленьне пра ўезд на беларускую тэрыторыю яшчэ адной групы «вагнэраўцаў» атрымалі з Украіны.
Трэці дзень тры незалежныя назіральнікі Кірыл, Ангеліна і Тацяна папераменна дзяжураць каля ўваходу ў менскую СШ № 212, дзе разьмешчаныя выбарчыя ўчасткі № 6 і 7 Фрунзенскага раёну.
Прадстаўніца штабу Сьвятланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова пракамэнтавала падзеі ў менскім Кіеўскім сквэры, якія адбыліся ўвечары 6 жніўня.
Каманда Сьвятланы Ціхнаноўскай прыехала да Кіеўскага сквэру а 20-й гадзіне 6 жніўня.
Асноўныя цытаты з інтэрвію кіраўніка Беларусі ўкраінскаму журналісту Дзьмітрыю Гардону.
Напярэдадні выбараў, 8 жніўня, у розных гарадах Беларусі адбудуцца маштабныя канцэрты, на якія запрошаныя зоркі расейскай эстрады. Канцэрты будуць бясплатныя.
Супрацоўнікі Палацу дзяцей і моладзі Уладзіслаў і Кірыл, якія забясьпечвалі гукавое суправаджэньне дзяржаўнай імпрэзы ў менскім Кіеўскім сквэры, уключылі песьню «Перемен» Віктара Цоя. У Кіеўскі сквэр зьбіралася прыехаць Сьвятлана Ціханоўская.
25 ПЭН-цэнтраў выступілі з супольнай заявай, у якой выказваюць занепакоенасьць парушэньнямі права на свабоду выказваньня і іншых правоў чалавека.
У выніку на выбарчых участках могуць адбывацца частыя ці нават пастаянныя канфлікты, разборкі з удзелам міліцыі. То бок нават ужо сам працэс галасаваньня супраць Лукашэнкі становіцца грамадзянскім калі ня подзьвігам, то сьмелым учынкам.
На гэтым тыдні ў сталіцы, якая займае плошчу 348,84 квадратнага кілямэтра (без уліку прыгарадаў) месца для перадвыбарчых пікетаў няма.
У дзень анансаванага мітынгу-канцэрту Сьвятланы Ціханоўскай у парку Дружбы народаў улады занялі ўсе пляцоўкі, вылучаныя для агітацыі. На плошчы Бангалор зладзілі сьвяткаваньне Дня чыгуначных войскаў. Ціханоўская па абедзе абвясьціла, што наведае адно з афіцыйных мерапрыемстваў у Кіеўскім скверы.
Дакладна вядома пра затрыманьне Ўладзя Каўкіна, які не адносіўся да названых рухаў. Прычыны затрыманьня невядомыя.
Загрузіць яшчэ