6 верасьня прэс-сакратар МУС апублікаваў відэа агляду машыны, у салёне якой быў бел-чырвона-белы сьцяг, сякера, улёткі з заклікам да забастоўкі і нажы.
У эфіры тэлеканалу СТВ міністар унутраных спраў Юры Караеў заявіў, што 30 супрацоўнікаў міністэрства па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталях «зь цяжкімі пашкоджаньнямі».
У Магілёве «Марш адзінства» ня стаў самай масавай акцыяй за час мясцовых пратэстаў супраць вынікаў выбараў, але яго ўдзельнікі гэтым разам былі «больш рашучымі» ў супрацьстаяньні зь міліцыянтамі.
Што адбываецца ў Менску на 29-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка запісаў відэазварот да тых, хто разганяе мірныя акцыі і затрымлівае людзей, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалтоўнага ўтрыманьня ўлады.
Затрыманую 5 верасьня падчас акцыі ў Менску журналістку «Зялёнага парталу» Насту Захарэвіч так і ня вызвалілі. У чым яе вінавацяць, невядома.
Што адбываецца ў Менску і іншых гарадах Беларусі на 29-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У суботу 5 верасьня, у дзень жаночых маршаў у Менску і іншых гарадах Беларусі, беларускі Прагі таксама арганізавалі акцыю салідарнасьці на Вацлаўскай плошчы.
Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову адпусьцілі з ізалятара на лячэньне, паведамілі ў МУС Беларусі.
«Усе гэтыя грамадзяне дэманстравалі недзяржаўную сымболіку, выкрыквалі лёзунгі. Міліцыя на гэта рэагавала», — сказала прадстаўніца ўправы ўнутраных спраў Менгарвыканаму.
Сьледчы камітэт адказаў, што зварот Каардынацыйнай рады далучылі да крымінальнай справы супраць самой рады, абмеркаваньне з прадстаўнікамі рады чаго-кольвек «немэтазгоднае».
Пра гэта 5 верасьня заявіў міністар замежных справаў Нямеччыны Гайка Маас.
5 верасьня пасьля 12-й гадзіны студэнты і выкладчыкі Міенскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўнівэрсытэту сабраліся перад будынкам на акцыю пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту ўлады.
Прапануем кароткі агляд нядаўніх вартых увагі публікацыяў пра Беларусь у міжнароднай прэсе.
Сьледчы Сьледчага камітэту Беларусі Ігар Лобан пасьля першых дзён міліцэйскага гвалту на вуліцах беларускіх гарадоў запісаў зварот да міністра ўнутраных справаў Юрыя Караева, у якім назваў яго чалавекам бяз гонару і сумленьня за апраўданьне тым дзеяньняў сваіх падначаленых.
Што адбываецца ў Беларусі на 28-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У Польшчы пракуратура пачала расьсьледаваньне арышту, пабіцьця і катаваньняў трох палякаў у Беларусі. Іх затрымалі ў Менску 9 жніўня. Пра гэта паведамляе радыё RMF24.
«Шмат у каго з нас у кожнай сям’і цяпер ёсьць той, хто быў на пратэстах або проста глядзеў, сядзеў дзесьці на лаўцы са сваёй дзяўчынай ці выходзіў у краму, а затым апынуўся ў аўтазаку», — сказала гімнастка Меліціна Станюта The Guardian.
Краіны ЭЗ пакуль яшчэ абмяркоўваюць дэталі санкцыяў супраць афіцыйных асобаў Беларусі, аднак Францыя выступае за іх хутчэйшае ўвядзеньне.
Сёньня кандыдатка ў прэзыдэнты Беларусі на апошніх выбарах Сьвятлана Ціханоўская празь відэасувязь выступіла з дакладам на сустрэчы Рады Бясьпекі ААН.
Сьвятлана Ціханоўская выступае з дакладам у Радзе Бясьпекі ААН. Тэлеканал «Настоящее Время» вядзе трансьляцыю з 16:45 па беларускім часе.
Кіраўніцтва Рады канфэрэнцый каталіцкіх біскупаў Эўропы 3 верасьня выступіла з заявай у падтрымку старшыні Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ), мітрапаліта Мtнска-Магілёўскага, архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.
17-гадовы Цімур М., якога жорстка пабілі ў Партызанскім РУУС і які знаходзіўся ў коме, 3 верасьня са Сьледчага камітэту пад канвоем трапіў у шпіталь. У падлетка моцныя панічныя атакі. Адвакаты прыехалі ў шпіталь, але іх пакуль не дапускаюць да хлопца.
У лякарню хуткай дапамогі проста з судовага працэсу на Акрэсьціна трапіў лекар Аляксей Беластоцкі, які працуе ў 4-й гарадзкой лякарні. У лекара зламаныя дзьве хрыбеткі, чэрапна-мазгавая траўма, шматлікія абдзірыны, ён дрэнна чуе на адно вуха.
Пасяджэньне Вярхоўнай Рады Ўкраіны 4 верасьня пачалося з акцыі дэпутатаў у падтрымку грамадзян Беларусі, якія выйшлі на пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту над удзельнікамі акцыяў.
Раней Аляксандар Лукашэнка сказаў у адрас звольненых актораў «Вы хацелі свабоды? Атрымалі». Юры Бондар лічыць, што, папрацаваўшы без датацыяў дзяржавы, трупа зразумее, «што падтрымка дзяржавы нашаму тэатральнаму мастацтву — гэта аснова сёньня для паўнацэннага функцыянаваньня калектываў».
Суботні нумар «Комсомольской правды в Беларуси» выйшаў з партрэтамі затрыманых журналістаў на першай паласе.
«Трэба разумець, што ў Беларусі грамадзтва нагэтулькі не прызнае Лукашэнку і яго новы прэзыдэнцкі тэрмін, які ён сам сабе намаляваў, што прадбачыць, як большасьць адрэагуе нават на заяву аб інаўгурацыі, проста немагчыма»
Эўропа павінна даць выразны сыгнал Крамлю, што ўмяшаньне ў справы Беларусі будзе мець наступствы, — піша ў амэрыканскім выданьні Politico міністар замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус.
Некамэрцыйная арганізацыя «Беларускі фонд салідарнасьці», якая базуецца ў Нідэрляндах, пачала выплачваць кампэнсацыі ў біткойнах беларусам, звольненым з прадпрыемстваў за актыўную грамадзянскую пазыцыю і ўдзел у пратэстах, паведамляе партал ForkLog.
Што адбываецца ў Беларусі на 27-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
Аляксандар Лукашэнка ня будзе ўключаны ў санкцыйны сьпіс Эўразьвязу, паведаміла нямецкае выданьне Die Welt са спасылкай на свае крыніцы.
Позна вечарам 3 верасьня адвакатаў пусьцілі да затрыманых 1 верасьня журналістаў, якіх да суду трымаюць у ізалятары часовага ўтрыманьня на завулку Акрэсьціна.
Славаччына створыць фонд для падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці пасьля несвабодных, недэмакратычных і сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў
Рэпартэра Hrodna.Life Руслана Кулевіча затрымалі разам з жонкай ўвечары 11 жніўня. Ён працаваў на вулічнай акцыі. Яму далі сем сутак арышту, але ўвечары 13 жніўня адпусьцілі без тлумачэньня прычын.
«Сучасны мастацкі тэатар» з 3 верасьня спыніў працу на 10 дзён. Менавіта на столькі сутак арыштавалі вядоўцу і актора Дзяніса Дудзінскага.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт накіравалі ў інтарэсах 47 пацярпелых на мірных акцыях пратэсту зварот у Камітэт супраць катаваньняў ААН аб расьсьледаваньні факту сыстэматычных катаваньняў у Беларусі, інфармуе сайт «Вясны».
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка прапанаваў прадметна абмеркаваць пытаньні далейшага разьвіцця „саюзнай дзяржавы“ на плянаваным паседжаньні савету міністраў гэтага ўтварэньня, інфармуе БелТА.
Беларусь дасягнула дамоўленасьцяў з Расеяй аб аплаце энэрганосьбітаў. Пра гэта заявіў сёньня старшыня ўраду Расеі Міхаіл Мішусьцін на перамовах беларускай і расейскай урадавых дэлегацый у Менску, перадае БелТА.
Кавалькову прызналі вінаватай ва ўдзеле ў мітынгу каля гатэлю «Плянэта» 23 жніўня. Яна віны не прызнала.
Дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны Саламія Баброўская (фракцыя «Голас») заявіла, што сёньня на закрытым пасяджэньні парлямэнцкага камітэту ў замежных справах вырашалі, якой мусіць быць афіцыйная пазыцыя парлямэнту што да прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Прадстаўнікі Міністэрства абароны Літвы запэўнілі прадстаўнікоў Беларусі, што найбуйнейшыя традыцыйныя вайсковыя вучэньні, якія праводзяцца восеньню, не накіраваныя супраць якой-небудзь дзяржавы, уключна зь Беларусьсю.
Улады Беларусі распрацоўваюць меры сацыяльнай падтрымкі працоўных грамадзян на выпадак затрымак з выплатай заробкаў, інфармуе «Інтэрфакс».
Віктара Куўшынава, аднаго з топ-мэнэджараў кампаніі PandaDoc, абвінавацілі ў крадзяжы шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры.
Сяброў Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага зноў будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну. Сёньня іх меліся вызваліць зь ЦІП на Акрэсьціна пасьля адбываньня адміністрацыйнага арышту. У чым абвінавачваюць сяброў рады, пакуль невядома.
Што адбываецца ў Беларусі на 26-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.
У менскі офіс IT-кампаніі PandaDoc 2 верасьня прыехалі зь ператрусам супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю. У інтэрвію каналу «Настоящее время» Мікіта Мікада расказаў, з чым зьвязвае перасьлед.
Каардынацыйная рада для ўрэгуляваньня палітычнага крызісу ў Беларусі спрабавала зьвязацца з паслом Расеі Дзьмітрыем Мезенцавым, каб данесьці сваю пазыцыю, але адказу пакуль не атрымала. Пра гэта прадстаўніца Рады Марыя Калесьнікава расказала ў эфіры радыёстанцыі «Эхо Москвы».
Юрыст Максім Знак паведаміў, што ўлады палохаюць бацькоў адабраньнем дзяцей за ўдзел у пратэстах.
Прадстаўнікі Расеі ня будуць сустракацца з чальцамі Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі, пакуль тыя не сфармуюць сваю структуру ў адпаведнасьці з заканадаўствам краіны, заявіў міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў
Загрузіць яшчэ