Па запрашэньні сьпікера Сэнату дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнікі Кабінэту 8 лютага ўзялі ўдзел у слуханьнях Сэнату Польшчы.
Пра тое, чаму і каму кіраўнік паўстаньня 1863 года Кастусь Каліноўскі замінае ў сучаснай Расеі, гісторык і журналіст Сяргей Абламейка расказвае у нашым новым праекце «Гісторыя на Свабодзе».
Роўна 160 гадоў таму ў Вільні адбылася падзея, якая шмат у каго ў былым Вялікім Княстве Літоўскім і Царстве Польскім выклікала зьдзіўленьне і непрыманьне. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім. Урад праіснаваў 39 дзён.
Чалавек, які стаў ляўрэатам адной з нацыянальных прэмій і далучыўся да паважанай кагорты ранейшых яе ўладальнікаў, павінен адчуваць сябе імяніньнікам. Я, на жаль, такога пачуцьця сёньня ня маю.
22 лістапада 2019 году ў Вільні прайшло ўрачыстае перапахаваньне Кастуся Каліноўскага, Зыгмунта Серакоўскага і яшчэ 18 удзельнікаў паўстаньня 1863–64 гадоў.
Азначэньне «герой» — неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін. І вось чаму.
На імпрэзу ў ОК-16 сабраліся дзьве сотні чалавек. «Гэта наш першы палітык. Гэта палітычны бацька Беларусі», — патлумачыў аўтар Сяргей Абламейка назву і канцэпцыю сваёй працы.
У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Кастусь Каліноўскі пакінуў даволі вялікую спадчыну. Цяжка пераацаніць значэньне першай беларускай газэты «Мужыцкая праўда». Толькі за яе чытаньне і распаўсюджваньне было пакарана сьмерцю або высылкай мноства беларускіх патрыётаў.
Цяжка пагадзіцца з тымі гісторыкамі, якія сьцьвярджаюць, што пераважная большасьць шляхты Беларусі ўжо ў XVIII стагодзьдзі цалкам успрыняла літоўскі этнагенэтычны міт пра сваё паходжаньне ад рымлян і цалкам зраклася «рускай» мовы і русінскай сьвядомасьці.
Хто стаў кіраўніком першага ў гісторыі ўраду Беларусі і гэтым назаўсёды ўпісаў сваё імя ў палітычную гісторыю краіны?
На сайце Польскай тэлевізіі апублікаваны артыкул «Ані літоўцы, ані беларусы нічога ў палякаў ня кралі». Яго аўтарка, журналістка Мар’я Пшэломец, адказвае на артыкул, які зьявіўся на сайце TVP 22 лістапада.
„Слова 2019 году“ выбрана — абсалютнаю большасьцю галасоў. Расказваем, якія яшчэ словы выйшлі ў фінал, адкуль паходзіць прозьвішча Каліноўскі ды якія сёлета „словы году“ ў іншых мовах.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч у інтэрвію Радыё Свабода на мінулым тыдні прачытаў фрагмэнт верша, які ён назваў другім невядомым раней вершам Кастуся Каліноўскага.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч у інтэрвію Радыё Свабода расказвае пра вынікі сваіх шматгадовых пошукаў спадчыны Каліноўскага і пра сваю новую кнігу аб ім.
Выдаткі беларускага грамадзкага камітэту на перапахаваньне паўстанцаў 1863–1864 гадоў склалі 1757,61 эўра. Пра гэта сьведчыць справаздача, якую апублікаваў Эдуард Пальчыс у сваім фэйсбуку.
Аўтар кнігі «Кастусь Калиновский. Страницы биографии» (Мн. 1988) доктар філязофскіх навук Вячаслаў Шалькевіч прадставіў Радыё Свабода права першай публікацыі знойдзенага ім другога верша Кастуся Каліноўскага.
Тое, што перажылі беларусы ў Вільні 22 лістапада падчас перапахаваньня Кастуся Каліноўскага, думаю, ніхто зь іх не забудзе да канца жыцьця. Гэта была неверагодная, містычная падзея, у якой, бясспрэчна, бралі ўдзел ня толькі людзі, але і нябёсы.
Галоўная інфармацыйная перадача на грамадзкім канале TVP цалкам праігнаравала масавую прысутнасьць беларусаў у Вільні 22 лістапада, а ў адным з кадраў беларускі сьцяг выдалі за польскі.
Буйныя інфармацыйныя агенцтвы «байкатавалі» ўрачыстасьць, нават пра яе не згадаўшы. Затое на многіх менш афіцыйных пляцоўках адзначаўся выразна «антырасейскі кантэкст» публічнай дзеі.
Маштаб, зь якім патрыёты Беларусі праз візавы кардон і працоўны графік прарваліся ў Вільню, каб ушанаваць Кастуся Каліноўскага, бацьку нацыі, — маштаб гэты шакаваў усіх.
Заўзятары менскага хакейнага клюбу «Дынама» на матч з расейскім клюбам «Авангард», які прайшоў 23 лістапада ў падмаскоўнай Балашысе, прывезьлі банэр з выявай Кастуся Каліноўскага і паролем паўстанцаў 1863-1864 гадоў.
У Вільню з нагоды перапахаваньня правадыроў і ўдзельнікаў паўстаньня 1863-1864 гадоў гэтымі днямі прыехала больш за тысячу беларусаў. Ушанаваньне правадыра паўстаньня Кастуся Каліноўскага працягнулася і сёньня.
Беларускі гурт Dzieciuki cабраў аняшляг у віленскім клюбе «Legendos clubas» увечары пасьля цырымоніі пахаваньня парэшткаў Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863-64 гадоў. Глядзіце, як гэта было, ў нашым фотарэпартажы.
На ніводзін фотаздымак агенцтва БелТА з перапахаваньня паўстанцаў у Вільні не патрапілі бел-чырвона-белыя сьцягі, якія пераважалі сёньня на цырымоніі.
Разьвітаньне з Кастусём Каліноўскім і яшчэ 19 паўстанцамі, арганізаванае ўладамі Літвы, атрымала найвышэйшыя адзнакі тысяч прысутных на ўрачыстасьці. Сьвіст і крыкі «ганьба» за ўвесь час цырымоніі чуліся на Катэдральным пляцы ў Вільні толькі аднойчы — падчас выступу афіцыйнага прадстаўніка Беларусі.
Пасьля імшы ў віленскім катэдральным касьцёле Сьвятога Станіслава ў рамках урачыстай цырымоніі перапахаваньня паўстанцаў 1863-4 гадоў перад прысутным выступіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.
Ён назваў цырымонію «сапраўды гістарычным момантам, аднолькава важным для беларускага, літоўскага, польскага, украінскага і латыскага народаў».
Перапахаваньне паўстанцаў 1863–64 гадоў мае вялікае значэньне для Беларусі, а адзін зь лідэраў паўстаньня Канстанцін Каліноўскі ўсьведамляў беларусаў як асобную нацыю, якая мае права на самавызначэньне
У той час, як цырымонія пахаваньня паўстанцаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні заняла цэнтральнае месцы на галоўных старонках сайтаў незалежных мэдыя Беларусі, афіцыйныя СМІ пакуль цалкам праігнаравалі гістарычную падзею.
Цырымонія пахаваньня Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863–64 гадоў праходзіць у Вільні 22 лістапада. Свабода вядзе жывую відэатрансьляцыю.
Жывая трансьляцыя з Катэдральнага пляцу распачалася ў 9.30 і завершыцца пасьля 17.00. Эфір вядуць журналісты Свабоды Аляксандра Дынько і Дзьмітры Гурневіч.
Былую турму для палітычных вязьняў у Вільні, дзе расейскія ўлады ўтрымлівалі асуджаных на сьмерць паўстанцаў 1863–64 гадоў, 21 лістапада адкрылі для наведнікаў. Тут пачала працу выстава «Абуджэньне. Гісторыя паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедзіміна».
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда 21 лістапада ўсклаў вянок да помніка польскім салдатам на віленскіх могілках Росы.
22 лістапада ў Вільні пройдзе перапахаваньне паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю зь Вільні. Свабода паглядзела, як у Вільні рыхтуюцца да ўрачыстасьцяў.
Напярэдадні цырымоніі перапахаваньня парэшткаў Каліноўскага ды іншых паўстанцаў прапануем вашай увазе галоўныя адрасы цяперашняй сталіцы Літвы, зьвязаныя зь ім.
Жывая трансьляцыя з Катэдральнага пляцу распачнецца ў 9.30 і завершыцца пасьля 17.00
22 лістапада на могілках Росы ў Вільні будуць пахаваныя парэшткі паўстанцаў 1863–1864 гадоў. На адным з найстарэйшых нэкропаляў Літвы пахавана шмат значных для беларускай гісторыі асобаў. Свабода нагадвае некаторыя зь іх.
Днём 22 лістапада ў Вільні будзе ніжэй за нуль, ветрана і вільготна.
«Лісты з-пад шыбеніцы» — агульная назва лістоў, дасланых Кастусём Каліноўскім падчас сьледзтва перад павешаньнем у 1864 годзе. Фрагмэнты гэтага твору, а таксама паўстанцкай газэты «Мужыцкая праўда» чытаюць пісьменьнік Уладзімер Арлоў і грамадзкі актывіст, абаронца Курапатаў Зьміцер Дашкевіч.
Каго любіш — вельмі інтымнае пытаньне.
Беларуская чыгунка ўвяла дадатковыя цягнікі Менск — Вільня і Вільня — Менск на 22–24 лістапада, сказалі Свабодзе ў даведцы чыгункі. У гэтыя дні ў Вільні будуць праходзіць мерапрыемствы з нагоды перапахаваньня паўстанцаў 1863–1864 гадоў.
У Нацыянальным музэі Літвы прэзэнтавалі гісторыка-археалягічнае дасьледаваньне «Шлях паўстанцаў 1863–1864 гадоў на сьмерць і ўваскрашэньне». Падобнае выданьне лягічна напрошваецца і ў Беларусі: 18 з 21 пакараных сьмерцю на віленскай Лукіскай плошчы — ураджэнцы беларускіх земляў.
22 лістапада ў Вільні будуць ушаноўваць памяць Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў. Свабода знайшла сучасных Кастусёў Каліноўскіх і спытала, як ім жывецца з такім імем.
Літоўскі бок правёў аналіз ДНК-экспэртызы парэшткаў, эксгумаваных зь меркаванай магілы брата Кастуся — Віктара Каліноўскага ў Сьвіслачы, піша «Белсат». Беларусь 18 лістапада перадала свае зьвесткі для параўнаньня іх з ДНК паўстанцаў, знойдзеных на гары Гедзіміна.
22 лістапада парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў урачыста перапахаваюць на могілках Росы ў Вільні. А дзе ў Беларусі можна ўшанаваць паўстанцаў 1863–1864 гадоў?
Міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова просяць даслаць роту ганаровай варты на цырымонію перапахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні 22 лістапада. Да Раўкова зьвярнуўся Беларускі грамадзкі камітэт ушанаваньня памяці паўстанцаў 1863–1864 гадоў.
22 лістапада на віленскіх могілках Росы перапахаваюць паўстанцаў 1863–64 гадоў. Свабода паглядзела, як рыхтуюць могілкі да гэтай цырымоніі.
Загрузіць яшчэ