Каго любіш — вельмі інтымнае пытаньне.
«Каго любіш? — Люблю Беларусь. — То ўзаемна!» Так віталі адзін аднаго паўстанцы Каліноўскага.
Чаму ня «што» любіш? Ведаючы адказ, трэба ж «што», так? Каго — толькі чалавека. Яшчэ — Бога. А тут трэці адказ, нароўні зь першымі.
Але займеньнік «каго» ўсё ж на месцы — бо маці проста любяць.
Гэта клясычны пароль — часткі ня маюць сэнсу самі па сабе. Гэта цэласнае выказваньне, праграма паводзінаў і жыцьця для сябе, сяброў, будучыні. Калі яе падзяліць, страчваецца сэнс. Цэлае большае за суму частак. Толькі калі яны гучаць разам, успыхвае сьвятло, і ўсё становіцца ясным: хто мы, што адбываецца, што рабіць.
Гэта самы прыгожы пароль ва ўсясьветнай гісторыі. Самы рамантычны і самы практычны. І самы надзейны. Яго немагчыма ўзламаць, хакерскія атакі доўжацца паўтара стагодзьдзя, а ён па-ранейшаму працуе: адкрывае доступ да аднаго лёсу, не прапускае іншы.
Просты тэст: задайце гэтае пытаньне прызначаным дэпутатам і сэнатарам, удзельнікам выбарчай хлусьні — каго яны любяць? Розныя людзі ёсьць сярод дырэктараў і міністраў, судзьдзяў і генэралаў — і яны таксама часам кажуць — «Люблю Беларусь». Але чамусьці цяжка, часам немагчыма адказаць ім — «То ўзаемна».
Бо пытаньне, якое задае пароль, — не пра пачуцьці, не пра словы, не пра намеры, а пра дзеяньне: «Паводле плёну справаў іх пазнаеце іх».
Дакладна вядома, як на гэтае пытаньне адкажа Алесь Юркойць, вязень Віцебскай калёніі, што паставіў на радзіме помнік з паролем паўстанцаў, як на яго адкажа рэжысэр, які ў тэатры Шэксьпіра ставіць Шэксьпіра па-беларуску, беларуская паэтка, якая выкладае паэзію ў амэрыканскім унівэрсытэце, журналісты, музыкі, пісьменьнікі, мастакі, праграмісты, юрысты, навукоўцы, бізнэсмэны, настаўнікі, студэнты, якія сёньня быццам бы пазбаўленыя ўзаемнасьці.
Быццам — бо ніхто ня можа забраць любоў, гэта ўсё адно як спыніць вецер і забараніць неба.
Водгук у гэтым паролі — самая вялікая беларуская таямніца. Што такое «ўзаемна»? Узаемна — значыць, вас любіць Беларусь? Калі так, дык дзіўным чынам. Што ж гэта за ўзаемнасьць, якая для тых, хто сапраўды любіў, канчаецца сьмерцю, турмой, выгнаньнем, пакутамі? Ад Каліноўскага да Быкава, ад Ластоўскага і Геніюш да Пазьняка і Сурвілы, да тых, хто бароніць Курапаты і выходзіць на плошчу?..
Адзіны адказ: гэта — за Беларусь.
Пытаньне «Каго любіш?» — самае стваральнае і пазытыўнае з магчымых.
Паспрабуйце наадварот — каго ненавідзіш? Гэта таксама законнае пытаньне, і на яго таксама трэба ведаць адказ.
Але гэты адказ, які б даўгі ён ні быў, заўсёды будзе меншы за водгук на пароль Каліноўскага.
Меркаваньні, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
Што важна ведаць пра перапахаваньне Кастуся Каліноўскага
Цырымонія перапахаваньня парэшткаў удзельнікаў антырасейскага паўстаньня 1863-64 гадоў адбылася 22 лістапада на віленскіх могілках Росы.
Як у Вільні пахавалі паўстанцаў Каліноўскага. Толькі фота
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

- Цягам 2016 году на гары Гедзіміна ў Вільні двойчы здарыліся апоўзьні, паўстала пагроза славутай вежы.
- У 2017 годзе падчас раскопак на гары Гедзіміна ў Вільні літоўскія археолягі выявілі парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку іхніх лідэраў Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага.
- У сакавіку 2019 году літоўскія дасьледнікі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам.
- У ліпені 2019 году для параўнаньня ДНК эксгумавалі магілу брата Кастуся Каліноўскага Віктара ў Сьвіслачы на Горадзеншчыне (у лідэра паўстаньня не засталося нашчадкаў па мужчынскай лініі). Але вынікі экспэртызы дагэтуль не апублікаваныя.
- Дзяржаўную камісію ў справе перапахаваньня ўзначаліў прэм’ер-міністар Літвы Саўлюс Сквярняліс. Польскія ўлады актыўна супрацоўнічалі ў перамовах пра мэмарыялізацыю, а вось афіцыйны Менск асаблівага зацікаўленьня ня выявіў.
- Беларуская грамадзкасьць дамаглася таго, каб на кожным надмагільлі апроч надпісаў па-літоўску і па-польску была і беларуская мова.
- У канцы верасьня шэраг беларускіх інтэлектуалаў зьвярнуліся да літоўскіх уладаў з просьбай перадаць парэшткі аднаго з галоўных нацыянальных герояў для перапахаваньня ў Беларусі. Літоўцы не адрэагавалі, бо не атрымалі афіцыйнага звароту ад беларускіх уладаў.
- У Вільні перапахаваюць парэшткі 20 з 21 знойдзеных паўстанцаў — навукоўцы ня здолелі ідэнтыфікаваць ксяндза Станіслава Ішору. Ёсьць генэтычныя дадзеныя нашчадкаў, якія жывуць у Літве і Польшчы, але аналіз паказаў, што сярод пахаваных яго няма.
Публікацыі на тэму
- Што важна ведаць пра Кастуся Каліноўскага
- Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі
- Як расейцы пахавалі Кастуся Каліноўскага: рукі зьвязаныя за сьпінай, цела засыпанае вапнай. ФОТА
- «Гэта страшная праўда». Як шукалі і «знайшлі» магілу брата Кастуся Каліноўскага
- 40 мясьцінаў у Беларусі, дзе можна ўшанаваць паўстанцаў Каліноўскага. МАПА
-
Аляксандар Лукашук
Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода ад 1998 да 2023 году.