22 лістапада ў Вільні пройдзе перапахаваньне паўстанцаў 1863–1864 гадоў. Свабода будзе весьці жывую трансьляцыю зь Вільні. Свабода паглядзела, як у Вільні рыхтуюцца да ўрачыстасьцяў.
Вільня напярэдадні перапахаваньня Каліноўскага. Фотагалерэя

1

2
Асноўныя цырымоніі заплянаваныя на пятніцу, 22 лістапада. Але імпрэзы будуць і ў суботу, і ў нядзелю

3
У пятніцу з 11.00 да 11.45 пройдзе разьвітаньне грамадзкасьці з паўстанцамі ў Катэдральным касьцёле Вільні (на фота). Уваход свабодны

4
12.00 — Пачатак урачыстай імшы ў Катэдральным касьцёле Вільні

5
Уваход у касьцёл на гэты час абмяжуюць, але на Катэдральнай плошчы будуць стаяць адмысловыя вялікія экраны

6
13.20 — Пачатак пешай разьвітальнай працэсіі ад Катэдральнага касьцёла да могілак Росы.

7
Працэсія пойдзе па старым горадзе, ад вуліцы Pilies (Замкавай). Уласна цырымонія перапахаваньня пачнецца ў 14.00. Паўстанцаў пахаваюць у калюмбарыі капліцы на могілках Росы

8
Шэраг СМІ будуць весьці трансьляцыі цырымоніяў. У іх ліку і Свабода — глядзець трансьляцыю можна будзе тут

9
У цэнтры Вільні ўжо мантуюць абсталяваньне для трансьляцыяў

10
Вуліцы, дзе пройдзе шэсьце, паступова расчышчаюць ад аўто

11
Парэшткі 21 паўстанца, у тым ліку лідэра паўстаньня Кастуся Каліноўскага, выявілі падчас раскопак на гары Гедзіміна ў 2017 годзе. У сакавіку 2019 году літоўскія дасьледчыкі пацьвердзілі ідэнтыфікацыю парэшткаў Каліноўскага мэтадам выключэньня астатніх, а таксама праз супастаўленьне ўзросту, мэтаду сьмяротнага пакараньня і параўнаньня чэрапу з фатаздымкам

12

13

14

15

16

17

18

19

20

21

22

23