Неспакойны час абумовіў будаўніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі сьвятыняў з абарончай функцыяй. У мірны час тут маліліся, у выпадку пагрозы — хаваліся і адбіваліся. Аздабленьнем былі вежы, вузкія байніцы, круглыя вокны і паясы машыкулёў, каб страляць на далёкую адлегласьць і весьці бой ля муроў.