Пра гэта ўдзельнік выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі паведаміў сёньня Свабодзе.
На Гомельшчыне стаўленьне да ўдзелу у прэзыдэнцкіх выбарах вылучэнкі кампаніі «Гавары праўду» Тацяны Караткевіч падзяліла апазыцыйных актывістаў на два блёкі.
У інтэрвію Свабодзе кіраўнік беларускага Цэнтру стратэгічных і замежнапалітычных дасьледаваньняў Арсень Сівіцкі тлумачыць, чаму пытаньне расейскай авіябазы — праверка Лукашэнкі на ляяльнасьць і чаму Масква гатовая пайсьці на дэстабілізацыю сытуацыі ў Беларусі.
Уладзімер Някляеў і Анатоль Лябедзька распавялі Радыё Свабода, што робяць пасьля гучнай прэсавай канфэрэнцыі 28 жніўня і ці ёсьць ужо якія наступствы іхніх заяваў.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты і палітычны зьняволены, нядаўна вызвалены з магілёўскай турмы Мікалай Статкевіч уключыўся ў выбарчую барацьбу і запрашае на пікет 10 верасьня а 18 гадзіне перад галоўным уваходам у ГУМ.
Шосты прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта падаў дакумэнты для рэгістрацыі — гэта былая настаўніца зь Берасьця Жанна Раманоўская, якая сабрала ўсяго 780 подпісаў.
Удзельнік выбарчай кампаніі па выбарах на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка пракамэнтаваў Свабодзе выказваньне старшыні ЦВК на ягоны адрас.
Чакаюцца сустрэчы з уладамі, патэнцыйнымі кандыдатамі на выбарах прэзыдэнта, кіраўніцтвам ЦВК і пазапарлямэнцкай апазыцыяй.
Рэклямным трукам назвала ў інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1» кіраўніца ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына гісторыю з атручваньнем у менскай кавярні прэтэндэнта ў прэзыдэнты эканаміста Віктара Цярэшчанкі.
На сайце bellposition.ru грамадзянам Беларусі прапанавалі адказаць на пытаньне, ці будуць яны галасаваць на выбарах за Аляксандра Лукашэнку.
З 6 па 15 верасьня ў Беларусі будуць зарэгістраваныя кандыдаты ў прэзыдэнты.
Каго прадстаўляе Тацьцяна Караткевіч? Яна змагаецца з Лукашэнкам ці дапамагае яму? «Канструктыўная апазыцыя» ва ўладзе — гэта добра ці кепска?
Піша Вам дзіўчонка Света прастая і добрая. Я другі год вучуся ў ліцэі хімікаў, а ў МСРБ яшчэ ў восьмым класе запісалася. Бо наша фізручка сказала, што актывісты і спартсмены трэба ўсюды.
Віктар Цярэшчанка, 95% подпісаў якога забракавала ЦВК, патлумачыў сваё рашэньне ў камэнтары для Радыё Свабода.
Лічыць бюлетэні на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі будуць амаль 67 тысяч чалавек. Ад апазыцыі да падліку дапусьцяць толькі 32 асобы.
4 верасьня старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмршына сустрэлася з супрацоўнікамі дыпляматычных прадстаўніцтваў краін Эўразьвязу, акрэдытаваных у Беларусі.
Пачатак прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі і вылучэньне кандыдатамі жанчынаў актывізавалі пытаньне: а якое месца жанчыны ў палітыцы, у грамадзкім жыцьці наогул? Праверце свае веды пра выбітных і знакамітых жанчын Беларусі і ня толькі.
Дзейны кіраўнік Беларусі дагэтуль ня здаў у Цэнтральную выбарчую камісію дакумэнты, якія неабходныя, каб афіцыйна зарэгістраваць яго кандыдатам на пасаду прэзыдэнта.
Віктар Цярэшчанка, цяпер ужо былы прэтэндэнт на кандыдацтва ў прэзыдэнты Беларусі, выпісаўся з 3-га гарадзкога шпіталя Менску. Спадар Цярэшчанка сказаў, што сьледзтва ў ягонай справе працягваецца.
Год таму стан здароўя нашай апазыцыі мне давялося назваць словам «кома». Сёньня працэс зайшоў яшчэ далей. Гэта разлажэньне.
Ва Ўлаховіча «выпалі» 10 тысяч подпісаў, у Лукашэнкі — 7,5 тысячы, у Гайдукевіча і Караткевіч — па 2 тысячы.
У апазыцыйных колах працягваецца дыскусія пра тое, ці падтрымліваць Тацяну Караткевіч у выпадку, калі яе зарэгіструюць кандыдатам у прэзыдэнты. Гэта пытаньне падзяліла шараговых актывістаў на тых, хто «за», і хто «супраць».
3 верасьня ў Цэнтравыбаркам пададзеныя дакумэнты на рэгістрацыю кандыдатам у прэзыдэнты Сяргея Гайдукевіча.
«Тое, што зрабіў Аляксей Янукевіч, гэта мужны крок: ён ахвяраваў сваёй рэпутацыяй і рэпутацыяй партыі, каб Караткевіч стала чыстым кандыдатам без нэгатыву, які цягнецца шлейфам за апазыцыйнымі партыямі».
Колішняя дэпутатка тлумачыць, чаму на гэтых выбарах ня будзе вялікай яўкі і што гэта азначае для ўлады.
Улады, зламаўшы папярэдні ўласны сцэнар, выкрылі самі сябе
Свабода папрасіла іншых прэтэндэнтаў у кандыдаты ў прэзыдэнты ацаніць паводзіны Віктара Цярэшчанкі.
Чаму адзінае, вакол чаго ўдалося аб’яднацца многім апазыцыйным структурам — гэта крытыка Тацяны Караткевіч? Ці адбудзецца перафарматаваньне апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў?
Віктар Цярэшчанка, які цяпер знаходзіцца ў 3-й бальніцы Менску, пракамэнтаваў Радыё Свабода паведамленьне ЦВК пра тое, што за яго вылучэньне ўстаноўлена толькі 6699 сапраўдных подпісаў.
«Раней перад выбарамі ўлады актыўна падвышалі заробкі і пэнсіі і ўтрымлівалі курс рубля, а цяпер гэтага ня робяць. Чаму?» На гэтае пытаньне адказваюць жыхары Гомеля.
ЦВК паведаміў, колькі сапраўдных подпісаў сабралі патэнцыйныя кандыдаты. Неабходная колькасьць — толькі ў Лукашэнкі, Гайдукевіча, Улаховіча і Караткевіч.
Беларуская асацыяцыя журналістаў прэзэнтавала маніторынг «Асьвятленьне прэзыдэнцкіх выбараў 2015 году ў беларускіх СМІ».
Якія шанцы на посьпех у апазыцыйнай кааліцыі, створанай Міколам Статкевічам? Як паўплывае на гэтыя шанцы фактар Тацьцяны Караткевіч? Ці адбудзецца Плошча-2015?
У ранейшыя часы і Аляксандар Лукашэнка задобрываў народ павышэньнем заробкаў і пэнсіяў. А цяпер — калі тое бачылі? — ён вядзе сваю агітацыйную кампанію пад лёзунгам самаабмежаваньняў.
Раней перад выбарамі ўлады актыўна падвышалі заробкі і пэнсіі і ўтрымлівалі курс рубля, а цяпер гэтага ня робяць. Чаму? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
Партыя БНФ спыніла свой удзел у выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч. Ці падтрымліваюць сябры партыі з рэгіёнаў тых удзельнікаў Сойму, якія прагаласавалі за такое рашэньне? Свае меркаваньні выказалі актывісты з Магілёўшчыны.
Патэнцыйны кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Віктар Цярэшчанка разглядае магчымасьць зьняцьця з выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі.
Партыя БНФ выйшла з выбарчай кампаніі Тацяны Караткевіч. Адпаведнае рашэньне прынятае 29 жніўня на пасяджэньні сойму партыі. «За» прагаласавалі 18 сябраў сойму, «супраць» — 11, двое ўстрымаліся.
Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч ацаніў магчымасьць рэгістрацыі кандыдатаў на прэзыдэнта на выбарах 11 кастрычніка 2015 году.
Праверыць подпісы за Караткевіч «не ўяўляецца магчымым», канстатавала камісія.
У Горадні 11 509 подпісаў за Віктара Цярэшчанку прызналі несапраўднымі.
Віктар Цярэшчанка зьвярнуўся ў Ленінскае РУУС г.Менска з просьбай расьсьледаваць інцыдэнт зь ягоным у кавярні «Грунвальд» 28 жніўня.
Дарагі наш таварыш! Глыбока запалі ў душу твае словы пра ваду. Поўнасьцю і цэліком згодны з табой, што мы, белыя росы, запраста можаш напаіць усю Яўропу. Ня цэняць нас капіталісты...
Магчымая кандыдатка на прэзыдэнта Тацяна Караткевіч гэтак пракамэнтавала прэтэнзіі партыі БНФ адносна яе пазыцыі што да беларускай мовы, нацыянальнай сымболікі і міжнароднага становішча Беларусі.
18 сябраў Сойму Партыі БНФ прагаласавалі за выхад з кампаніі Караткевіч, 11 — супраць, 2 — устрымаліся.
Абвастраюцца дыскусіі ў апазыцыі наконт фармату далейшага ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі. Чаму ў апазыцыйным асяродзьдзі пачалася кампанія супраць Тацяны Караткевіч?
Дзьмітры Вус распавядае, чаму ён вырашыў пайсьці на тыя выбары, як утварыўся ягоны альянс зь Міколам Статкевічам і чаму цяпер Вус лічыць сябе прыхільнікам «русского мира».
Прэсавая канфэрэнцыя лідэраў беларускай апазыцыі, якія не падтрымліваюць кандыдатуру Т.Караткевіч — М.Статкевіча, У. Някляева, А. Лябедзькі і П. Севярынца, стала знакам кансалідацыі гэтай плыні айчыннай палітычнай думкі.
У Магілёве Ленінская раённая выбарчая камісія выявіла больш за 20 працэнтаў несапраўдных падпісных лістоў вылучэнца на прэзыдэнцтва Віктара Цярэшчанкі.
У інтэрвію Свабодзе Тацяна Караткевіч пракамэнтавала выпады на свой адрас ад Зянона Пазьняка і Міколы Статкевіча і распавяла, што будзе рабіць увечары 11 кастрычніка пасьля абвяшчэньня вынікаў галасаваньня.
Загрузіць яшчэ