У сэйме Літвы на пазачарговым пасяджэньні Камітэту па замежных справах абмяркоўваліся дзеяньні Літвы ў сувязі зь перадачай афіцыйнаму Менску інфармацыі пра рахункі беларускіх апазыцыянэраў. Вырашана стварыць міжведамасную камісію і распрацаваць мэханізм, які дапаможа пазьбегнуць такой сытуацыі ў будучыні. Як ставяцца да такіх крокаў літоўскага боку ў беларускай апазыцыі? Якія высновы неабходна зрабіць з гэтага інцыдэнту?
На надзвычайным закрытым паседжаньні камітэту замежных спраў з удзелам прадстаўнікоў МЗС і мін'юсту вырашана стварыць адмысловую міжведамасную камісію для вывучэньня акалічнасьцяў перадачы афіцыйнаму Менску інфармацыі пра банкаўскія рахункі беларускіх грамадзянаў.
У праваабарончым цэнтры "Вясна" сабралі больш за 100 подпісаў пад паручальніцтвамі за вызваленьне з-пад варты кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага, арыштаванага 4 жніўня. Алеся падазраюць у няплаце падаткаў у вялікіх памерах, за што яму пагражае да 7 гадоў турмы.
Дамова аб праўнай дапамозе паміж Беларусьсю і Літвой была падпісаная ў 20 кастрычніка 1993 году, уступіла ў сілу 11 ліпеня 1993 году і дзейнічае дагэтуль.
Больш за 100 подпісаў па Беларусі сабралі праваабаронцы цэнтру прававой дапамогі "Вясна" пад паручальніцтвам за вызваленьне з-пад варты кіраўніка "Вясны" Алеся Бяляцкага, арыштаванага 4 жніўня.
Жыхар гораду Сяргей Гоўша падаў заяўку на пікет, які плянуе правесьці ў Старым парку 22 жніўня.
Літоўская газэта Lietuvos rytas сьцьвярджае, што зьвесткі аб руху грошай на рахунках беларускіх праваабаронцаў Алеся Бяляцкага і Валянціна Стэфановіча былі перададзеныя беларускаму боку з санкцыі літоўскай судовай сыстэмы.
Пазачарговае пасяджэньне Камітэту міжнародных адносінаў літоўскага сэйму будзе прысьвечана сытуацыі з перадачай уладам Беларусі інфармацыі пра банкаўскія рахункі прадстаўнікоў беларускай апазыцыі.
"Мы вельмі занепакоены арыштам Бяляцкага, які зьяўляецца выдатным барацьбітом за правы чалавека і кіраўніком НДА "Вясна" — адной з усяго толькі дзьвюх праваабарончых арганізацый Беларусі", — заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Марк Тонэр
Адносіны Літвы з Беларусьсю зьяўляецца адной з загадак эўрапейскай дыпляматыі. На паверхні адносіны здаюцца ледзянымі. Літва выступае базай для заціснутай беларускай апазыцыі... Тым ня менш пад паверхняй справа ідзе інакш, - лічыць міжнародны рэдактар The Economist Эдвард Лукас.
Супрацоўнікі літоўскага міністэрства юстыцыі, адказныя за перадачу Беларусі дадзеных аб банкаўскім рахунку праваабаронцы Алеся Бяляцкага, павінны быць пакараныя, заявіла прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце.
Праваабаронцы і прадстаўнікі беларускага грамадзтва пачалі кампанію па зборы паручальніцтваў за вызваленьне арыштаванага старшыні Праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага.
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу Марылюіза Бэк заявіла, што калі такая краіна, як Літва, якая належыць да ЭЗ і падзяляе палітыку ізаляцыі лукашэнкаўскага рэжыму,"садзейнічае яму ў рамках двухбаковай дамовы, то гэта падрывае зьнешнепалітычныя рашэньні Зьвязу".
МЗС Польшчы мае намер заклікаць партнэраў па Эўразьвязу прыняць меры, якія гарантуюць бясьпеку актывістам грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.
Дзесяць інтэлектуалаў Літвы зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта Далі Грыбаўскайце ў сувязі зь дзеяньнямі Літвы, якія паспрыялі затрыманьню Алеся Бяляцкага. "Раней Літва ігнаравала падобныя запыты Беларусі, што ж зьмянілася?" - задаюць яны пытаньне.
Пра гэта прыгадвае італьянская газэта La Repubblica. На працягу існаваньня ўсходненямецкай камуністычнай дзяржавы яна прадала Заходняй Нямеччыне прыкладна 30 тыс. сваіх грамадзян.
Праваабарончая арганізацыя "Libereco — Partnership for Human Rights" са штаб-кватэрай ў Боне зьмясьціла ў сацыяльнай сетцы facebook (http://www.facebook.com/WeAllAreAles) заклік падтрымаць беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага.
Amnesty International лічыць, што арышт Алеся Бяляцкага зьяўляецца палітычна матываваным. Ён мае на мэце перашкодзіць яго законнай дзейнасьці ў якасьці абаронцы правоў чалавека.
Старшыня Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак і кіраўнік юрыдычнай камісіі аб'яднаньня Гары Паганяйла накіравалі хадайніцтвы аб вызваленьні Алеся Бяляцкага пад асабістыя паручальніцтвы.
Былы старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч пракамэнтаваў арышт кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.
Літоўскія кансэрватары заяўляюць, што тлумачэньні Міністэрства юстыцыі Літвы адносна кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага несур'ёзныя.
Пра гэта гаворыцца ў заяве брытанскага міністра па справах Эўропы Дэвіда Лідынгтана, якую распаўсюдзіла 6 жніўня пасольства Вялікабрытаніі ў Менску.
Праваабаронцы пачынаюць кампанію салідарнасьці з арыштаваным старшынёй праваабарончага цэнтра "Вясна" Алесем Бяляцкім. Яны плянуюць пачаць міжнародную кампанію ў яго абарону і заклікаюць пісаць яму лісты за краты.
Міністэрства замежных спраў Літвы сьцвярджае, што яшчэ ў чэрвені інфармавала іншыя літоўскія ведамствы аб тым, каб тыя не падавалі Беларусі інфармацыю, якую можна было б выкарыстаць у мэтах перасьледу апазыцыі.
Валянцін Стэфановіч, намесьнік старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна", сказаў пасьля прэсавай канфэрэнцыі сёньня ў Віленскім доме правоў чалавека.
Пра гэта швэдзкі міністар па эўрапейскіх справах Брыгіта Ольсан напісала ў сваім блогу.
У сувязі з арыштам 4 жніўня праваабаронцы Алеся Бяляцкага ўпаўнаважаны Фэдэральнага ўрада Нямеччыны па правах чалавека Маркус Лёнінг зрабіў заяву.
На сайце Эўрапейскай службы зьнешнепалітычнай дзейнасьці зьмешчаны тэкст звароту Вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан.
Праверка выявіла, што сума даходу, не ўказаная палітыкам ў падатковых дэклярацыях і якая мусіць быць абкладзеная падаткам, перавышае 1 мільярд рублёў, а сума неаплачанага падаходнага падатку склала 143 мільёны рублёў.
Тэрмін знаходжаньня пад вартай Бяляцкаму працягнуты да 10 сутак, аднак у любы момант яму можа быць прад'яўленае афіцыйнае абвінавачаньне.
На наступным тыдні, 9 жніўня, Камітэт па міжнародных адносінах Сэйму Літвы правядзе экстраную нараду, якая будзе цалкам прысьвечаная скандалу зь перадачай літоўскім Міністэрствам юстыцыі зьвестак аб банкаўскіх рахунках 400 грамадзянаў Беларусі, сярод якіх бальшыню складаюць прадстаўнікі апазыцыі.
Партыя "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" прыняла заяву адносна перадачы дадзеных пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі Міністэрствам юстыцыі Літвы беларускаму рэжыму.
Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю прыняў рашэньне аб арышце кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.
5 жніўня ў Дэпартамэнце фінансавых расьсьледаваньняў Дзяржкантролю адбыўся допыт кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага, якога падазраюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.
Сёньня Міністэрства юстыцыі Літвы паведаміла, што перадало беларускім уладам інфармацыю пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі. Сваё стаўленьне да гэтага ў размове зь беларускай "Свабодай" выказваюць некаторыя літоўскія палітолягі і палітыкі.
Віцэ-міністар юстыцыі Літвы паведаміў, што ягонае міністэрства не зьбіраецца публікаваць сьпіс асобаў, інфармацыя пра якіх перададзеная афіцыйнаму Менску.
Віцэ-міністар юстыцыі Літвы паведаміў, што сёлета міністэрства перадало беларускім ўладам інфармацыю пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі. Але ці толькі сёлета пачалося такое супрацоўніцтва?
Прэсавая сакратарка міністэрства юстыцыі Польшчы Яана Дэмбэк паведаміла Радыё Свабода, што міністэрства не атрымоўвала ад беларускага боку запытаў аб банкаўскіх рахунках беларускіх грамадзян у Польшчы.
Арышт лідэра праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага камэнтуюць вядомыя палітыкі і праваабаронцы.
Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна пракамэнтавала затрыманьне сябра арганізацыі, праваабаронца Алеся Бяляцкага.
Бюро па правах чалавека ААН выказала занепакоенасьць арыштам вядомага беларускага праавабаронцы Алеся Бяляцкага, старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека.
Паводле праваабаронцы Валянціна Стэфановіча, Літве было добра вядома, што грошы на літоўскія прыватныя рахункі зьбіраліся для дапамогі палітвязьням, іх сем'ям, і ўсім пацярпелым ад палітычных рэпрэсій.
Прадстаўнікі Міністэрства юстыцыі Літвы паведамілі на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі з нагоды арышту беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, што яны перадалі беларускім ўладам інфармацыю пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі.
Дзейны старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, выказаў глыбокую заклапочанасьць пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Cёньня адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя намесьніка міністра юстыцыі Літвы, прысьвечаная справе Алеся Бяляцкага і абвінавачваньням на адрас літоўскіх дзяржаўных інстытуцый.
Праваабарончы цэнтар "Вясна" з нагоды арышту яго старшыні Алеся Бяляцкага выступіў з заявай, у якой абвінавачвае ўлады ў жаданьні запалохаць увесь праваабарончы рух у Беларусі.
Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў камэры у будынку дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Пра гэта паведаміла праваабаронца Тацяна Равяка.
<b>20.50</b> Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан заклікала беларускія ўлады неадкладна растлумачыць прычыны затрыманьня праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Загрузіць яшчэ