Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зінгерыс: праціўнікі беларускага рэжыму, якія жывуць у Літве, могуць адчуваць сябе ў бясьпецы


Праціўнікі беларускага рэжыму, якія пражываюць у Літве могуць адчуваць сябе ў бясьпецы.

Пра гэта заявіў кіраўнік камітэта па замежных справах літоўскага сэйма Эмануэліс Зінгерыс.

Ён таксама гарантаваў, што саюзьнікі могуць упэўнена праз Вільню ажыцьцяўляць фінансаваньне беларускай апазыцыі.

Паводле Зінгерыса, Літва падтрымлівае беларускіх апазыцыйных актывістаў, якія знаходзяцца ў Літве, і плянуе павялічыць фінансаваньне.

"Мы падтрымліваем апазыцыянэраў, якія жывуць у Літве, ўмацуем фінансаваньне і будзем аказваць палітычную падтрымку", перадае DELFI.

9 жніўня на пасяджэньні камітэта абмяркоўваліся дзеяньні літоўскіх уладаў, якія перадалі афіцыйнаму Менску інфармацыю аб банкаўскіх рахунках праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG