20 лютага ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту ў Раўбічах пад Менскам завяршылі сэзон лыжныя акрабаты.
20 лютага ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту ў Раўбічах пад Менскам этапам Кубку сьвету завершаць сэзон «лыжныя акрабаты». Для заўзятараў наведваньне спаборніцтваў бясплатнае.
Галоўны трэнэр гандбольнага клюбу СКА Спартак Мірановіч стаў аб’ектам крытыкі Аляксандра Лукашэнкі.
Маскоўскі футбольны клюб «Лякаматыў» прайграў у Стамбуле турэцкаму «Фэнэрбахчэ» 16 лютага зь лікам 0: 2 у першым матчы 1/16 фіналу Лігі Эўропы. Перад матчам турэцкія фанаты закідалі камянямі аўтобус расейскіх футбалістаў.
У Расеі дачасна сыходзяць з жыцьця спартовыя функцыянэры, датычныя да беспрэцэдэнтнага скандалу з ужываньнем допінгу расейскімі лёгкаатлетамі.
Былы выканаўчы дырэктар Расейскага антыдопінгавага агенцтва Мікіта Камаеў, які сышоў у адстаўку з-за скандалу з расейскімі лёгкаатлетамі, памёр ва ўзросьце 50 гадоў.
11 лютага ў славацкай Жыліне стартуе міжнародны хакейны турнір Slovakia Cup, у якім возьме ўдзел і нацыянальная зборная Беларусі. Сёньня беларусы сустрэнуцца з гаспадарамі пляцоўкі, заўтра супернікамі будуць швайцарцы. Гэта адна з апошніх генэральных рэпэтыцыяў перад чэмпіянатам сьвету, які сёлета пройдзе ў Расеі — у Маскве і Санкт-Пецярбурзе.
Намесьніца прэм’ер-міністра Беларусі Натальля Качанава правяла пасяджэньне арганізацыйнага камітэту ў справе падрыхтоўкі беларускіх спартоўцаў да летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2016 году ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацыяў спыніла на нявызначаны тэрмін сяброўства Ўсерасейскай асацыяцыі лёгкай атлетыкі праз скандал з ужываньнем допінгу. Ці апраўданыя радыкальныя крокі, калі пад пагрозай галоўныя старты ў жыцьці любога спартоўца — Алімпійскія гульні?
Конкурс-парад працягнецца тыдзень. У ім возьмуць удзел сотні танцоўшчыкаў і артыстаў.
У таварыскім матчы, менскае «Дынама» разграміла навічкоў Найвышэйшай лігі «Крумкачоў» зь лікам 5:0. Свабода наведала дэбютны матч сэзону дзьвюх сталічных камандаў.
17-гадовая беларуская тэнісістка Вера Лапко выйграла юніёрскую частку адкрытага чэмпіянату Аўстраліі ў Мэльбурне. У 2005-м аналягічную перамогу атрымала Вікторыя Азаранка.
Перадсэзонную расстаноўку сіл на футбольнай мапе Беларусі аналізуе адзін з самых пасьпяховых беларускіх агентаў Валеры Ісаеў. Віцебскі мэнэджэр прапаноўвае ўласнае бачаньне таго, як вярнуць футболу ў Беларусі колішнюю папулярнасьць.
Пра легіянэраў з Кіргізстану, заробкі ў 10 мільёнаў і нежаданьне працаваць з расейскім інвэстарам Свабодзе распавёў заснавальнік клюбу Дзяніс Шунто.
Крызіс прымусіў кіраўніцтва СПК «Азёры» Гарадзенскага раёну ліквідаваць дзіцячую коннаспартовую сэкцыю. Заняткі спыненыя, спартовых коней распрадаюць.
Сёньня ў Менску, дзе вырас знакаміты беларускі футбаліст Валянцін Бялькевіч, адкрылі мэмарыяльную шыльду ў ягоны гонар. На адкрыцьці прысутнічала больш за сотню чалавек.
Што бяда для камунальнікаў ды транспартнікаў — раздольле для аматараў зімовага адпачынку. Як лыжнікі ды сноўбардысты карыстаюцца выгодамі сьнежнага надвор’я?
У Польшчы працягваецца чэмпіянат Эўропы па гандболе. Зборная Беларусі не бязь цяжкасьцяў кваліфікавалася ў наступны раўнд і паспрабуе пазмагацца за больш высокае месца на турніры.
Ва ўкраінскім Запарожжы на паркавым мосьце мясцовая каманда «Рок-энд-роўп» арганізавала з нагоды Вадохрышча скачкі з купаньнем у Дняпры.
У Менску прайшоў фэстываль зімовага плаваньня. Удзельнікі спаборнічалі на хуткасьць і выносьлівасьць у палонцы даўжынёй 25 мэтраў.
25-гадовы юбілей адзначае адно з самых папулярных выданьняў Беларусі — газэта «Прессбол». Аднак сёлетняе сьвяткаваньне азмрочанае арыштам Уладзімера Беражкова, які без малога два дзясяткі гадоў узначальваў рэдакцыю.
Трэнэр, шматразовы чэмпіён сьвету, Эўропы, Беларусі, заснавальнік і кіраўнік спартовага клюбу «Булат джым», старэйшы трэнэр нацыянальнай зборнай Беларусі ў тайбоксе Юры Булат – госьцем Свабоды.
Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь −1» паказаў крытычны сюжэт пра журналіста Юрыя Міхалевіча, які зрабіў падрабязны аналіз таго, «як жа на самай справе гуляе ў хакей прэзыдэнт Беларусі».
Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Лукашэнка пашкодзіў калена ў адной з гульняў, таму ў Калядным турніры на лёд яго выпускалі пераважна на першы пэрыяд.
7 студзеня ў Менску завяршаецца Калядны міжнародны турнір аматараў хакею. Калі меркаваць па запаўняльнасьці «Чыжоўка-Арэны», пэнсіянэрскі хакейны турнір — самая чаканая спартовая падзея году ў Беларусі. Завесу «ашаламляльнай» папулярнасьці Каляднага турніру прыадчыняе малады настаўнік адной зь менскіх гімназій.
Ад 1 студзеня выйгрыш у букмэкерскіх канторах абкладаецца 4-працэнтным падаткам. На практыцы гэта азначае, што цяпер сысьці ў «мінус» можна нават пасьля пасьпяховай стаўкі.
У аўторак мінае 90-дзённы тэрмін, на які былі прыпыненыя яго паўнамоцтвы — у сувязі з абвінавачваньнямі ў спэкуляцыі пры продажы квіткоў на матчы чэмпіянату сьвету 2014 года ў Бразыліі.
У менскай «Чыжоўка-Арэне» стартаваў Калядны міжнародны турнір аматараў хакею. Афіцыйнымі СМІ падзея падаецца як галоўная ў першыя дні новага году і адкрывае навінныя выпускі ўсіх дзяржаўных тэлеканалаў.
Перад пачаткам Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакею на прыз прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь каля ўваходу на Чыжоўка-арэну можна было назіраць вялікую колькасьць школьнікаў і студэнтаў
Сталіца Беларусі прэтэндуе на правядзеньне чэмпіянату Эўропы па лёгкай атлетыцы ў залях у 2019 годзе. Разам зь Беларусьсю свае заяўкі на гэту спартовую імпрэзу вылучылі Баўгарыя, Вялікая Брытанія, Нідэрлянды і Польшча.
У канцы 2015 году Віталь Радзівонаў перазаключыў кантракт з БАТЭ на новы тэрмін. Пра гэта паведамляе сайт футбольнага клюбу.
«Мы зрабілі гэта: Дзьмітрый Варац — чэмпіён сьвету!» — так эмацыйна адрэагаваў на перамогу свайго выхаванца Дзьмітрыя Вараца неаднаразовы чэмпіён сьвету, заснавальнік і трэнэр менскага клюбу Bulat Gym Юрась Булат
Прыватны футбольны клюб «Крумкачы», што сёлета заваяваў права на гульню ў Найвышэйшай лізе, знайшоў грошы для ўдзелу ў ёй.
23-24 студзеня ў фан-зоне сталічнага гандлёвага цэнтру «Замак» упершыню будзе выстаўлены галоўны Кубак чэмпіянату Кантынэнтальнай хакейнай лігі.
Футбольную каманду «Іслач» заснавалі ў 2007 годзе два сябры зь вёскі Тарасава, што пад Менскам. Свабода запісала гісторыю посьпеху каманды, якая засталася ў цені «Крумкачоў».
У новым рэйтынгу 120 беларускіх камандаў розных відаў спорту, зь іх толькі 32 карыстаюцца беларускай мовай. Пераможцы — «Цмокі».
Для 79-гадовага Ёзэфа Блатэра рашэньне камітэту па этыцы, мяркуючы па ўсім, азначае завяршэньне кар’еры ў кіраўніцтве футболам.
Рашэньне было прынятае камітэтам па этыцы ФІФА.
Старшыня Беларускай фэдэрацыі футбола пацьвердзіў дамоўленасьць з кіраўніком МУС аб тым, што ў крымінальных зводках ня будзе згадвацца прыналежнасьць да фанацкага руху, калі злачынства не зьвязанае са спортам.
Футбольны клюб БАТЭ з Барысава завяршыў выступ у Лізе чэмпіёнаў, згуляўшы ў апошнім матчы групавой стадыі ўнічыю з італьянскай «Ромай».
Спартова-патрыятычны клюб «Ваяр» Маладога Фронту 5 сьнежня правёў другую трэніроўку. Да чаго рыхтуюцца хлопцы і дзяўчаты, распавёў Свабодзе Мікола Дземідзенка.
Каля 50 чалавек завялі ў аўтазак, па дарозе ў РАУС білі, пагражалі і абражалі. Такога не было апошнія 5 гадоў.
«Калі гэта будзе працягвацца, то ў самыя кароткія тэрміны будуць прыняты самыя радыкальныя меры».
Беларуская мова пакрысе вяртаецца ў айчынны спорт. Наш аўтар Арцём Сізінцаў прадстаўляе свой сьпіс асобаў, якія ня толькі дамагліся посьпехаў у спорце, але запачаткавалі пэўныя традыцыі, зьвязаныя з роднай мовай, і спрычыніліся да беларускамоўных ініцыятываў.
«Малады Фронт» стварае спартова-патрыятычны клюб «Ваяр».
Ад пятніцы да нядзелі заўзятары футбольнага клюбу БАТЭ атрымаюць унікальную магчымасьць на ўласныя вочы пабачыць Кубак чэмпіёнаў — галоўны трафэй негалоснага клюбнага чэмпіянату Эўропы.
Рада заснавальнікаў Усясьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) ухваліла рашэньне аб неадпаведнасьці Расейскага антыдопінгавага агенцтва («РУСАДА») кодэксу арганізацыі.
18 лістапада на пасяджэньні выканкаму Ўсясьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) у амэрыканскім Каларада-Спрынгс разглядаецца справаздача незалежнай камісіі аб ужываньні расейскімі спартоўцамі забароненых прэпаратаў.
Футбольная зборная Ўкраіны прабілася на чэмпіянат Эўропы 2016 году, адолеўшы ў стыкавых матчах супернікаў са Славеніі. У адборачным турніры яна гуляла ў адной групе зь беларусамі і двойчы сьвяткавала вікторыю.
Загрузіць яшчэ