Камітэт па этыцы Міжнароднай фэдэрацыі футбольных асацыяцый (ФІФА) прыняў рашэньне адхіліць ад футбольнай дзейнасьці тэрмінам на восем гадоў кіраўніка арганізацыі Ёзэфа Блатэра і прэзыдэнта Эўрапейскай футбольнай асацыяцыі (УЕФА) Мішэля Плаціні.
Блатэр і Плаціні, якіх таксама абавязалі выплаціць штраф, у кастрычніку былі адхіленыя ад ўскладзеных на іх абавязкаў на 90 дзён, у той час як працягвалася расьсьледаваньне, якое тычыцца перакладу ФІФА плацяжу ў памеры 2 мільёнаў швайцарскіх франкаў на рахункі Плаціні ў 2011 годзе.
І Блатэр, і Плаціні адпрэчваюць абвінавачваньні ў карупцыі.