Ва ўкраінскім Запарожжы на паркавым мосьце мясцовая каманда «Рок-энд-роўп» арганізавала з нагоды Вадохрышча скачкі з купаньнем у Дняпры. Акцыя праходзіць пяты год запар. Як распавялі арганізатары, такія скачкі з апусканьнем у ваду ва Ўкраіне праводзяцца толькі ў Запарожжы. У гэтым годзе выкупацца ў Дняпры экстрэмальных спосабам выказалі жаданьне больш за 40 чалавек з розных рэгіёнаў краіны. Вышыня арачнага моста, дзе праходзіла акцыя, складае 40 мэтраў.
Самае папулярнае
1