Аўтары заявы кажуць, суд праходзіў у закрытым рэжыме, не былі запрошаныя ні беларускі бок, ні МФК. Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі, гаворыцца ў заяве, ня можа зразумець і прыняць лёгіку суду.
Расея правядзе альтэрнатыўны турнір для лёгкаатлетаў, якіх не пусьцілі на Алімпіяду з-за допінгу.
Спартыўны арбітражны суд у Лязане не дапусьціў расейскіх лёгкаатлетаў да ўдзелу ў Алімпіядзе-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра. Такім чынам, суд адхіліў скаргу Алімпійскага камітэту Расеі на рашэньне аб дыскваліфікацыі спартоўцаў, прынятае раней Міжнароднай асацыяцыяй лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF).
Бразыльская паліцыя арыштавала 10 чалавек, як мяркуецца, якія рыхтаваліся зрабіць тэракты на Алімпіядзе ў Рыё-Дэ-Жанэйра.
Спартовы арбітражны суд адмовіўся задаволіць пазоў Алімпійскага камітэту Расеі да Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных фэдэрацый.
Другі раз у Нацыянальным прэс-цэнтры адмененая прэсавая канфэрэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства спорту і турызму і Нацыянальнага алімпійскага камітэту.
Міжнародны Алімпійскі камітэт (МАК) стварае дысцыплінарную камісію, каб вырашыць пытаньне аб удзеле Расеі ў Алімпіядзе-2016 у Рыё-дэ-Жанэйра.
«Блеф і развод для першаклясьніка», — так назваў рашэньне аб дыскваліфікацыі зборнай Беларусі па веславаньні на каноэ і байдарках Уладзімер Шантаровіч. Міжнародную фэдэрацыю каноэ ён абвінаваціў у паклёпе, а рашэньне — абсалютна неабгрунтаваным.
Паводле расьсьледаваньня Сусьветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA), Расея выйграла Алімпіяду ў Сочы несумленным шляхам, а расейцаў можа наогул ня быць на гульнях у Рыё.
Міністэрства спорту Расеі кіравала, кантралявала і наглядала за маніпуляцыямі з аналізамі вынікаў пробаў на допінг расейскіх спартоўцаў або і за падменай узораў пры актыўным удзеле ФСБ як у маскоўскіх, так і ў сочынскіх лябараторыях.
Даніла Басавец са Століна і Даша Агафонава зь Менску суправаджалі футбалістаў у паўфінал і фінал Чэмпіянату Эўропы па футболе ў Францыі. Даніла Басавец выходзіў на стадыён з намаляваным на шчацэ бел-чырвона-белым сьцягам.
Сёньня кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту і Міністэрства спорту і турызму вызначацца наконт контразахадаў да Міжнароднай фэдэрацыі каноэ (ICF).
Вядучая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка абвясьціла на сваёй старонцы ў Facebook, што ў канцы года стане мамай.
Сэрбскі спэцыяліст Вук Рашавіч разам з асыстэнтамі Пятром Качурам, Васілём Кушнірам і Васілём Хамутоўскім вызваленыя ад пасадаў у менскім «Дынама».
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) паведаміла, што пытаньне аб 68 расейскіх спартоўцах, унесеных у сьпіс дапушчаных да Алімпіяды-2016, 21 ліпеня вырашыць Спартовы арбітражны суд.
Ніно Салуквадзэ — знакамітая грузінская спартоўка, чэмпіёнка Алімпіяды 1988 году ў стральбе. Сёлета яна паедзе на Алімпіяду ўжо восьмы раз, але ўпершыню — з сынам Цотнэ, які таксама страляе зь пісталета
Сёньня ў Менску ў Зале алімпійскай славы выбралі капітана і сьцяганосца беларускай спартовай дэлегацыі на Алімпіядзе ў Рыё. Імі сталі Аляксандр Багдановіч і Сяргей Мартынаў.
Нарвэскі біятляніст Уле Эйнар Б’ёрндален у інтэрвію часопісу Her og nå расказаў пра пляны на будучыню. У 2017 годзе ён з Дар’яй Домрачавай і дзіцём зьбіраецца пераехаць у Менск, дзе пара будуе дом.
У інтэрвію газэце «Прессбол» беларускі футбаліст і трэнэр Васіль Хамутоўскі распавёў пра тое, як у яго складаліся адносіны са школьнымі прадметамі, і параўнаў беларускую і нямецкую адукацыю. Ён выказаў жаданьне, каб Беларусь вярнулася да адукацыі па-беларуску.
У фінале кантынэнтальнага форуму гуляюць зборныя Францыі і Партугаліі. Двубой пройдзе 10 ліпеня на «Стад дэ Франс». Камэнтуе матч Павел Баранаў, які вядомы сваёй прыхільнасьцю да беларускай мовы.
Свабода зьвярнулася да Ягора Калесьніка, спартовага аглядальніка тэлеканала СТБ, з просьбай скласьці ўмоўную зборную з гульцоў, якія паходзяць з тэрыторыяў былой Рэчы Паспалітай, супольнай дзяржавы ВКЛ і Польшчы
Звыш 5 тысячы паліцыянтаў разьмешчаныя ў ключавых месцах Парыжа і яго прадмесьцях напярэдадні фінальнага матчу Эўра-2016 паміж Францыяй і Партугаліяй
Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных фэдэрацый (IAAF) адмовіла ўсім расейскім лёгкаатлетам, за выключэньнем Дарʼі Клішынай, у допуску да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра і ў іншых міжнародных спаборніцтвах.
Пісьменьнікі і журналісты хвілінай маўчаньня ўшанавалі памяць мовазнаўцы і журналіста Радыё Свабода Юрася Бушлякова, які праз цяжкую хваробу пайшоў з жыцьця ў 2013 годзе.
Павел Баранаў перамог у глядацкім галасаваньні і пракамэнтуе фінальны матч чэмпіянату Эўропы-2016 памідж Партугаліяй і Францыяй.
Зборная Францыі стала другім фіналістам чэмпіянату Эўропы па футболе. У Марсэлі падапечныя Дыдзье Дэшама перайгралі нямецкіх футбалістаў — 2:0.
На форме нацыянальнай зборнай Беларусі па футболе будзе вышыванка. Дызайнэр Іван Айплатаў упіша ў новую форму сымбаль з азбукі беларускага арнамэнту «сям’я».
Зборная Партугаліі стала першым фіналістам чэмпіянату Эўропы па футболе, які праходзіць у Францыі.
Наколькі часта ў нас здараюцца дамоўленыя гульні, і колькі каштуе падкупіць футбаліста, Свабодзе апавёў сябра сацыял-дэмакратычнай партыі і гулец са стажам на букмэкерскіх стаўках Павал Знавец.
Супрацоўнікі МУС выкрылі крымінальную групу, якая арганізоўвала дамоўленыя матчы ў Чэмпіянаце Беларусі па футболе. А Беларуская асацыяцыя футболу заяўляе, што дамоўленыя матчы праходзілі ня толькі ў Першай, але і ў Найвышэйшай лізе.
На чэмпіянаце Эўропы па футболе ў Францыі наступіла пара паўфінальных матчаў.
У суботу 9 ліпеня менскія журналісты і пісьменьнікі правядуць традыцыйны футбольны матч памяці мовазнаўцы Юрася Бушлякова, які памёр у 2013 годзе. Юрась Бушлякоў быў апантаным спартовым заўзятарам і футбалістам-аматарам.
Шэраг футбалістаў Першай лігі нібыта падазраюць у дамоўленых гульнях, але афіцыйных абвінавачаньняў не прад’яўляюць.
Зборная Ісьляндыі зрабіла сапраўдны фурор на чэмпіянаце Эўропы па футболе.
Францыя выйграла ў Ісляндыі і выйшла ў паўфінал Эўра-2016.
Свабода сабрала 7 фактаў пра футбольную зборную Ісьляндыі, якая стала галоўнай сэнсацыяй чэмпіянату Эўропы па футболе ў Францыі.
Зборная Партугаліі ў сэрыі пэнальці атрымала пуцёўку ў паўфінал чэмпіянату Эўропы па футболе, які праходзіць у Францыі.
Аляксандар Лукашэнка папярэдзіў, што вельмі пашкадуе той, хто рызыкне «забаўляцца допінгам». Але ці можна ў сёньняшніх умовах наогул гаварыць пра «чысьціню ў спорце»?
Беларусь адышла ад практыкі «мэдальных плянаў», дадае ён.
Рэакцыя ісьляндзкага камэнтатара ў канцы матчу Ісьляндыі з Аўстрыяй (2: 1) зрабілася хітом Інтэрнэту. Значна менш вядома тое, што сам камэнтатар – былы футбаліст.
У Бразыліі застрэлілі ягуара, які ўдзельнічаў у эстафэце алімпійскага агню.
У трэцім туры групавога этапу Эўра-2016 зборная Ісьляндыі на апошніх сэкундах вырвала перамогу ў Аўстрыі - 2:1.
Няўдачнікі чэмпіянату Эўропы па футболе выяжджаюць з Францыі. Усяго па выніках групавога турніру дачасна завершаць спаборніцтвы восем зборных.
Міжнародныя фэдэрацыі будуць прымаць асобныя рашэньні пра ўдзел расейскіх і кенійскіх спартоўцаў з гэтых краінаў у Алімпіядзе.
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) 21 чэрвеня мае прыняць рашэньне аб удзеле расейскіх спартоўцаў у Алімпіядзе-2016, якая пройдзе ў жніўні ў Рыё-дэ-Жанэйра.
Зборная Расеі па футболе пакінула Чэмпіянат Эўропы. Расейская каманда прайграла Валіі ў апошнім матчы групавога этапу.
«Самі гэтыя праблемы ёсьць ва ўсім сьвеце — гэта можна з упэўненасьцю сьцьвярджаць. Але доказы на дадзены момант даюць нам найбольш ясную карціну маштабнага выкарыстаньня допінгу менавіта ў расейскім спорце».
Канчатковае рашэньне будзе прынятае на пасяджэньні МАК 21 чэрвеня.
«Тут было шмат лужын крыві», — кіяўлянін Раман Міроненка, які жыве ў Марсэлі , распавядае, як пачалася бітва ангельскіх і расейскіх футбольных фанатаў 11 ліпеня.
Пра гэта заявіў у інтэрвію агенцтву Reuters віцэ-прэзыдэнт Міжнароднага алімпійскага камітэту Джон Коўтс.
Загрузіць яшчэ