Тое, што вы ясьце ў 40, 50 і 60 гадоў, можа прадказаць, наколькі здаровым вы будзеце ў 70 гадоў, піша The Washington Post. Вялікае і шматгадовае дасьледаваньне паказала, што багатая расьліннай ежай і меншай колькасьцю ўльтраапрацаваных прадуктаў дыета наўпрост зьвязана са здаровым старэньнем.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў М’янме дасягнула 1002, больш за дзьве тысячы жыхароў атрымалі раненьні, паведамляе France 24 са спасылкай на заяву кіруючай у краіне вайсковай хунты.
Польскія службы «атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Беларусі ўжо некалькі дзён ня могуць зьвязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай», паведаміў прэсавы сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі.
Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Мэдыякарпарацыя Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода (РСЭ/РС) працягвае судовы працэс супраць Агенцтва глябальных мэдыя ЗША (USAGM), каб дамагчыся выдзяленьня фінансаваньня, выдзеленага Кангрэсам ЗША. Пра гэта гаворыцца ў сёньняшняй заяве кіраўніцтва мэдыякарпарацыі.
Як паведаміў кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка, 25 сакавіка зьнікла сьпікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава. З таго часу сувязі зь ёй няма.
Пра сьмерць Сяргея «Баршча» Кныша, сузаснавальніка гурту «Бонда», паведамілі яго сябры ў фэйсбуку.
Яўгенію Гуцул даставілі на пасяджэньне суду, Кішынёў, 25 сакавіка 2025 году
У беларускіх ВНУ праходзіць навучаньне каля 2 тысяч грамадзян Расеі, паведаміў 28 сакавіка на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў.
Колькасьць загінулых у выніку землятрусу ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі да вечара пятніцы перавысіла 150 чалавек.
Злучаныя Штаты настойваюць на заключэньні новага пагадненьня з Украінай, якое будзе распаўсюджвацца на ўсе прыродныя рэсурсы, у тым ліку нафту і газ, а таксама на асноўныя энэргетычныя актывы краіны.
Абавязковага разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ, якія атрымалі адукацыю на платнай аснове, сёлета ня будзе, паведаміў 28 сакавіка на прэсавай канфэрэнцыі начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчаў.
Ізраіль выканаў пагрозу ўдарыць па Бэйруце ў адказ на запуск у пятніцу зь Лібану ракет у бок ізраільскай тэрыторыі.
На нарадзе 28 сакавіка Аляксандр Лукашэнка скрытыкаваў прапанову нядаўна прызначанай на пасаду прэмʼер-міністра краіны Аляксандра Турчына скараціць сьпіс тавараў, цэны на якія рэгулююцца.
Падчас апошняга візыту ў Вашынгтон міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі «асабіста вёў перамовы» аб вызваленьні беларускага палітвязьня, журналіста, актывіста неафіцыйнага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута.
На сёньня вядома пра 17 зьняволеных прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў. Ціск на тых, хто застаецца на волі, працягваецца.
Вучыць беларускіх танкістаў абяцаюць з улікам досьведу сучасных войнаў.
Разам з Расеяй пад санкцыі Эўразьвязу трапляе і Беларусь, як саўдзельніца ўзброенай агрэсіі супраць Украіны.
За ўдзел у пратэстах затрымалі Жанну Вайніловіч, цяпер яна ў СІЗА.
Сетка электразарадных станцыяў Malanka з 1 красавіка павышае тарыфы на зараджаньне электратранспарту.
За апошнія 34 гады найбольш скарацілася насельніцтва Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласьцей.
Мужчыну затрымалі, калі ён выходзіў з аўтамабіля, які прызналі скрадзеным.
28 сакавіка ў другім па велічыне горадзе М’янмы — Мандалай — у выніку моцнага землятрусу абрынуліся некалькі будынкаў.
У пятніцу 28 сакавіка прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа прыбыў на палігон Падбродзьдзе (Pabradė).
Крымінальную справу на Сямёна Серафімовіча (1910–1997) завялі за «генацыд беларускага народу» падчас Другой усясьветнай вайны (арт. 127 КК).
Тэлеграм-канал актывісткі перастаў абнаўляцца два дні таму, а цяпер прыйшло пацьверджаньне арышту.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША мусіць захаваць групавы чат у мэсэнджары Signal з абмеркаваньнем удараў па емэнскіх хусітах, у які памылкова ўключылі галоўнага рэдактара выданьня The Atlantic Джэфры Голдбэрга.
Сума хабару склала 370 тысяч даляраў.
Усьлед за Менскай вобласьцю пачалі падвышаць цэны на праезд у іншых рэгіёнах краіны.
Сьмяротны інцыдэнт адбыўся ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласьці.
Адміністрацыя Дональда Трампа часова скасавала рашэньне аб cпыненьні працы амэрыканскай ініцыятывы Conflict Observatory, якая дакумэнтуе ваенныя злачынствы Расеі ва Ўкраіне.
Падзеі і даты 28 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі і Міністэрства ўнутраных спраў на 27 сакавіка 2025 году прызналі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» 269 груп грамадзян, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэс-канфэрэнцыі ў чацьвер заявіў, што хацеў бы атрымаць рэакцыю ЗША на расейскія ўдары па Херсоне, у тым ліку па абʼектах энэргетычнай інфраструктуры.
Паводле прэсавага рэлізу, працы на месцы затапленьня бронемашыны і пошук зьніклых салдат працягваюцца пакуль безвынікова.
Томас Вайлер — нямецкі літаратурны перакладчык з польскай, расейскай і беларускай моваў.
Рада Эўрапейскага зьвязу 27 сакавіка ўвяла санкцыі супраць 25 фізычных і 7 юрыдычных асоб Беларусі.
Францыя, Вялікая Брытанія і іншыя краіны так званай кааліцыі ахвочых, як і Ўкраіна, заявілі пра нясвоечасовасьць паслабленьня або скасаваньня санкцыяў, накладзеных на Расею.
Старонку амэрыканскага рэжысэра, сцэнарыста і прадусара Эрні Барбараша @erniebarbarash ў сацыяльнай сетцы Х улады Беларусі прызналі экстрэмістцкай.
Тацьцяна Чыпсанава стала ляўрэаткай прэміі World Press Photo 2025 у катэгорыі «Доўгатэрміновы праект» з Паўднёва-Усходняй Азіі і Акіяніі.
У Гродне затрыманы мужчына, які знаходзіўся ў вышуку «за падзеі 2020 года», паведамляе прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Улады Турэччыны дэпартавалі карэспандэнта BBC Марка Лоўэна, які асьвятляў акцыі пратэсту пасьля арышту апазыцыйнага мэра Стамбулу Экрэма Імамаглу.
У студзені і лютым Паўночная Карэя дадаткова накіравала ў Расею каля трох тысяч вайскоўцаў для ўдзелу ў вайне супраць Украіны.
З Казахстану ў Беларусь экстрадавалі Віктара Рэцкага, аднаго з апошніх удзельнікаў «банды Марозава», якому інкрымінуюць забойствы і замахі на забойствы.
Лідэры больш чым 30 краін сустракаюцца ў Парыжы для дыскусіі у рамках «Кааліцыі ахвочых», якая мае намер узмацніць падтрымку Ўкраіны ў выпадку заключэньня пры ўдзеле ЗША пагадненьня аб спыненьні агню або мірнага пагадненьня.
Адмыслова для Цэнтру новых ідэяў 40 экспэртаў ацанілі ўстойлівасьць і здольнасьць Беларусі прыстасоўвацца да крызісаў у палітыцы, эканоміцы, грамадзкай і інфармацыйнай сфэрах. Аналіз паказаў, што ў 2024 годзе сытуацыя ў Беларусі засталася крызіснай.
Адпаведныя лісты да прэзыдэнтаў Расеі і Турэччыны апублікавалі яе адвакаты.
Доказы магчымых злачынстваў супраць чалавечнасьці, учыненых прадстаўнікамі ўладаў Беларусі, падалі 20 сакавіка ў офіс пракурора Міжнароднага крымінальнага суду (МКС) шэсьць беларускіх і міжнародных праваабарончых арганізацыяў.
На сайце Банку разьвіцьця Беларусі 25 сакавіка зьявіўся каляж, прымеркаваны да Дня Волі. Вэб-старонку ўрадавай фінансавай установы дагэтуль ня могуць аднавіць.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заклікаў партнэраў Украіны быць «прынамсі такімі ж устойлівымі, як і мы» стасоўна ўмоваў, якія Расея выставіла для выкананьня нядаўняга пагадненьня аб спыненьні агню на Чорным моры.
Загрузіць яшчэ