Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 232, каб вырашыць праблему зь недахопам садавіны і гародніны ў крамах, асабліва ў міжсэзоньне.
Свабода паразмаўляла з гісторыкам, псыхолягам, настаўніцай і вучнямі, якія патлумачылі паводзіны дзяцей і ўладаў.
У час галасаваньня ў залі не было некалькіх дэпутатаў апазыцыі, у тым ліку галоўнага палітычнага апанэнта Туска.
Вікторыю Кульшу чацьвёрты раз судзілі паводле 411 артыкулу Крымінальнага кодэксу за «злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі папраўчай установы». Суд над палітзьняволенай адбыўся ў Сьветлагорску 11 чэрвеня.
Трагедыя здарылася ў раёне чацьвертага паверху.
Сярод іх — ютуб-канал затрыманага мядзельскага музыкі Аляксандра Хіхеля і інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай
Кіраўніцтва краіны ўзмоцніць барацьбу зь незаконным знаходжаньнем замежнікаў на тэрыторыі дзяржавы. У прыватнасьці, у крымінальным кодэксе Грузіі зьявіцца новы від пакараньня.
Пабудову заводу колавых трактароў маркі «Беларус» у станіцы Старамінскай Краснадарскага краю ў Расеі плянуюць рэалізаваць да 2033 году.
Гэта першы падобны выпадак, калі для карыстальнікаў зь Беларусі закрываюць доступ да нейкіх відэа
Іранскія ўлады распаўсюдзілі забарону на выгул сабак у грамадзкіх месцах са сталіцы Тэгерану як мінімум на 18 гарадоў па ўсёй краіне, уключаючы буйныя гарадзкія цэнтры.
У сталіцы Бэльгіі Брусэлі праходзіць пасяджэньне Кансультацыйнай групы Эўразьвязу і беларускіх дэмакратычных сілаў — пляцоўкі, якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў эўрапейскіх інстытутаў і беларускай палітычнай і грамадзянскай супольнасьці. Гэта ўжо 5-я сустрэча Кансультацыйнай групы ў Брусэлі.
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з ваеннапалонным паведамілі аб рэпатрыяцыі 1212 вайскоўцаў, якія загінулі ў баях з расейцамі на тэрыторыі Курскай, Харкаўскай, Луганскай, Данецкай, Запароскай і Херсонскай вобласьцяў.
Кіраўнік галоўнага ўпраўленьня арганізацыі мэдычнай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Беларусі Леанід Недзень заявіў аб павелічэньні патоку мэдычнага турызму на 20%.
У апошнія гады ў Беларусі часта выкарыстоўваць практыку зьмены генэральных плянаў на карысьць інвэстыцыйных праектаў. Цяпер гэта ўзаконілі.
Пра гэта абвясьціла мэр гораду Карэн Бас. Абмежаваньні пачнуць дзейнічаць з 20:00 да 06:00 мясцовага часу.
«Шкадую аб некаторых сваіх допісах пра прэзыдэнта [Дональда] Трампа на мінулым тыдні. Яны зайшлі занадта далёка», — напісаў Маск у сацыяльнай сетцы X.
Сваякі Аляксандра Класкоўскага зьвярнуліся па дапамогу ў арганізацыі рэпатрыяцыі цела ў Беларусь і ягонага пахаваньня.
Міністэрства адукацыі Беларусі выключыла з палажэньня аб установе дашкольнай адукацыі права індывідуальных прадпрымальнікаў рэалізоўваць адукацыйныя праграмы.
Расейскія войскі актывізавалі ўдары па Харкаве, Днепрапятроўскай і Херсонскай вобласьцях.
Падзеі 11 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Фота ўкраінца, які вярнуўся з расейскага палону, зьявілася ў публічнай прасторы неўзабаве пасьля таго, як стала вядома аб новым раундзе абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай.
Дзьмітрыя Шаўцова абвінавачваюць у дачыненьні да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў.
На працягу лета ў Беларусі плянуюць масавы маніторынг месцаў купаньня. Размова як пра дазволеныя пляжы, так і пра «стыхійныя».
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру супольна з Украінскай і Расейскай службамі Радыё Свабода, пры падтрымцы суполкі ўкраінскіх хакераў KibOrg вэрыфікавалі інфармацыю аб параненых расейскіх вайскоўцах, якія знаходзіліся на лячэньні ў Беларусі ў часе і пасьля апэрацыі па захопе Кіева.
Грамадзянін Беларусі Яўген Камянькоў знаходзіўся ва ўкраінскім палоне зь вясны 2024 году.
З 2022 году ў паветранай прасторы рэгіёну Балтыйскага мора назіраюцца два тыпы перашкод для GNSS — глушэньне і падмена сыгналаў, што стварае пагрозу для розных відаў транспарту, асабліва для грамадзянскай авіяцыі і марскога суднаходзтва.
Пра гэта расказаў на прэс-канфэрэнцыі намесьнік дырэктара ў навуковай рабоце Інстытуту экспэрымэнтальнай батанікі НАН Руслан Цьвірка.
Выданьне «Важные истории» ў апублікаваным у аўторак расьсьледаваньні сьцьвярджае, што за інфраструктуру заснаванага Паўлам Дуравым мэсэнджара Telegram адказваюць кампаніі, якія адначасова абслугоўваюць комплексы расейскіх спэцслужбаў для сачэньня за грамадзянамі.
Неназваныя тры IT-кампаніі «ўчынілі сур’ёзныя парушэньні працоўнага заканадаўства краіны», адзначылі ў пракуратуры.
Праваабаронцу «Вясны» Леаніду Судаленку ўдалося дакладна высьветліць, за што ж яго засудзілі завочна праз год, як ён выйшаў з калёніі. Стала вядома, што ў справе фігуруюць ня толькі «Вясна», але і недзяржаўныя мэдыя, у тым ліку Радыё Свабода.
Эўразьвяз запрашае краіны-кандыдаты далучыцца да гэтай часткі свайго адзінага рынку ўпершыню ў гісторыі.
Аляксандар Лукашэнка, наведваючы 10 чэрвеня кінастудыю «Беларусьфільм», ізноў раскрытыкаваў кінавытворчасьць, на якую ідуць дзяржаўныя грошы.
Эўрапейская камісія падрыхтавала новы, ужо 18-ы, пакет санкцыяў супраць Расеі і Беларусі за агрэсію супраць Украіны. Сярод прапановаў — поўная забарона на апэрацыі зь беларускімі банкаўскімі структурамі. Пра гэта Свабода даведалася ад інфармаваных крыніц у Брусэлі.
Дзяржаўная Дума Расеі рыхтуе законапраект, які ўвядзе пакараньне за адмаўленьне генацыду савецкага народу ў час Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміла намесьніца сьпікера ніжняй палаты расейскага парлямэнту Ірына Яравая.
Падазраваны ў нападзе забіты, у горадзе праводзяць спэцапэрацыю. Колькасьць ахвяраў надалей удакладняюць.
Нацыянальны тэатар опэры і балету Беларусі выступіць у акупаваным Крыме. Гастролі балетнай трупы тэатру, паводле «Зеркала», заплянаваныя на другую дэкаду жніўня.
На якія тэмы публічна выказаўся міністар замежных справаў Беларусі і падчас перамоваў, і ў расейскай мэдыйнай прасторы.
Свае прапановы, як перавыхаваць дзевяціклясьнікаў, у панядзелак выказалі Грыгорый Азаронак у калёнцы «Мінскай праўды» і Вікторыя Кірычэнка зь «Минск-новостей» у відэарубрыцы «Асьцярожна, правакатары!».
Чаму акцыі салідарнасьці і мітынгі, якія ладзяць беларусы, важныя для міжнароднай увагі да Беларусі?
Генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заклікаў дзяржавы альянсу радыкальна ўзмацніць абарончыя магчымасьці, у тым ліку павялічыць патэнцыял паветранай і супрацьракетнай абароны NATO на 400% — каб эфэктыўна супрацьстаяць пагрозам з боку Расеі.
У ноч на 10 чэрвеня Расея ўдарыла ракетамі і дронамі па Кіеве і Адэсе. Як мінімум два чалавекі загінулі.
Падзеі 10 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
9 чэрвеня ў веку 86 гадоў пасьля кароткай хваробы памёр адзін з самых папулярных брытанскіх пісьменьнікаў Фрэдэрык Форсайт. Побач зь ім была ягоная сям’я.
10 чэрвеня 2025 году ўступаюць у сілу папраўкі да Закону аб міжнародных і нацыянальных санкцыях Латвійскай Рэспублікі.
На пратэстах у Менску ў 2020 годзе Веру Цьвікевіч сфатаграфаваў журналіст «Камсамольскай праўды» — здымак трапіў на вокладку. Веру затрымалі ў 2022-м, асудзілі на год калёніі і ў дзень вызваленьня дэпартавалі зь Беларусі, не дазволіўшы разьвітацца з роднымі і забраць рэчы.
Поўнамэтражны дэбют беларускай рэжысэркі «Пад шэрым небам» будзе паказаны ў рамках цыклю Kino Konesera у сетцы польскіх кінатэатраў Helios. Адзіны паказ пачаўся ў панядзелак, 9 чэрвеня 2025 году ва ўсіх кінатэатрах Helios у Польшчы.
У Дагестане і Чачні праходзяць масавыя рэйды для захопу прызыўнікоў, паведамляюць праваабаронцы, юрысты і мясцовыя жыхары. У камісарыяты гвалтоўна вязуць нават студэнтаў, якія маюць афіцыйную адтэрміноўку, некаторых адпраўляюць на службу ўжо праз два-тры дні.
Аб спыненьні ўвозу ў Беларусь з тэрыторыі Бранскай вобласьці Расеі 18 тон агуркоў паведамляе Фэдэральная служба вэтэрынарнага і фітасанітарнага нагляду.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі дадаў 15 чалавек у сьпіс «асоб, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці». У віцебскага актывіста канфіскавалі кватэру. Затрымалі мужчыну за фота з вакзалу. Мастачцы зь Петрыкава дадалі артыкул. У Дзьвінску адкрыецца выстава твораў палітвязьняў.
Раней ізраільскі ўрад папярэджваў пра тое, што ня дасьць прапалестынскім актывістам прарваць блякаду Газы.
Загрузіць яшчэ