Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Андрэя Мрыя

Андрэй Мрый,  1914 год
Андрэй Мрый, 1914 год

Падзеі 13 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Дата дня

13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

Мюнхэнскае выданьне раману «Запіскі Самсона Самасуя» (1953)
Мюнхэнскае выданьне раману «Запіскі Самсона Самасуя» (1953)

Гэты дзень у гісторыі

1501 — Мікелянджэлё пачаў працаваць над скульптурай «Давід».

1562 — шляхта ВКЛ на палявым (абозным) сойме каля Віцебску ўхваліла прапанову аб новай дзяржаўнай уніі з Польшчай і накіравала яе вялікаму князю.

1769 — расейскія войскі пад камандаваньнем Аляксандра Суворава перамаглі атрады Барскіх канфэдэратаў на чале з Казімірам і Францам Пуласкімі каля вёскі Арэхава (паблізу Маларыты).

1974 — пачатак рэгулярнага каляровага маўленьня Беларускай тэлевізіі.

1994 — дзяржаўная камісія артаграфіі, створаная ў Беларусі, апублікавала выніковыя рэкамэндацыі, у якіх прызнавалася пажаданасьць вяртаньня некаторых дарэформенных нормаў беларускай мовы.

2020 — у Берасьці ў межах пратэстаў пасьля выбараў маніфэстанты «вадзілі карагоды». Паводле «справы карагодаў» асудзілі як мінімум 139 чалавек, падлічыла «Вясна».

2020 — у гарадах Беларусі адбыліся Маршы герояў. У Менску міліцыя схапіла больш за 400 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1874 — Арнольд Шэнбэрг, аўстрыйскі кампазытар-мадэрніст.

1894 — Юльян Тувім, польскі паэт.


1925 — Яўгенія Чаплінская (ад нараджэньня Белановіч), пэдагог, культурніца.

1937 — Уладзімер Содаль, літаратуразнавец, краязнавец, тэлевядоўца.

1944 — Алесь Лабанок, актор, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1958 — Аляксандар Краўцэвіч, беларускі гісторык і археоляг.

Аляксандар Краўцэвіч
Аляксандар Краўцэвіч

У памяці

1119 — у кіеўскай вязьніцы памёр Глеб Усяславіч, князь менскі.

1592 — Мішэль Мантэнь, францускі філёзаф, пісьменьнік, палітычны дзяяч, юрыст.

Мішэль Мантэнь. Партрэт работы невядомага мастака. Каля 1570 г.
Мішэль Мантэнь. Партрэт работы невядомага мастака. Каля 1570 г.

1859 — Фадзей Булгарын, расейскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, журналіст, выдавец газэты.

1983 — Мар’ян Пецюкевіч, беларускі этнограф і грамадзкі дзяяч. У перадваенны час — дырэктар музэю імя Івана Луцкевіча. Быў асуджаны на 25 гадоў і сасланы ў лягер у Варкуту.

1988 — Францішак Ляхоцкі, паэт і празаік, вязень ГУЛАГу.

1996 — Эрнст Ляўкоў, геоляг і краязнавец, стваральнік Парку валуноў у Менску.

2014 — Пётра Марцаў, журналіст і выдавец, прадпрымальнік, заснавальнік «Белорусской деловой газеты» і штотыднёвіка «Имя».

Пётра Марцаў
Пётра Марцаў


Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG