«Амаль 44 мільярды эўра будуць вылучаныя на набыцьцё бесьпілётнікаў для «Ўсходняга шчыта», адзначыў 26 лістапада прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск.
У Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб урачыстым адкрыцьці ў Гомлі помніка маршалу Савецкага Саюзу Канстанціну Ракасоўскаму.
У Міністэрстве абароны Расеі ў сваіх традыцыйных паведамленьнях аб перахопе і зьнішчэньні ўкраінскіх дронаў аб атацы на Рэспубліку Чувашыю ўвогуле не згадалі.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольля Беларусі ўхваліла пастанову аб спыненьні функцыянаваньня батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэньня «Астраўныя ельнікі Добрускія» ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці.
Аляксандар Лукашэнка прапанаваў прэзыдэнту Ўладзіміру Пуціну Менск для правядзеньня мірных перамоў з Украінай.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа абмяркоўвае з уладамі Беларусі магчымасьць хуткага вызваленьня сама меней 100 палітычных зьняволеных.
Падчас паліўнага крызісу ў Расеі і атак на расейскія нафтаперапрацоўчыя заводы (НПЗ) Беларусь павялічыла пастаўкі бэнзіну ў гэтую краіну.
Зусім нядаўна літоўскія ўлады заяўлялі адваротнае, што ня будуць настойваць на пашырэньні санкцый супраць Беларусі.
Італьянскія заканадаўцы аднагалосна падтрымалі законапраект, які робіць фэміцыд — наўмыснае забойства жанчын або дзяўчат паводле полавай прыкметы — асобным відам злачынства, якое караецца пажыцьцёвым зьняволеньнем.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Фільм апісвае гісторыю сям’і палітвязьняў Сяргея Ярашэвіча і Антаніны Канавалавай.
Стан здароўя палітыка і грамадзкага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча стабільна цяжкі. Ён застаецца ў рэанімацыі, паведаміла Свабодзе ягоная жонка Іна Кулей.
Белстат апублікаваў новыя зьвесткі аб вонкавым гандлі. Адмоўнае гандлёвае сальда працягвае расьці.
Два браты зь Берасьцейскай вобласьці пакараныя штрафам у памеры 80 базавых велічыняў (3360 рублёў) за гандаль месцамі ў чарзе на мяжы.
У арганізацыі назвалі колькасьць забароненых кніг і забароненых аўтараў. Даюць юрыдычную ацэнку гэтаму.
У новых казармах разьмясьціліся два батальёны амэрыканскай дывізіі, якая базуецца ў Тэхасе, цяпер дысьлякаваныя ў Літве. Яны ўзброеныя танкамі Abrams, баявымі машынамі пяхоты Bradley і самаходнымі гаўбіцамі Paladin.
Іх падазраюць таксама ў прасоўваньні расейскай ваеннай прапаганды.
Паводле прэзыдэнта Літвы Гітанаса Наўседы, пытаньні тэхнічнага ўзроўню Беларусь спрабуе ператварыць у палітычныя.
Таксама незаконныя схемы з «адкатамі» і іншымі відамі хабарніцтва выявілі ў дзіцячым лягеры Нацыянальнай акадэміі навук «Фатон», Інстытуце біяхіміі біялягічна актыўных злучэньняў і іншых інстытуцыях НАН.
Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Колькасьць батарэяў не ўдакладняецца.
Мужчынскі гурт беларускіх традыцыйных сьпеваў выпусьціў свой першы альбом.
У Чарнагорыі зьбіраюцца прывесьці візавую палітыку да стандартаў Эўразьвязу да канца трэцяга кварталу 2026 году. Гэта значыць, што самае позьняе ў наступным верасьні Чарнагорыя адменіць бязьвізавы рэжым зь Беларусьсю.
Чакаецца, што дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту Нямеччыны ў 2025 годзе перавысіць 3%, але пакараньня за гэта ня будзе, бо гэта «цалкам тлумачыцца павелічэньнем выдаткаў на абарону», — заявіла Эўрапейская камісія.
Для палітвязьняў, асабліва для тых, каго адміністрацыя адносіць да дзясятага, «экстрэмісцкага» прафіляктычнага ўліку, правіламі жыцьця ў калёніі становяцца ня вызначаныя законам, а «паралельныя». Да такой высновы прышлі праваабаронцы зь «Вясны», калі апыталі былых палітвязьняў беларускіх калёній.
Пра гэта польскі прэзыдэнт сказаў у час лекцыі.
Беларусь і Расея шмат гадоў размаўлялі пра скасаваньне роўмінгу паміж дзьвюма краінамі, але ў выніку дайшло да больш строгіх захадаў з боку расейцаў.
Стала вядома, як у Беларусі адзначаць 95-годзьдзе Ўладзімера Караткевіча.
Тым часам міністар замежных справаў Беларусі Максім Рыжанкоў, будучы ў Маскве, рэзка выказаўся на адрас літоўскіх уладаў, а потым зноў ім прапанаваў правесьці палітычныя перамовы.
Завялі 16 крымінальных справаў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў апошняй атацы Расея выкарыстала 22 ракеты розных тыпаў і больш за 460 дронаў, чатыры зь якіх заляцелі на тэрыторыі Малдовы і Румыніі.
На радыяцыйна забруджаных тэрыторыях Беларусі знаходзіцца каля 2 тысяч паселішчаў.
Фігурантаў «справы Гаюна» караюць абмежаваньнем волі ці зьняволеньнем, а таксама ўносяць у сьпіс «экстрэмістаў».
Украінскія СМІ паведамілі пэўныя новыя дэталі вызваленьня грамадзян Украіны з турмаў Беларусі 22 лістапада.
Літва выказала Беларусі пратэст у сувязі з новымі парушэньнямі літоўскай паветранай прасторы кантрабандысцкімі мэтэазондамі, паведаміла ў аўторак Міністэрства замежных справаў краіны.
У Беларусі працягваецца вакцынацыя ад ВПЧ (вірусу папілёмы чалавека), першы этап вакцынацыі ўжо прайшлі 34 тысячы дзяўчатак.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі адказала сваякам Міколы Статкевіча на пытаньні, дзе ён знаходзіцца пасьля зьнікненьня на мяжы пры спробе яго вывазу зь Беларусі ў Літву.
Расейскія войскі нанесьлі новы магутны ўдар па Ўкраіне — пацярпелі Кіеў, Адэская, Сумская, Харкаўская, Запароская, Херсонская і іншыя вобласьці краіны. Паўсюль ёсьць загінулыя і параненыя. Галоўная мішэнь — цывільны сэктар і энэргетыка.
У Варшаве падчас фэстывалю Pradmova прайшоў устаноўчы сход беларускіх выдаўцоў з мэтай стварэньня прафэсійнай асацыяцыі.
Аналітыкі Інстытута вывучэньня вайны (ISW) называюць гэта часткай падрыхтоўкі Расеі да магчымай вайны з NATO.
Намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка заявіў, што дэмакратычныя сілы ня маюць ніякай інфармацыі аб зьніклай колішняй кіраўніцы Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай.
Падзеі 25 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дэлегацыя Ўкраіны ў панядзелак пакінула Жэнэву, дзе вяліся перамовы аб прапанаваным ЗША пляне завяршэньня вайны Расеі супраць Украіны.
Акруговы суд у сталіцы Літвы ў панядзелак пакараў трыма гадамі і чатырма месяцамі пазбаўленьня волі 18-гадовага грамадзяніна Ўкраіны Данііла Бардадзіма. Яго прызналі вінаватым у справе пра падпал гандлёвага цэнтру IKEA ў траўні 2024 году.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская правяла перамовы са спэцпасланьнікам прэзыдэнта ЗША ў Беларусі Джонам Коўлам.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэньні 24 лістапада прыняла ў першым чытаньні законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2026 год.
22 лістапада Цэнтральнае бюро расьсьледаваньняў выставіла абвінавачаньне грамадзяніну Ўкраіны Ўладзіміру Б., затрыманаму паводле падазрэньня ў дапамозе дывэрсантам.
Аляксандр Лукашэнка думае, што ў бліжэйшы час могуць быць дасягнутыя дамоўленасьці па спыненьні вайны ва Ўкраіне. Такую думку ён выказаў, прымаючы губэрнатара Яраслаўскай вобласьці Расеі Міхаіла Еўраева.
На прадпрыемстве «Гродна Азот» пачалі працы для запуску цэху «Аміяк-4», які шмат разоў спыняўся праз аварыйныя сытуацыі і ўрэшце быў закрыты сёлета ў жніўні на «плянавы рамонт і мадэрнізацыю».
Аляксандар Лукашэнка мяркуе, што паведамленьні аб узгараньнях аўтобусаў вытворчасьці Менскага аўтамабільнага заводу могуць быць вынікам нядобрасумленнай канкурэнцыі.
Загрузіць яшчэ