Былы палітвязень Анджэй Пачобут наведвае ЗША і Канаду. Раней ён наведаў Беларусь.
Паводле легенды, у міліцыю зьвярнуўся грамадзянін, якія паведаміў, што ў раёне Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу заўважыў «людзей у вайсковай форме». Падразьдзелы паднялі па трывозе.
У Нью-Ёрку адбываецца пасяджэньне Генэральнай асамблеі ААН, на палях якой улады Ўкраіны заявілі аб неабходнасьці спыненьня агню і завяршэньня вайны.
Падзеі 24 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Злучаныя Штаты запрасілі прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна ўзяць удзел у сьнежаньскім саміце «Групы дваццаці» (G20) у Маямі, паведаміў 23 верасьня дзяржаўны сакратар Марка Рубіё.
На гэты момант краіны ня хочуць прапускаць праз сваю тэрыторыю беларускія ўгнаеньні.
Гэта ўжо ня першы выпадак за апошнія тыдні, калі польскія вайскоўцы вымушаныя ўзьнімаць у паветра зьнішчальнікі, каб рэагаваць на пагрозу.
Эканамічная экспэртка, галоўная рэдактарка выданьня «План Б» Вольга Лойка кажа, што пытаньне імпарту калію зь Беларусі ў ЗША ўжо стала прадметам перамоваў сярод зацікаўленых бакоў.
У Беларусі пачалі дзейнічаць новыя правілы збору сродкаў для аказаньня мэдыцынскай дапамогі ў межах дабрачыннай дзейнасьці.
Сьвятлана Ціханоўская пісала пра нябачную працу жанчын, а не адмаўляла ўдзелу мужа ў жыцьці сям’і. Такую думку ў камэнтары праграме «ПіК Свабоды» выказала гендэрная дасьледніца Ірына Сідорская.
Вярхоўны суд Беларусі вынес прысуд у справе колішняга генэральнага дырэктара Горадзенскага мясакамбінату Алега Іванова.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
У студзені—ліпені 2026 году ўдзельная вага стратных арганізацый у агульным ліку склала 20,2 % — на 3,7 адсоткавага пункту больш, чым па выніках сямі месяцаў 2021 году, калі гэты паказьнік складаў 16,5 %.
Злучаныя Штаты Амэрыкі, Данія і ўлады Грэнляндыі — аўтаномнай часткі Дацкага каралеўства — 22 верасьня падпісалі дамову аб гарантаваньні бясьпекі Грэнляндыі.
Гэтая заява прагучала пасьля паведамленьня пра сустрэчу паміж кіраўнікамі МЗС Беларусі і Польшчы Максімам Рыжанковым і Радославам Сікорскім.
Парлямэнт Малдовы ўхваліў рашэньне аб увядзеньні на 60 дзён надзвычайнага становішча ў энэргетычным і водным сэктарах.
На палях Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчы з міністаркай замежных справаў Фінляндыі Элінай Валтанэн і палітычным дзяржаўным сакратаром фінскага МЗС Пасі Раялам.
У Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі паведамілі пра абмежаваньні аўтамабільнага руху ў Гомлі ў сувязі з рухам спэцыяльнай і вайсковай тэхнікі.
У ноч на 23 верасьня расейскія войскі ўдарылі па Ўкраіне 161 ударным дронам, зь іх 119 украінская супрацьпаветраная абарона змагла зьняшкодзіць.
У Міністэрстве замежных справаў Беларусі заявілі аб сустрэчы Максіма Рыжанкова з кіраўніком замежнапалітычнага ведамства Польшчы Радославам Сікорскім.
Падзеі 23 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Амэрыканскі прэзыдэнт працягвае гаварыць пра магчымасьць куплі беларускіх калійных угнаеньняў.
«Я хацеў бы займацца гэтым пытаньнем больш шчыльна і, у прынцыпе, зьбіраюся гэта рабіць. Я лічу, што надзея ёсьць. Гэтак жа, як, напрыклад, у Беларусі ёсьць надзея на вызваленьне палітвязьняў, думаю, што і ў Расеі таксама ёсьць надзея», — сказаў спэцпасланьнік прэзыдэнта ЗША па Беларусі.
Украінскі і амэрыканскі прэзыдэнты падзяліліся сваімі прагнозамі і надзеямі наконт завяршэньня вайны.
21 верасьня прагучала заява Дональда Трампа, якая выклікала розгалас ня толькі ў самых Злучаных Штатах і Беларусі, якіх яна непасрэдна тычылася, але і ў Канадзе, якую таксама закранаюць намеры амэрыканцаў.
Знайсьці прызнаванае на сусьветным узроўні рашэньне праблемы з дакумэнтамі для тысяч беларусаў, якія ня могуць бясьпечна падоўжыць свае пашпарты на радзіме, заклікала міжнародную супольнасьць дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская
Расказваем пра навіны 22 верасьня і тлумачым, што яны значаць.
Яшчэ адзін прыклад хабарніцтва ў Беларусі выкрыла журналісцкае расьсьледаваньне.
Больш абмежаваньняў у новых правілах існуе толькі для грамадзянаў Расеі.
Стваральнік мэдыйнага рэсурсу NEXTA Сьцяпан Пуціла ў інтэрвію Дзьмітрыю Гурневічу адказаў на пытаньне, ці мог Раман Пратасевіч быць супрацоўнікам спэцслужбаў у пэрыяд працы на канале NEXTA.
Патрэба ў гэтым узьнікла дзеля стрымліваньня Расеі. Але для зьмены асноўнага закону Літвы патрэбныя яшчэ два галасаваньні.
69-гадоваму грамадзяніну Польшчы выставілі абвінавачаньне ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну. Яму забаранілі набліжацца да яе і кантактаваць зь ёй.
У Нью-Ёрку Сьвятлана Ціханоўская ўзнагародзіла беларускага сьпевака і журналіста Данчыка (Багдана Андрусышына) мэдалём Францішка Скарыны за шматгадовы ўнёсак у разьвіцьцё беларускай культуры, мовы і свабоды слова.
Былому кіраўніку Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны адміралу Юрыю Ільіну інкрымінуюць адразу чатыры артыкулы Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.
22 верасьня суд швайцарскага кантону Санкт-Гален разглядаў апэляцыю на вырак суду гораду Роршах 2023 году, які апраўдаў экс-байца беларускага спэцыяльнага атраду хуткага рэагаваньня (САХР) Юрыя Гараўскага.
У ноч на 22 верасьня чарговым разам спыняў працу аэрапорт Вільні — імаверна, праз паветраныя балёны зь Беларусі. Апошні раз такое было ў чэрвені
Пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт калійных угнаеньняў, зьявіліся рэакцыі афіцыйнай Вільні і Сьвятланы Ціханоўскай.
Міністар замежных справаў Украіны Андрэй Сыбіга на палях Генэральнай Асамблеі ААН заклікаў узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі за саўдзел у расейскай агрэсіі.
З пачатку верасьня расейскія войскі выкарысталі супраць Украіны амаль 2 тысячы бесьпілётнікаў. Цяпер дронавыя атакі адбываюцца амаль без перапынку.
Падзеі 22 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Пасьля таго як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп анансаваў вялікую ўгоду зь Беларусьсю наконт угнаеньняў старшыня Камітэту замежных справаў літоўскага Сэйму Рымігіюс Мотузас заявіў, што Літве пра такое пагадненьне невядома, але пазыцыя адносна Менску застаецца нязьменнай.
Нафтаперапрацоўчы завод у маскоўскім раёне Капотня, які належыць «Газпрому», прыпыніў працу пасьля нядзельнай атакі ўкраінскіх дронаў.
Беларускія ўнівэрсытэты спрабуюць пераабсталяваць паводле сучасных выклікаў і патрабаваньняў.
21 верасьня за некалькі гадзін да заявы Трампа кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што нават пры жаданьні краіна не магла бы паставіць ЗША патрэбных аб’ёмаў.
Зацьверджаны праект рэстаўрацыі слонімскай сынагогі. Гэта ня першы праект, адпаведна, ня першая спроба ўпарадкаваць справы з культавым будынкам. Сынагога стала важным сымбалем Слоніма, аднак усе спробы адрадзіць яе завяршаюцца няўдачай.
Былы намесьнік старшыні Магілёўскага аблвыканкаму Генадзь Дзенгалёў быў затрыманы і цяпер утрымліваецца ў СІЗА КДБ у Менску, вядомым як «амэрыканка», паведамляюць крыніцы Свабоды.
Беларуска Алена, чыю чатырохгадовую дачку былы муж вывез у Эстонію бязь ейнай згоды, расказала ў Threads, што дзяўчынка вярнулася ў Беларусь паводле рашэньня суду.
Калас адзначыла, што гэтыя выбары падкрэсьлілі эрозію дэмакратыі ў Расеі, якая працягваецца і паглыбляецца.
Загрузіць яшчэ