Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома аб сьмерці Алега Гнедчыка, палітычнага вязьня пасьля выбараў 2010 году


Алег Гнедчык. Архіўнае фота
Алег Гнедчык. Архіўнае фота

Кіраўнік грамадзкай арганізацыі «Альтэрнатыва» Алег Корбан паведаміў аб раптоўнай сьмерці Алега Гнедчыка, які быў асуджаны ў 2011 годзе на зьняволеньне пасьля ўдзелу ў акцыях пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

«Падрабязнасьцяў яго сыходу дакладна ня ведаю», — напісаў Алег Корбан на сваёй старонцы ў Facebook.

Алегу Гнедчыку было 39 гадоў. Гнедчык нарадзіўся і жыў у Менску. Сябра «Маладога фронту».

У 2003–2005 гадах яго затрымлівалі праваахоўныя органы і каралі адміністратыўнымі арыштамі. У ліпені 2003 году яшчэ непаўнагадовым быў затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў «МФ» у Менску.

У 2006 годзе актывіста асудзілі на 12 сутак арышту за ўдзел у намётавым мястэчку.

Браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. 14 траўня 2011 году судзьдзя Партызанскага раённага суду Менску Натальля Чацьвярткова прыгаварыла яго да 3,5 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Адбываў пакараньне ў шклоўскай калёніі № 17. Вызвалены праз памілаваньне.

31 жніўня 2010 году ў лісьце на волю Мікола Статкевіч пісаў: «Цяпер пачалася новая хваля ціску на „дзекабрыстаў“ — спрабуюць прымусіць напісаць заявы пра памілаваньне і выступіць перад тэлекамэрай. Больш за ўсё дастаецца Гнедчыку... — ён ужо пабываў у ШЫЗА. Я хлопцам сказаў: „Можаце пісаць. Вам можна. Гэта мне нельга“. Але яны ня хочуць прызнаваць віну».

У падзеях 2020 году Гнедчык, меркавана, удзелу ня браў, заставаўся жыць у Менску.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG