Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія прыпыніла разгляд больш чым дзьвюх тысяч заяў ад расейцаў аб наданьні чэскага грамадзянства


Пратэст супраць закону Lex Ukrajina на вуліцах у Чэхіі, архіўнае фота
Пратэст супраць закону Lex Ukrajina на вуліцах у Чэхіі, архіўнае фота

Прыпыненьне разгляду адбылося пасьля пачатку дзеяньня закону Lex Ukrajina.

Пра гэта выданьню Novinky паведаміла прадстаўніца МУС Чэхіі Гана Мала.

Закон Lex Ukrajinа не распаўсюджваецца толькі на невялікую колькасьць расейцаў, якія прэтэндуюць на атрыманьне грамадзянства. Сярод іх людзі з статусам уцекача, дзеці малодшыя за 15 гадоў, а таксама тыя, хто зрабіў унёсак у разьвіцьцё Чэхіі ў галіне навукі і культуры.

Да разгляду заяў ад расейцаў чэскія ўлады вернуцца пасьля таго, як перастане дзейнічаць другі разьдзел закону, які прадугледжвае часовую абарону для ўкраінскіх уцекачоў.

Норма распаўсюджваецца і на заявы, пададзеныя да ўступленьня закону ў сілу — 11 лютага 2025 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG