Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 25 гадоў тэрарыстычнай атакі на ЗША

Ахопленыя агнём вежы-блізьняты ў Нью-Ёрку, 11 верасьня 2001  году
Ахопленыя агнём вежы-блізьняты ў Нью-Ёрку, 11 верасьня 2001 году

Падзеі 11 верасьня ў Беларусі і сьвеце.

Гэты дзень у гісторыі

1918 — выйшаў дэкрэт аб увядзеньні міжнароднай мэтрычнай сыстэмы мер і вагі на тэрыторыі Беларусі, Расеі і Ўкраіны.

1938 — дом-музэй Міцкевіча ў Наваградку адкрыўся для наведнікаў.

1942 — нацысты зьнішчылі Столінскае гета.

1973 — адбыўся вайсковы путч у Чылі, вынікам якога стала 17-гадовая дыктатура.

2001 — 10 верасьня 2001 году адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атаку ўчынілі 19 тэрарыстаў на чатырох захопленых самалётах з пасажырамі на борце. Два самалёты пратаранілі хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку. Трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў прыгарадзе Вашынгтону. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся ў палях Пэнсыльваніі прыблізна за 20 хвілін лёту да амэрыканскай сталіцы. У выніку атакі загінулі 2997 чалавек, уключна з тэрарыстамі.

У гэты дзень нарадзіліся

1790 — Вацлаў Пелікан, мэдык-хірург, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.

1841 — Гіяцынт Альхімовіч, мастак.

1855 — Еўдакім Раманаў, археоляг, гісторык, этнограф, фальклярыст.

1862 — О.Генры, амэрыканскі пісьменьнік.

1865 — Ян Райніс, латыскі паэт, драматург.

Беларускія пісьменьнікі на сустрэчы зь Янам Райнісам. Сядзяць: Зьмітрок Бядуля, Ян Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва. Стаяць: Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімер Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны. 19 лістапада 1926 г.
Беларускія пісьменьнікі на сустрэчы зь Янам Райнісам. Сядзяць: Зьмітрок Бядуля, Ян Райніс, Янка Купала, Кандрат Крапіва. Стаяць: Язэп Пушча, Адам Бабарэка, Уладзімер Дубоўка, Пятро Глебка, Кузьма Чорны. 19 лістапада 1926 г.

1877 — Фэлікс Дзяржынскі, стваральнік савецкіх спэцслужбаў, ураджэнец Беларусі.

Бюст Фэлікса Дзяржынскага ў Менску насупраць будынку КДБ
Бюст Фэлікса Дзяржынскага ў Менску насупраць будынку КДБ

1928 — Алесь Белакоз, пэдагог, краязнаўца, удзельнік антысавецкага супраціву канца 1940-х, нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1970-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Алесь Белакоз
Алесь Белакоз

1953 — Вінцэсь Мудроў, беларускі пісьменьнік. Ініцыятар выданьня ў 1970-х гадах рукапіснага літаратурна-мастацкага часопіса «Блакітны ліхтар». Усе нумары «Блакітнага ліхтара» канфіскаваў КГБ.

Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў

1972 — Алесь Пашкевіч, беларускі пісьменьнік і мовазнаўца.

Алесь Пашкевіч
Алесь Пашкевіч

1982 — Сьвятлана Ціханоўская, беларускі палітык.

Сьвятлана Ціханоўская
Сьвятлана Ціханоўская

У памяці

1841 — Міхал Рукевіч, вайсковец, удзельнік вызвольнага руху 1820-х, паліткатаржанін.

1868 — Рамуальд Зянкевіч, фальклярыст, этнограф, археоляг, краязнавец.

1941 — Аляксандра Ізмайловіч, рэвалюцыянэрка, эсэрка, удзельніца (разам з Іванам Пуліхавым) замаху на менскага губэрнатара Паўла Курлова у 1906 годзе (страляла ў паліцмайстра Дзьмітрыя Норава). Яе асудзілі на расстрэл, але потым замянілі прысуд бестэрміновай катаргай. У 1917 яе вызваліла новая, савецкая, улада. Але з 1919 году яна зноў трапіла пад перасьлед. У 1923-м яе пакаралі ссылкай, у 1937-м — 10 гадамі зьняволеньня, а 11 верасьня 1941-га энкавэдысты расстралялі яе ў лесе пад Арлом разам зь яшчэ 156 палітычнымі зьняволенымі.

1973 — Сальвадор Альендэ, прэзыдэнт Чылі. Альендэ быў зрынуты з пасады ў выніку вайсковага перавароту, кіраванага Аўгуста Піначэтам, пасьля чаго скончыў жыцьцё самагубствам.

2016 — Юры Хадыка, вучоны, мастацтвазнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Юры Хадыка
Юры Хадыка
Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG