Дэлегацыя Сусьветнай арганізацыі здароўя ўжо паразмаўляла зь мігрантамі на беларуска-польскай мяжы.
У Расеі другі дзень запар фіксуецца сутачны максымум сьмерцяў ад COVID-19 з пачатку пандэміі. На раніцу 18 лістапада, паводле інфармацыі апэратыўнага штабу, памёр 1251 пацыент з каранавіруснай інфэкцыяй.
Улады ФРГ плянуюць рэвакцынаваць 25 млн чалавек да канца 2021 году.
Набліжаюцца калядныя і навагоднія сьвяты. Ва ўмовах пандэміі COVID-19 шмат для каго сямейныя ўрачыстасьці сталі праблемай — людзі, натуральна, баяцца заразіцца.
У Патрыяршым саборы Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы ў Кіеве адкрылі пункт вакцынацыі ад COVID-19. Міністар аховы здароўя Віктар Ляшко заклікаў і іншыя канфэсіі пайсьці за гэтым прыкладам.
І мэдыкі, і людзі, якія перахварэлі на каранавірус і пнэўманію, сьцьвярджаюць, што нават ачуняўшы, маюць сур’ёзныя ўскладненьні, непрыемныя адчуваньні, доўга ня могуць аднавіцца. Ці магчыма прайсьці нейкую рэабілітацыю? Колькі гэта каштуе?
Анколяг Надзея Пятроўская, алерголяг і імуноляг Ганна Барушка абмяркоўваюць патрабаваньне Аляксандра Лукашэнкі, каб беларускія лекары адпрацоўвалі 10 гадоў пасьля атрыманьня адукацыі.
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць намер Лукашэнкі абавязаць дактароў адпрацоўваць 10 гадоў пасьля атрыманьня адукацыі.
«Прыйшоў ва ўнівэрсытэт вучыцца — прыйшоў, закончыў. Мы цябе рыхтавалі — да прыкладу, адпрацуй 10 гадоў. Потым хочаш кудысьці паехаць — аплаці нам кошт таго, што мы цябе вучылі, і едзь», — сказаў Лукашэнка.
Усе супрацоўнікі хуткай дапамогі гораду Аблучча ў Яўрэйскай аўтаномнай вобласьці вырашылі звольніцца з прычыны нежаданьня вакцынавацца ад COVID-19.
Прэзыдэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі заклікала ўрад увесьці «жорсткія захады» для актывізацыі працэсу вакцынацыі ў краіне, перадае «Эхо Кавказа».
Размова ідзе пра дзейнасьць мэдыкаў для аказаньня дапамогі пацыентам па-за асноўнай працай.
Набліжаецца сэзон грыпу, а пандэмія каранавірусу ўсё не спадае. Гэта азначае, што кожны кашаль, ламота ў суставах або галаўны боль могуць выклікаць панічныя думкі пра заражэньне COVID-19.
Плянуецца, што беларускую дасьледна-прамысловую партыю вакцыны пачнуць вырабляць у 2022 годзе.
Мэдычная сыстэма можа пасьпяхова працаваць толькі тады, калі ёсьць і новыя тэхналёгіі, і высакаклясныя спэцыялісты, якія змогуць якасна гэтыя тэхналёгіі выкарыстоўваць.
Аляксандар Лукашэнка выдзеліў Міністэрству аховы здароўя са свайго «рэзэрвовага фонду» 140 мільёнаў рублёў.
Бесьперапынны стаж працы ў мэдыцыне ў покрашаўскага мэдыка — 70 гадоў.
Антыпрышчэпачныя настроі часта заснаваныя на няправільным тлумачэньні мэдычнай інфармацыі, ананімных «дасьледаваньнях» ці нават апавяданьнях сяброў, у якіх блізкі сваяк працуе ў «сакрэтным навукова-дасьледчым інстытуце», які нельга называць, але ў ягоных зьвестках пры гэтым нельга сумнявацца.
Якія ёсьць рэальныя супрацьпаказаньні да вакцынацыі? Ці патрэбныя грунтоўныя мэдычныя абсьледаваньні перад прышчэпкай? Якой павінна быць рэвакцынацыя, ці ўсім яна патрэбная і ці можна спалучаць розныя вакцыны? Ці лечыцца каранавірусам рак?
Савет Міністраў на паўгода забараніў вывозіць за мяжу кісларод, у тым ліку ў дзяржавы Эўразійскага эканамічнага саюзу.
Амэрыканская ўправа нагляду за якасьцю лекаў і прадуктаў харчаваньня (FDA) зьбіраецца дазволіць рэвакцынацыю вакцынай, адрознай ад той, якую першапачаткова атрымаў пацыент.
Кіраўнік ведамства Дзьмітры Піневіч заявіў, што зьнізілася колькасьць хворых на каранавірус і шпіталізаваных з пнэўманіяй.
Усяго з пачатку пандэміі каранавірус быў дыягнаставаны ў больш як у 245 млн чалавек.
У Маскве і Маскоўскай вобласьці 28 кастрычніка пачаўся частковы локдаўн, уведзены праз пагаршэньне сытуацыі з каранавірусам. Рэжым непрацоўных дзён працягнецца як мінімум да 7 лістапада.
Зьвязаны з прэсавай службай Лукашэнкі Тэлеграм-канал «Пул первого» апублікаваў відэа зь Лідзкай цэнтральнай раённай бальніцы, на якім Аляксандра Лукашэнку пераконваюць надзець рэсьпіратар.
Міністэрства здароўя падпісала загад «аб недапушчэньні зьніжэньня аб’ёмаў аказаньня плянавай мэдычнай дапамогі насельніцтву».
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін рэкамэндаваў кіраўнікам рэгіёнаў забараніць працу рэстаранаў і забаўляльных устаноў па начах (з 23:00 да 6:00 раніцы).
У інтэрвію тэлеканалу АНТ першая намесьніца міністра аховы здароўя Алена Богдан падзялілася бачаньнем, як перамагчы ў барацьбе з каранавірусам.
Вядучы беларускага дзяржаўнага тэлеканалу СТВ Яўген Пуставой у сваёй перадачы «Палітыка без гальштукаў і купюр» параўнаў Аляксандра Лукашэнку зь лідэрамі іншых краін, якія, як ён выказаўся, падчас пандэміі каранавіруснай інфэкцыі хаваюцца па бункерах.
Дэмакратычны лідэр Сьвятлана Ціханоўская выступіла ў сваім Тэлеграм-каналае з заклікам да беларусаў зраіць тры простыя крокі.
Галоўны дзяржаўны санітарны лекар Аляксандр Тарасенка пракамэнтаваў недахоп кітайскай вакцыны ў некаторых паліклініках.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2079 новых выпадкаў захворваньня на COVID-19. Памерлі 17 чалавек.
Доктар-рэаніматоляг Уладзімер Мартаў, былы загадчык аддзяленьня анэстэзіялёгіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі — пра выгараньне дактароў падчас чацьвёртай хвалі пандэміі, высокую цану хлусьні і адказных за яе, пра гераізм мэдыкаў у «чумным бараку».
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2082 новыя выпадкі захворваньня на COVID-19. Памерлі 16 чалавек.
Трагедыя ня столькі ў тым, што Лукашэнка нясе лухту. Трагедыя ў тым, што гэтай лухце падпарадкоўваюцца прафэсіяналы.
Мэдыкі, якія штодня сутыкаюцца з ахвярамі пандэміі, на ўмовах ананімнасьці камэнтуюць адмену масачнага рэжыму ў Беларусі. Некаторыя ня могуць стрымаць эмоцый і выказваюцца вельмі рэзка.
Масачны рэжым дзейнічае ў большасьці краін сьвету.
За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у Беларусі выявілі 2097 новых хворых на COVID-19. Памерлі 17 чалавек.
Адпаведны загад падпісаў 20 кастрычніка міністар здароўя Дзьмітры Піневіч.
На фоне чацьвёртай, найбольш праблемнай хвалі пандэміі каранавірусу, у Беларусі бракуе вялікай колькасьці мэдычных работнікаў.
Сусьветная арганізацыя здароўя аднавіла працэдуру ўхваленьня расейскай вакцыны ад каранавирусу «Спутник V» для экстранага прымяненьня, вынікае з рэестру арганізацыі.
У Расеі зафіксавалі адзінкавыя выпадкі новай разнавіднасьці дэльта-штаму каранавірусу — AY.4.2. Пра гэта паведаміў кіраўнік навуковай групы распрацоўкі новых мэтадаў дыягностыкі захворваньняў чалавека ЦНДІ эпідэміялёгіі «Расспажыўнагляду» Каміль Хафізаў.
Супрацоўніца Манчэстэрскага гарадзкога ўнівэрсытэту, мікрабіёляг Вікторыя Дароніна тлумачыць, як працуюць даступныя ў Беларусі прышчэпкі.
Папярэдні рэкорд не пратрымаўся і тыдня.
Аляксандар Лукашэнка загадаў спыніць будаваць лякарні і школы, а вызваленыя грошы раздаць лекарам і настаўнікам.
Калі коратка, то навукоўцы сьцьвярджаюць, што так званы натуральны імунітэт вар’іруецца ад пацыента да пацыента. Імунізацыя па-ранейшаму застаецца найлепшым крокам пасьля выздараўленьня ад хваробы.
Па словах маці, яе дачка, у якой засталіся трое дзяцей, памерла ў адным з гомельскіх шпіталяў.
«Лекары, чыноўнікі ад аховы здароўя, якія сядзяць тут, — у паліклінікі і прымайце людзей, вядзіце дыспансэрызацыю», — распарадзіўся Лукашэнка.
У Літве беларускія мэдыкі стварылі новую арганізацыю — для дапамогі суайчыньнікам у выгнаньні і прыцягненьня ўвагі да тэмы права на здароўе ў беларускіх турмах.
Ва Ўкраіне і Расеі мэдыя паведамлялі пра пашырэньне фальшывых сэртыфікатаў аб вакцынацыі. Людзі рабілі іх, бо не хацелі прышчапляцца. Але сэртыфікаты ім былі патрэбны для падарожжаў ці для працадаўцаў. Падобна, што ў Беларусі гэта ня стала масавай зьявай, тым ня менш прэцэдэнты ёсьць.
Загрузіць яшчэ