Станіславу Ільніцкаму, калі пачаўся Галадамор, было восем гадоў. Сям'я жыла ў вёсцы Гарадзешчына Кіеўскай вобласьці. Цяпер мужчыну 93, але ён кажа, што да гэтага часу добра памятае апусьцелую вёску і памерлых на вуліцы аднавяскоўцаў.
У сеціве працягваецца збор подпісаў за ўшанаваньне памятных мясьцінаў, зьвязаных зь Беларускай Народнай Рэспублікай у розных гарадах Беларусі. Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч называе дзясяткі такіх месцаў у сваім горадзе.
У суботу і нядзелю беларусы адзначаць чарговую гадавіну Слуцкага збройнага чыну — беларускага антысавецкага паўстаньня 1920 году, здушанага бальшавікамі. У Слуцку ўлады дазволілі два мітынгі, будуць дзьве экскурсіі.
Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў прапанаваў перадаць Грузіі парэшткі Сталіна і ушанаваць ў Расеі памяць Хрушчова. Ён таксама зноў заклікаў пахаваць цела Леніна.
Тысячы бясцэнных прадметаў беларускай гісторыі падчас войнаў і нават у мірны час трапілі за мяжу. Яны маглі б распавесьці наведнікам беларускіх музэяў пра людзей, падзеі і цэлыя эпохі ў гісторыі краіны. Але іх страта не азначае страты гісторыі.
Справа аб перайменаваньні вуліцы Браніслава Тарашкевіча ў Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы дагэтуль нявырашаная. Аб гэтым у Горадні заявіў дырэктар Інстытуту Нацыянальнай Памяці ў Варшаве Ярослаў Шарэк.
На інтэрнэт-пляцоўцы petitions.by праходзіць збор подпісаў пад зваротам у Менгарвыканкам і Міністэрства культуры Беларусі з прапановай ушанаваць памяць пра Беларускую народную рэспубліку напярэдадні сотай гадавіны яе абвяшчэньня — 25 сакавіка 2018 году.
Дык на якой мове Францішак Скарына выдаў сваю Біблію? На царкоўнаславянскай зь вялікай колькасьцю беларусізмаў, ці на старабеларускай зь вялікім дамешкам царкоўнаславянскіх і заходнеславянскіх словаў?
Уявіце, што пачнецца, калі ў будучай Беларусі пачнуць пераназываць вуліцы і плошчы, як на Захадзе, у гонар тых, хто спрычыніўся да дзяржаўнасьці. Бамбане па поўнай.
У сьвеце 17 лістапада адзначаецца як Міжнародны дзень студэнтаў у памяць аб падзеях 1939 году ў Чэхіі. У самой Чэхіі 17 лістапада — Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.
Падзеі 17 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Напярэдадні гадавіны чэхаславацкай «аксамітнай» рэвалюцыі прапануем вам агляд дэманстрацыяў у сьвеце, якія мелі арыгінальную сымболіку ці кантэкст.
У Бельску-Падляскім перайменуюць ня толькі вуліцу Браніслава Тарашкевіча, але і беларускі ліцэй, названы ў яго гонар. У Гайнаўцы, хутчэй за ўсё, зьнікне вуліца Якуба Коласа. Колас і Тарашкевіч стануць ахвярамі закону аб дэкамунізацыі, які ўступіў у дзеяньне ў Польшчы.
Афіцыйныя захады да 100-годзьдзя БНР абмяжуюцца музэйнымі выставамі і кінапаказамі.
Чытач, які знаёміцца з тэкстамі расейскіх філёзафаў-выкрывальнікаў «бездухоўнасьці Захаду», звычайна не падазрае, што мае справу з прапагандысцкімі творамі.
Падзеі 15 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Бельску-Падляскім на ўсходзе Польшчы хочуць перайменаваць вуліцу імя Браніслава Тарашкевіча. Беларускі грамадзкі дзяяч і аўтар граматыкі беларускай мовы, якога расстралялі камуністы, можа стаць ахвярай дэкамунізацыі. Але рашэньне яшчэ не прынятае.
Знойдзены ў Дзяржаўным архіве вышэйшых органаў улады і кіраваньня Ўкраіны гістарычны дакумэнт дазваляе аднавіць некаторыя падрабязнасьці авантуры 100-гадовай даўніны.
У Віцебску фантан «Зьліцьцё трох рэк» будзе перанесены ў іншае месца, бо ён разьмешчаны на гістарычнай тэрыторыі, дзе заплянавана аднаўленьне зруйнаванага ў 1961-м годзе касьцёла сьвятога Антонія.
У часы вайсковай дыктатуры генэрала Франсыска Франка ў Гішпаніі паводзілася масавая кампанія, калі дзяцей забіралі зь сем’яў зьняволеных альбо забітых рэспубліканцаў.
Незвычайны праект прапануе ўсім прачытаць навіны, якія выходзілі ў незалежных газэтах роўна сто гадоў таму. Стваральнік «шапіка», які ня хоча называць сваё прозьвішча, расказаў Свабодзе падрабязьней пра сваю ідэю і як можна здабыць эксклюзіўныя архівы.
Архітэктар зь Менску Андрэй Далгоўскі калекцыянуе фатаграфіі і дакумэнты, зьвязаныя з гісторыяй гэтага гораду.
15 лістапада ў менскім комплексе «Фалькон Клюб Буцік Кіно» адбудзецца спэцыяльны паказ дакумэнтальнага фільму «Аляксандар Пракапенка. Народны футбаліст». Рэжысэр — Руслан Газізаў.
12 лістапада 2014 году грамадзкасьць упершыню даведалася пра месца расстрэлаў пад Віцебскам, каля вёсак Хайсы і Дрыкольле.
Мэталічны крыж устаноўлены на ўскрайку лесу каля вёскі Хайсы, дзе роўна тры гады таму былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі ў невядомых масавых пахаваньнях.
Падзеі 13 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Польшчы адзначаюць Дзень незалежнасьці. 99 гадоў таму палякі прыступілі да аднаўленьня незалежнасьці сваёй краіны.
Віртуальны музэй нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы, Літвы й ЗША стварыла група польскіх аматараў гісторыі на чале з Мацеем Піваварчукам.
Памяць аб ахвярах сталінскіх рэпрэсій дапаможа захаваць Беларусь, — заявіў лідэр Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк у звароце да ўдзельнікаў мітынгу, які прайшоў 11 лістапада ў Лошыцкім яры ў Менску.
Пра побыт беларускіх гарадоў у першай палове XVI стагодзьдзя мы гутарым з кандыдатам гістарычных навук, суаўтаркай (разам зь Юрасём Боханам) кнігі «Побыт фэадалаў Вялікага Княства Літоўскага ў XV — сярэдзіне XVII стагодзьдзя» Анастасіяй Скеп’ян.
11 лістапада 1918 году лічыцца афіцыйнай датай заканчэньня Першай сусьветнай вайны і шмат у якіх краінах адзначаецца як Дзень памяці загінулых.
У Варшаве, у рамках дэкамунізацыі публічных назваў, мае зьявіцца вуліца генэрала Станіслава Булак-Балаховіча (1883–1940).
Часовыя музэйныя экспазыцыі адкрытыя ў палацы Пуслоўскіх ХІХ стагодзьдзя ў мястэчку Косаве (Берасьцейшчына). Плянуецца, што рэстаўрацыя палаца будзе працягвацца да 2023 году.
Падзеі 10 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Радыё Свабода прэзэнтуе набор стыкераў «Беларускія князі» для iMessage.
Справай аднаўленьня помніка архітэктуры апякуецца ксёндз Вячаслаў Барок. Праект рэканструкцыі, дасланы ў Міністэрства культуры, быў падтрыманы. Адзіная ўмова міністэрства — каб копія старажытнага будынку стала крыху ўбок ад гістарычнага месца.
Хтосьці калекцыянуе маркі, нехта апантаны нумізматыкай, іншыя ганяюцца за піўнымі накрыўкамі ды пакецікамі цукру. А полацкі празаік-адраджэнец Вінцэсь Мудроў вось ужо паўстагодзьдзя складвае ў віртуальны пазл Краіну Горных Арлоў.
Сёньня ў Карлавым унівэрсытэце ў Празе адкрылася двухдзённая міжнародная навуковая канфэрэнцыя «Францішак Скарына і яго праская Біблія. Шматмоўная культурная спадчына Вялікага Княства Літоўскага і сучаснасьць». На канфэрэнцыю зь Беларусі не прыехаў ніхто
У Музэі ІІ Усясьветнай вайны ў Гданьску днямі быў выстаўлены партрэт Рамуальда Райса «Бурага». Польскі партызанскі камандзір адказны за спаленьне ў 1946 годзе некалькіх вёсак і забойства некалькіх дзясяткаў чалавек мірнага беларускага насельніцтва на Падляшшы, уключна зь дзецьмі і жанчынамі.
9 лістапада ў Вільні на будынку, у якім 110 год таму месьцілася рэдакцыя газэты «Наша Ніва», адбудзецца ўрачыстая цырымонія адкрыцьця мэмарыяльнай шыльды ў гонар народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.
Да 100-годзьдзя абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі графічная майстэрня imago.by сабралася выдаць папяровыя копіі мапаў БНР 1919 году, дзе межамі дзяржавы абвяшчаюцца амаль дакладна межы расьсяленьня беларускага этнасу.
У Вашынгтоне прадстаўнікі Беларуска-Амэрыканскай асацыяцыі (БАЗА) і імігранты з краінаў былога СССР усклалі кветкі да манумэнта ахвярам камунізму.
7 лістапада ў Гомлі афіцыйна адзначалі стагодзьдзе бальшавіцкага перавароту. У тэатралізаванай рэканструкцыі мясцовыя ўлады імкнуліся аднавіць падзеі стогадовай даўніны.
«Ён хацеў разыграць сапраўдны спэктакль. Прыехаць на концы, у атачэньні рэвалюцыйных матросаў. Выступіць, як гэта рабіў Ленін. Аднак ягоныя сябры не падтрымалі такую ідэю».
Героі Лявона Вольскага абмяркоўваюць 100-годзьдзе кастрычніцкага перавароту.
Да Вітольда Ашурка прыйшлі міліцыянты, каб узяць тлумачэньні адносна яго ўчынку: Вітольд усклаў сёньня да помніка Леніна ў Бярозаўцы вянок з прымацаванымі да яго чарапамі і надпісам «Гары ў пекле, кат».
Карэспандэнт Радыё Свабода пагутарыў зь легендарным амэрыканскім саветолягам, прафэсарам Гарвардзкага ўнівэрсытэту.
3 лістапада споўнілася 60 гадоў з дня першай царкоўнай службы ў саборы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Кірылы Тураўскага ў Брукліне. З гэтай нагоды ў нядзелю, 5 лістапада, адбылася сьвяточная архірэйская багаслужба з удзелам япіскапа Святаслава Логіна.
У выніку перамогі ў 1917-м «Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі» ў СССР усталяваліся забароны (катэгарычныя і ня вельмі) на тое, што ў дэмакратычных краінах было нормай.
Да 100-годзьдзя Кастрычніцкага перавароту віцебскія музэі стварылі экспазыцыі, прысьвечаныя Ўладзіміру Леніну. Набыўшы квіток коштам 1 рубель глядач можа пазнаёміцца з фондамі прыватных калекцый, сабраных аматарамі «ленінскай тэмы». Пакуль ахвотных глядзець — няшмат.
Загрузіць яшчэ