У 1920 годзе Літва разьлічвала атрымаць у свой склад траціну сучаснай Беларусі: ад Браслава і Паставаў на поўначы да Берасьця і Драгічына на поўдні. Менавіта пра гэта ішла гаворка падчас савецка-літоўскіх перамоваў. Атрымалі літоўцы нашмат менш: Горадню, Ліду, Ашмяны і Браслаў.
Крывавыя рэпрэсіі і перасьлед палякаў бальшавікамі ў БССР у 1930-я гады, перайшлі пасьля 17 верасьня 1939 г. у заходніх абласьцях Беларусі ў арышты, расстрэлы і дэпартацыю польскага насельніцтва ў паўночныя і паўночна-ўсходнія раёны Савецкага Саюза.
Беларусы Філядэльфіі ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя сьвечкі каля манумэнту свайго земляка.
9 лютага спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых цікавых беларускіх літаратараў-шасьцідзясятнікаў Валянціна Тараса.
Вольга Раманава, філёляг, культуроляг і выкладчыца Эўрапейскага каледжу Liberal Arts, дасьледуе беларускія фільмы савецкага часу празь іх сацыякультурны аналіз і ў палітыка-гістарычным кантэксьце.
У лютым 1990 годзе пад ціскам грамадзтва КПСС адмовілася ад манаполіі на ўладу, і неўзабаве зьезд народных дэпутатаў СССР унёс папраўку ў 6-ты артыкул Канстытуцыі.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе Ігар Марзалюк прэзэнтаваў сваю расейскамоўную кнігу «Сто гадоў БССР».
Дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая ў жніўні 1991, аднак ужо неўзабаве камуністам удалося аднавіць камуністычную партыю.
Мэмарыял памяці ахвяраў Галакосту «Яд Вашэм» у Ерусаліме прынёс прабачэньні за тое, што матэрыялы, прадстаўленыя на Сусьветным форуме, прысьвечаным 75-й гадавіне вызваленьня нацысцкага лягеру сьмерці Аўшвіц-Біркенаў, скажалі гістарычныя факты пра ролю СССР у Другой сусьветнай вайне.
Паводле аўтара, гэта сыстэмны і аргумэнтаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова — кароткая гісторыя нараджэньня новай беларускай ідэнтычнасьці ў ХІХ стагодзьдзі.
У панядзелак, 3 лютага а 19.00 у прасторы ОК 16 (Менск, Кастрычніцкая, 16) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Сяргея Абламейкі «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
Фэстываль Berlinale адмяніў прэмію свайго першага дырэктара. Штотыднёвік «Die Zeit» апублікаваў інфармацыю, што Альфрэд Баўэр належаў да многіх нацысцкіх арганізацый.
Усясьветная арганізацыя здароўя 30 студзеня абвясьціла надзвычайную міжнародную сытуацыю з прычыны распаўсюджваньня каранавірусу. Як уплывалі на Беларусь усясьветныя эпідэміі?
У вёсцы Залешаны на Беласточчыне ўшанавалі памяць ахвяраў атраду Рамуальда Райса «Бурага», у тым ліку забітых дзяцей і жанчын. Пра гэта піша Gazeta Wyborcza.
У 1993 годзе экспэрты зь Беларусі, Латвіі, Літвы і Ўкраіны прапанавалі стварыць сыстэму, якая дазваляла істотна зьменшыць энэргетычную залежнасьць ад Расеі — пабудаваць Балта-Чарнаморскі нафтавы калектар.
Амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў заявіў 27 студзеня, што сёньняшняя Польшча існуе дзякуючы перамозе Савецкага Саюзу ў Другой сусьветнай вайне.
На тэрыторыі былога лягеру сьмерці Аўшвіц 27 студзеня праходзяць захады ў памяць аб вызваленьні канцлягеру Чырвонай арміяй 75 гадоў таму.
75 гадоў таму савецкія войскі ўвайшлі ў лягер сьмерці Аўшвіц. У гэтым месцы загінуў больш як мільён чалавек, пераважна габрэяў, але за час, што прайшоў пасьля вайны, сабраць імёны ўсіх так і не ўдалося.
Сёлета мэмарыяльныя мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяраў Галакосту ўпершыню праходзяць на дзяржаўным узроўні. Гэта сьведчыць пра тое, што Беларусь «сапраўды стала прызнаваць яго днём трагедыі габрэйскага народу».
27 студзеня сусьветная супольнасьць аддае даніну памяці ахвярам Галакосту.
26 студзеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў Закон аб мовах, які павінен быў спыніць татальную русыфікацыю Беларусі.
Аўтарка кнігі «Шлях да савецкай нацыі: палітыка беларусізацыі (1924-1929)», гісторык Алена Маркава расказвае, як беларускае грамадзтва ўспрыняло ўхвалены Вярхоўным Саветам ХІ скліканьня закон «Аб мовах у Беларускай ССР». 26 студзеня сёлета спаўняеццца 30 гадоў той знамянальнай падзеі.
У «Лесе сьмерці», які знаходзіцца каля шашы Гомель — Чарнігаў, жыхары абласнога цэнтру зладзілі фотапраект — рэканструкцыю расстрэлаў ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.
60 гадоў таму, 25 студзеня 1960 году, Савецкі Саюз адмяніў сыстэму прымусовых працоўных лягераў ГУЛАГ. Аднак яны працягвалі выкарыстоўвацца для палітычных вязьняў і злачынцаў да 1987 году.
25 студзеня 1960 года загадам МУС СССР№ 020 быў расфармаваны ГУЛАГ. Сыстэма лягераў налічвала каля 30 тысяч месцаў зьняволеньня, у якія траплялі мільёны рэпрэсаваных савецкіх грамадзян.
Беларусь здабывае ўласную нафту ўжо амаль 60 гадоў. Свабода сабрала некаторыя факты пра гісторыю і значэньне здабычы «чорнага золата» для Беларусі.
Свабода прапануе некаторыя выказваньні Марціна Лютэра Кінга, якія адлюстроўваюць яго жыцьцёвую філязофію і ангажаванасьць у змаганьне за лепшы сьвет.
У Азэрбайджане ў панядзелак адзначаюць 30-ю гадавіну «Чорнага студзеня» і ўспамінаюць ахвяр вайсковай апэрацыі, якую правяло кіраўніцтва СССР з мэтай здушыць мясцовую апазыцыю. Прэзыдэнт краіны Ільхам Аліеў ушанаваў памяць загінулых на «Алеі шахідаў».
Чаму Пуцін не прыяжджае на 75-ю гадавіну вызваленьня вязьняў фашысцкага канцлягера Аўшвіц каля польскага гораду Асьвенцім.
30 гадоў таму зьявіліся першыя публікацыі пра чалавечыя парэшткі, знойдзеныя ў магілёўскім кар’еры «Давыдаўка». Афіцыйнага пацьверджаньня, што яны належаць расстраляным у часы сталінскіх рэпрэсій, дасюль няма.
Рауль Валенбэрг стаў сымбалем сумленьня ў часы ІІ усясьветнай вайны. Дзякуючы падробленым дакумэнтам і хабарам ён ратаваў асуджаных на сьмерць людзей. НКВД ня мог паверыць, што такое можна рабіць бескарысьліва. Пасьля арышту 17 студзеня 1945 ён зьнік на Лубянцы.
Свабода працягвае праект «Як малявалі межы Беларусі». У другім сэзоне мы расказваем пра ўсходнія межы, якія фармаваліся ў канцы 1910-х і ў 1920-я гады. У той час мяжа не аднойчы перасоўвалася ад Барысава і да Смаленска.
26 гадоў таму адбыўся першы і пакуль адзіны візыт у Беларусь прэзыдэнта ЗША. Тагачасныя кіраўнікі Беларусі Вячаслаў Кебіч і Станіслаў Шушкевіч і лідэр Апазыцыі БНФ у Вярхоўным савеце 12-га скліканьня Зянон Пазьняк прыгадваюць падзеі 15 студзеня 1994 году.
14 студзеня споўнілася б 100 гадоў зь дня нараджэньня Міколы Аўрамчыка. Ён ня зьведаў жахаў сталінскіх лягераў, але правёў амаль тры гады ў нямецкім палоне. Яшчэ да вайны на яго зьвярнулі ўвагу Якуб Колас і Янка Купала. А пасьля ўжо ён сам спрыяў юным творцам Караткевічу, Барадуліну, Наўроцкаму.
У савецкі час гэтыя дакумэнты выдаваліся толькі ўпаўнаважаным асобам. За іх страту маглі асудзіць на 10 гадоў турмы. І асуджалі. У некалькіх тысячах сакрэтных справаў устрымлівалася інфармацыя пра рэальную сытуацыю ў савецкай Беларусі.
13 студзеня адзначаецца Дзень абаронцаў Літвы — у памяць пра падзеі студзеня 1991-га, калі кіраўніцтва СССР спрабавала гвалтоўным чынам спыніць працэс аднаўленьня незалежнасьці. У тыя дні ў абарону свабоды Літвы выступілі і беларусы.
Іран апошнімі днямі ў цэнтры міжнароднай увагі, бо напружаньне ў амэрыканска-іранскіх адносінах пагражае поўнамаштабным канфліктам. Ці шмат вы ведаеце пра гэтую краіну Блізкага Ўсходу?
Ліга Нацый праіснавала ўсяго 26 гадоў — у 1946 годзе яе замяніла Арганізацыя Аб’яднаных Нацый. Прадстаўляем у 7 пунктах асноўныя факты з гісторыі разьвіцьця і заняпаду Лігі Нацый.
У 1945 годзе адбылося апошняе вялікае ўразаньне тэрыторыі БССР. На карысьць суседняй Польшчы перайшла большая частка былой Беластоцкай вобласьці. У новым падкасьце з праекту «Як малявалі межы Беларусі» ідзе гаворка пра тое, што згубленая Беласточчына — гэта ня самы горшы варыянт.
Думкі гісторыка Алеся Краўцэвіча.
На 70-м годзе жыцьця памёр былы дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня Ўладзімер Станкевіч.
Ад 2018 году пачалося аднаўленьне сынагогі ў Слоніме. Гэта найстарэйшы будынак у горадзе і адна з самых старажытных сынагог Беларусі. Брытанскі інжынэр Сайман Каплінскі расказаў Свабодзе, якія працы ідуць цяпер у Слоніме і калі можна чакаць завяршэньня рэстаўрацыі.
Макет помніку — калёны і бюсту з бронзы — ужо зроблены і высланы ўладам гораду Чуднава. Магчыма, у помніку будзе выкарыстаная надмагільная пліта.
У 2020 годзе — магчыма, ужо вясной — клясыка беларускай літаратуры Зьмітрака Бядулю маюць перапахаваць у Менску. Цырымонію хочуць зрабіць публічнай.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, хутчэй за ўсё, не паедзе на Сусьветны форум памяці ахвяраў Галакосту, які адбудзецца ў Ізраілі. Адна з асноўных прычынаў адмовы Дуды ад паездкі палягае ў тым, што галоўным госьцем павінен быць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
У лістападзе 1940 году да Літвы адышла «другая партыя» беларускіх земляў — 2,6 тысячы квадратных кілямэтраў, што сувымерна двум сярэднім раёнам. Перадаць іх прапанаваў сам кіраўнік БССР Панамарэнка, за што атрымаў рог віна ад Сталіна.
У пачатку чэрвеня 1941 году яго затрымалі праз абвінавачаньне ў дачыненьні да «пісьменьніцкай нацыяналістычнай арганізацыі».
У Паставах адкрылі помнік дзяржаўнаму дзеячу, прамыслоўцу, мэцэнату Антону Тызэнгаўзу, напісаў у фэйсбуку гісторык Аляксей Ластоўскі.
Загрузіць яшчэ