Да такой высновы прайшлі ўдзельнікі нарады Хэльсінскага камітэту Злучаных Штатаў Амэрыкі, якая прайшла ў сераду ў Вашынгтоне. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту таксама падкрэсьліў, што эўрапейцы і амэрыканцы павінны дзейнічаць у справе правоў чалавека ў краіне адзіным фронтам.
Выкладаючы сябрам камітэту пазыцыю Белага дому ў адносінах да Беларусі, памочнік Дзяржсакратара ЗША ў эўрапейскіх і эўразійскіх справах Філіп Гордан наступным чынам пракамэнтаваў сваю сустрэчу зь беларускімі ўладамі ў жніўні:
"Маім пасылам было тое, што калі яны хочуць лепшых адносінаў са Злучанымі Штатамі, і, ва ўсялякім выпадку, калі яны хочуць якіх бы то ні было паслабленьняў санкцыяў, якія былі на іх накладзеныя – яны павінны памяняць сваю практыку ў справе дэмакратыі і правоў чалавека.
Мы вітаем тое, што яны вызвалілі амэрыканскага грамадзяніна, містэра Зэльцэра... Мы ўспрынялі гэта як прыкмету таго, што яны (беларускія ўлады - р.с.) магчыма, жадаюць іншых, лепшых адносінаў. Гэта адносіцца і да некаторых сьціплых крокаў па рэгістрацыі НДА і мэдыяў. Аднак, я заявіў ім вельмі ясна, што наперадзе ў іх вельмі доўгі шлях, і што паміж гэтымі дзьвюма рэчамі (паміж правамі чалавека і дэмакратыяй з аднаго боку, і паляпшэньнем двухбаковых сувязяў з другога) – наўпроставая сувязь."