"Ёсьць дамоўленасьці на вышэйшым узроўні аб сынхранізацыі працэсу ўступленьня ва УГА. На сёньняшні дзень гэты падыход рэалізуецца на практыцы", – заявіў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.
Такім чынам ён пракамэнтаваў заяву першага віцэ-прэм'ера РФ Ігара Шувалава пра тое, што Расея будзе працягваць працэс уступленьня ва УГА самастойна, а не ў рамках мытнага саюза з Беларусьсю і Казахстанам.
"Расея аформіць сваё членства паасобку, – сказаў І.Шувалаў. – Усім будзе карысна, калі Расея стане сябрам УГА раней, чым мы створым агульны рынак з Казахстанам і Беларусьсю".
Як паведамлялася, у чэрвені 2009 года было абвешчана, што РФ, Беларусь і Казахстан будуць весьці перамовы аб адначасовым далучэньні да УГА на роўных умовах.