За ўдзел у «ланцугу салідарнасьці» Аляксандра Мацеюка аштрафавалі на 945 рублёў. На судзе ён даведаўся, што на яго склалі яшчэ адзін пратакол — за непадпарадкаваньне міліцыі.
Што адбываецца ў Браслаўскім раёне, дзе за месяц колькасьць выпадкаў заражэньня каранавірусам вырасла больш чым утрая — у рэпартажы Свабоды.
«Бабарыку прэм’ер-міністрам возьмеце?»
На нядзельны пікет каля бізнэс-цэнтру "Марка-сіці" ў Віцебску сабралася каля тысячы чалавек. Адбываўся збор подпісаў за Цапкалу, Ціханоўскую, Чэрачня, Бабарыку. Чарга ахвочых падпісацца за Ціханоўскую расьцягнулася на сотні мэтраў уверх па вуліцы Леніна. Людзі ў чарзе захоўвалі дыстанцыю.
Хамайда цягам 23 гадоў амаль штодня выходзіў у цэнтар Віцебску і распаўсюджваў незалежную прэсу. Ён стаяў у адным і тым жа месцы каля «сіняга дома» — так віцябляне называюць будынак насупраць амфітэатра, які доўгі час быў пафарбаваны ў насычаны сіні колер, хаця дом ужо зь дзясятак гадоў белы.
Усе заняткі адбываюцца паводле раскладу, з захаваньнем перапынкаў. Настаўнікі вядуць урок з працоўнага месца, дзеці адказваюць з дому.
«Витебский трактир» адным з першых у горадзе пачаў бясплатна карміць мэдыкаў. На рэстараннай кухні, разьлічанай на індывідуальныя замовы, штодня гатуюць больш за сто абедзенных порцый. Прадуктамі і грашыма ініцыятыву падтрымліваюць пастаўшчыкі рэстарацыі, буйныя гандлёвыя сеткі і проста гараджане.
«Витебский трактир» адным зь першых у горадзе пачаў бясплатна карміць мэдыкаў. Прадуктамі і грашыма ініцыятыву падтрымліваюць пастаўнікі, буйныя гандлёвыя сеткі і проста гараджане.
У Віцебску прайшоў футбольны матч паміж мясцовай камандай «Віцебск» і берасьцейскім «Дынама». Берасьцейскія заўзятары прыехалі ў масках і ахоўных касьцюмах, віцеьскія фанаты збольшага не засьцерагаліся.
Прыватны адукацыйны цэнтар для дзяцей «Робавіта» у Віцебску закрыты больш за тры тыдні. У вытворчай лябараторыі цэнтру дырэктар наладзіў выраб засьцерагальных шчыткоў для мэдыкаў.
Цяжарныя жанчыны турбуюцца, што на прыём да лекараў цяпер трэба хадзіць у тое ж месца, дзе знаходзяцца шпіталі з інфікаванымі COVID-19. Адміністрацыя сьцьвярджае, што гэта, наадварот, зроблена для бясьпекі пацыентак.
2 красавіка фотакарэспандэнты Свабоды паназіралі за грамадзкім транспартам у гадзіну пік у Менску і ў чатырох абласных цэнтрах. Вось што яны пабачылі.
У Віцебску Свабода пагаварыла з дачкой Віктара Дашкевіча, заслужанага артыста Беларусі, які памёр у ноч з 30 на 31 сакавіка. Мэдыкі пацьвердзілі, што актор быў інфікаваны каранавірусам.
Жыхарка Віцебску Аляксандра Чэпік памерла 30 сакавіка ў віцебскай лякарні. У пасьведчаньні аб сьмерці жанчыны напісана «іншая вірусная пнэўманія (COVID-19)». На пахаваньне пабаяліся прыйсьці нават блізкія сябры.
Хоць улады ня кажуць пра надзвычайную сытуацыю ў горадзе, менавіта зь Віцебску паступаюць самыя вострыя навіны пра эпідэмію каранавірусу. Вось як 30 сакавіка выглядаў Віцебск.
Свабода сфатаграфавала, як выглядае віцебская вуліца імя Рыгора Барадуліна, на якой стаіць толькі адзін дом.
На міжнародную канфэрэнцыю з нагоды стагодзьдзя легендарнага мастацкага авангарднага аб’яднаньня УНОВІС у Віцебск прыехалі нашчадкі сусьветна вядомых мастакоў: праўнучка Эля Лісіцкага і стрыечныя ўнукі Казімера Малевіча.
Віцебскія рэканструктары больш за 8 гадоў займаюцца гістарычным фэхтаваньнем. Фэхтуюць на рапірах, шаблях і мячах у гістарычных строях і аўтэнтычным абутку, паводле правілаў, апісаных у старажытных трактатах. Як гэта адбываецца — у матэрыяле Свабоды.
Браслаўшчына — адзін зь нешматлікіх рэгіёнаў краіны, дзе азёрныя астравы былі жылымі. На адным зь іх 500 год таму пасяліліся манахі. У жніўні журналісты Свабоды пабывалі на першых за 20 год археалягічных раскопках на востраве Манастыр.