Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы здабылі 7 залатых мэдалёў на чэмпіянаце сьвету па муайтай

На чэмпіянаце сьвету па муайтай (тайскім боксе), што прайшоў у Менску, беларусы здабылі 20 мэдалёў, зь іх 7 залатых. У агульным заліку зборная Беларусі заняла першае месца.

Залатыя ўзнагароды атрымалі — Алена Ляшкевіч (45 кг), Дыяна Емяльянава (звыш за 75 кг), Арцём Аванэсаў (63,5 кг), Дзьмітры Варац (67 кг), Дзьмітры Валент (81 кг), Яўген Ваўчок (86 кг), Дзяніс Ганчаронак (91 кг).

XS
SM
MD
LG