Пасьля масавых затрыманьняў на акцыях 25 сакавіка і 26 сакавіка ў Беларусі ў панядзелак судзяць да сотні чалавек, паводле зьвестак Беларускага хэльсынскага камітэту (пыблізна столькі жа — паводле сьпісу «Вясны»). Агулам за два дні затрымана было каля тысячы чалавек.
У суд Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі 20 затрыманых за ўдзел у акцыі 25 сакавіка. Сярод затрыманых — Дзяніс Садоўскі, прадстаўнік партыі БХД, адзін з заяўнікаў акцыі 25 Сакавіка.