Савет Фэдэрацыі Расеі аднагалосна прагаласаваў за ўвядзеньне войскаў на тэрыторыю Ўкраіны. Экспэрт у вайсковых пытаньнях, аглядальнік тыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандар Алесін кажа, што такое разьвіцьцё падзеяў можна было прагназаваць, хаця ён ня думаў, што гэта адбудзецца так хутка:
Маці палітвязьня Арцёма Пракапенкі спадарыня Віялета вельмі перажывае ў чаканьні кароткатэрміновага спатканьня з сынам: Арцём упарта чуць ня хоча пра прашэньне аб памілаваньні, якое просяць напісаць яго родныя, і вэльмі нэрвова рэагуе на такія просьбы. Да таго ж, распавяла Віялета Пракапенка...
Цэнзура не прапусьціла некалькі лістоў ад жонкі і бацькі, адрасаваных палітвязьню Мікалаю Дзядку.
Маці палітвязьня Эдуарда Лобава спадарыня Марына вярнулася з кароткатэрміновага спатканьня: яна размаўляла з сынам дзьве гадзіны па тэлефоне праз шкло.
З затрымкай на два месяцы ў беларускай сталіцы на вуліцы Карла Маркса нарэшце адкрыўся бар «Тутэйшыя». Шыльда — па-беларуску, але расклад працы — па-расейску.
Менчукам, што жывуць у так званых службовых кватэрах, у якія яны зь сем’ямі засяліліся яшчэ ў 1980–90-я гады, зноў пачалі масава прыходзіць прадпісаньні тэрмінова вызваліць службовае жытло, незалежна ад таго, ёсьць ім дзе жыць ці няма.
21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы. Наш рознакаляровы і рознагалосы сьвет налічвае больш за 6 тысяч моваў. Палове зь іх пагражае зьнікненьне. Каб захаваць гэтыя зьнікаючыя мовы, фонд UNESCO абвясьціў сьвята, у якое гэтым мовам прынята надаваць асаблівую ўвагу.
20 лютага распачалася кампанія абароны «Арт-сядзібы», у якой пяты раз за апошнія двагады забіраюць памяшканьне.
«Кроў проста ня можа апраўдаць ніякія амбіцыі», — так выказаўся пра трагічныя ўкраінскія падзеі рыма-каталіцкі сьвятар ксёндз Юры Барок. Меркаваньні прадстаўнікоў розных канфэсіяў — праваслаўных, мусульман, рыма-каталікоў і грэка-каталікоў — выслухала Іна Студзінская.
Гэнік Лойка апавёў Радыё Свабода, што ў Міжнародны дзень абароны роднай мовы хацеў зноў выйсьці да сталічнай гімназіі № 4 у Кунцаўшчыне, дзе правёў пікет год таму.
18 лютага ў крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» адбудзецца прэзэнтацыя беларускай вэрсіі новай кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час Second-Hand. Канец чырвонага чалавека» з удзелам аўтаркі.
Нядаўна дэпутат Палаты прадстаўнікоў Дзьмітры Шаўцоў у інтэрвію дзяржаўным СМІ паведаміў, што палата гатовая на заканадаўчым узроўні зацьвердзіць абавязковую плату за наведваньне паліклінік.
Прычын некалькі: непавага да школы, непавага да мовы, дэмаграфічная яма.
Лекары і міліцыя занепакоеныя новай наркатычнай эпідэміяй, якая накрыла Беларусь. Яны хутка выклікаюць залежнасьць, а то і вядуць да сьмерці.
8 лютага на Менскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы адбылася прэзэнтацыя кнігі Сьвятланы Алексіевіч «Час second-hand».
6 лютага Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч наведаў ХХІ Менскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш і прадставіў публіцы стэнд амбасады ЗША «Даведайся пра Амэрыку па коміксах».
5 лютага адкрылася ХХІ Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. У ёй бяруць удзел каля 600 прадстаўнікоў з 26 краінаў сьвету. Зь іх толькі 3 стэнды беларускіх незалежных выдаўцоў.
У сьвеце штогод на рак захворваюць 14 мільёнаў чалавек, а ў бліжэйшыя 20 гадоў гэтая лічба вырасьце да 22 мільёнаў на год. І Беларусь, што да росту анкалягічных хваробаў, не выключэньне.
Грамадзкае аб’яднаньне «Беларуская арганізацыя працоўных жанчын» разам з камандай сайту oncopacient.by у межах конкурсу журналісцкіх матэрыялаў на тэму «Хвароба, што зьмяніла жыцьцё» ўзнагародзіла калектыў Радыё Свабода за мультымэдыйны праект «Жыцьцё пасьля раку».
На пачатак 2014 году на дыспансэрным уліку з прычыны злаякасных новаўтварэньняў стаяць больш за 250 тысяч чалавек — гэта 2,5% жыхароў краіны.
Загрузіць яшчэ