Латвія аднавіла працу адзінага дзейнага аўтамабільнага пункта пропуску на мяжы зь Беларусьсю — «Патэрніекі». Тэхнічныя збоі, празь якія пераход быў закрыты з 31 ліпеня, зьліквідаваныя, паведаміла Дзяржаўная памежная ахова Латвіі.
Уладзімер Казлоў напісаў раман пра менскія 90-я — «Паўднёвы Захад». Распыталі пісьменьніка і рэжысэра пра ўстанаўленьне ў Беларусі аўтарытарызму, працу ў газэце Minsk News у пераломную эпоху і пэрспэктывы беларускага кіно пад увагай цэнзуры.
У Вугоршчыне і Румыніі праз экстрэмальнае абмяленьне Дунаю на мінімальную магутнасьць перавялі працу атамных электрастанцый.
Паводле міграцыйных юрыстаў, усё менш беларусаў атрымліваюць палітычны прытулак у ЗША. У траўні 2026 году атрымалі прытулак толькі 22,2% заяўнікаў, 77,8% — адмовы. Яшчэ паўтара году таму станоўчыя рашэньні атрымлівалі 92% тых, хто прасіў прытулак.
У ноч на 5 жніўня расейскія войскі атакавалі некалькі рэгіёнаў Украіны. Найбольш інтэнсіўна абстралялі Кіеў і Кіеўскую вобласьць.
Падзеі 5 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі
Міністэрства юстыцыі Літвы на падставе хадайніцтва Ковенскага акруговага суду зьвярнулася да ўладаў Беларусі па экстрадыцыю асуджанага ў Вільні на пазбаўленьне волі літоўскага грамадзяніна, актывіста і блогера Антанаса Кандротаса (мянушка Цэлафанас).
Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў парадак стварэньня і дзейнасьці асобных падразьдзелаў для абароны дзяржаўных сакрэтаў у дзяржаўных органах і арганізацыях па-за межамі Беларусі.
На фоне закрыцьця папулярных беларускіх крамаў адзеньня мы сабралі дзевяць брэндаў, якія працуюць за мяжой і ў якія могуць адзявацца беларусы, што любяць сваё.
У Менску на Вайсковых могілках пахаваная Рут Уолер, грамадзянка ЗША, якая ў складзе гуманітарнай місіі дапамагала аднаўляць пасьляваенную Беларусь і памерла тут 4 жніўня 1946 году.
Шэсьць гадоў зьняволеньня. Зь іх 9 месяцаў у ШЫЗА і ПКТ. Расстаньне з дачкой, цяжкая хвароба маці. Апавядаем гісторыю легендарнага бубнача Аляксея Санчука, які разам з гуртом «Патрабуем разысьціся» «задаваў рытм» маршам у 2020-м
Мужчыну, якога сілавікі называлі «арганізатарам» зьезду «Сям’і вясёлкі», асудзілі на сем сутак арышту. Расейцы зьяжджаюць самастойна.
У Менску на 90-м годзе жыцьця памерла Мая Кляшторная, дачка рэпрэсаванага паэта Тодара Кляшторнага, захавальніца памяці пра сталінскія рэпрэсіі. Больш за тры дзесяцігодзьдзі голас Кляшторнай гучаў на хвалях і на сайце Радыё Свабода. Прыгадваем некаторыя зь яе выказваньняў.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
3 жніўня ў Менску на 90-м годзе жыцьця памерла Мая Кляшторная, дачка паэта Тодара Кляшторнага, забітага ў «Ноч расстраляных паэтаў» 30 кастрычніка 1937 году. Пра гэта паведаміла сям’я нябожчыцы. Разьвітаньне зь ёй адбудзецца 4 жніўня.
Беларусаў працягваюць затрымліваць і судзіць з палітычных матываў, хоць фармальна тэрмін даўніны многіх артыкулаў скончыўся. Разьбіраемся зь юрыстамі і праваабаронцамі, чаму так адбываецца.
У расейскай кампаніі Wildberries паведамілі аб яшчэ адным пажары на сваім складзе.
Пісьменьнік шмат перажыў, шмат напісаў, стаў перакананым пацыфістам, адыграў важную ролю ў беларускай гісторыі другой паловы ХХ ст. Успамінаем Алеся Адамовіча на стагодзьдзе ад дня ягонага нараджэньня.
Расейскія СМІ і Telegram-каналы, у тым ліку Baza, Shot і іншыя, паведамілі ўвечары 1 жніўня аб выбуху на Кудрынскай плошчы, ля мэтро «Барыкадная».
У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны паведамілі аб пацэльваньні ў ноч на 1 жніўня адразу па некалькіх аб’ектах у анэксаваным Расеяй Крыме.
Загрузіць яшчэ