Чаму пасьля вызваленьня многія палітвязьні вымушаныя эміграваць зь Беларусі, зь якімі цяжкасьцямі сутыкаюцца за мяжой, як нядобрасумленныя працадаўцы іх падманваюць на грошы. Пагаварылі з сынам Тацяны Канеўскай, заснавальніцы ініцыятывы «Матчын рух 328» Дзьмітрыем.
Цэны на беларускія тавары растуць вельмі істотна і часта на тыя самыя тавары ў Беларусі яны вышэйшыя, чым за мяжой, сьведчыць апытаньне, праведзенае ўладамі.
У сталіцы Францыі 6 кастрычніка распачалася сустрэча сябраў міжпаралямэнцкага Альянсу дэпутацкіх групаў «За дэмакратычную Беларусь».
Дзяржава спрабуе прадаць Ілаўскі вінны завод за 3,3 мільёна рублёў з жніўня, за час таргоў зьнізілася ўтрая. Расказваем, як гэты завод зьявіўся амаль 200 гадоў таму, як перажыў спробу банкруцтва і чаму ня стаў прыбытковым.
У Дзень настаўніка — моўна-гістарычны тэст пра школьныя словы, шкалярскі жаргон і адукацыйныя рэаліі. Ня вельмі просты, але затое ня надта сур’ёзны — настаўнік мае права на сьвята!
5 кастрычніка ў Беларусі, а 14 кастрычніка ў Польшчы адзначаюць Дзень настаўніка. Выкладчыца матэматыкі зь беларускіх Ляхавічаў Тацяна Крапіневіч ужо месяц працуе ў варшаўскай школе і параўноўвае беларускую і польскую сыстэмы адукацыі.
Падзеі 5 кастрычніка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Як рабіць традыцыйныя беларускія строі і колькі каштуе такая праца. Свабода пагаварыла з майстрыхай Марыяй пра ейную вясельную сукенку, упадабаньні кліентаў і кошт за гадзіну працы.
Прызначаная на панядзелак 6 кастрычніка дэпартацыя Нэлі Ваданосавай з Польшчы ў Літву не адбудзецца. Маці музыкі і вядоўцы Кацярыны Ваданосавай хацелі адправіць у Літву праз тое, што яна ўехала ў Эўразьвяз па літоўскай візе, а падалася на міжнародную ахову ў Польшчы.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэодарас Русопуляс у інтэрвію Радыё Свабода згадаў зьняволеных беларускіх журналістаў і выказаў ім словы падтрымкі.
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб патрэбах беларускай эміграцыі Поль Галь некалькі гадоў займаецца праблемамі беларусаў у выгнаньні. Яму ўдалося шмат зрабіць, каб пра іх пачулі і пачалі рэагаваць. Але праблемы застаюцца.
Расейскія войскі прыцэльна б'юць па энэргетычнай інфраструктуры.
Прайшоў тыдзень пасьля адкрыцьця польскай мяжы. Калі месяц таму ў чарзе ў Берасьці стаялі да 3 тысяч легкавікоў і сотня аўтобусаў, то цяпер сотні машын, аўтобусаў у чарзе няма.
Дакумэнтальны фільм Свабоды пра лёс сям'і Алеся Салагуба, якая паддалася на савецкую прапаганду і пасьля Другой сусьветнай вайны вярнулася ў СССР.
Пра разьмяшчэньне сховішча радыяактыўных адкідаў каля БелАЭС паведаміла арганізацыя былых сілавікоў BelPol. Расказваем, што гэта будзе за аб’ект, якія адкіды там могуць захоўвацца і чым яны небясьпечныя.
Генэральны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб сытуацыі ў Беларусі Рышард Пэтру ў інтэрвію Свабодзе выказаўся пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў, параўнаў маштаб рэпрэсіяў у Польшчы часу ваеннага стану і ў цяперашняй Беларусі, ацаніў канфлікт афіцыйнага Менску з Варшавай.
Былы вязень расказаў пра катаваньні чалавека, які нібыта дзейнічаў на заданьне ByPol, быў арыштаваны ў Крыме і выдадзены для суду ў Беларусь. Аляксандар Азараў з ByPol зьняпраўдзіў тое, што даваў Агееву заданьне, ён называе «маніпулятарам» асобу, якая ад імя арганізацыі «зьвязвалася з актывістамі».
Яўгенія Краўчук, дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўніца кіроўнай партыі «Слуга народу» і Ўкраіны ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), выклала ў інтэрвію Свабодзе сваё бачаньне адказнасьці ўладаў Беларусі за саўдзел у расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Сканчаецца тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці за ўдзел у пратэстах паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (КК). Некалькі справаў ужо закрылі. У той жа час людзям мяняюць гэты «народны» артыкул на больш жорсткі 293, дзе тэрмін даўніны сягае да 15 год.
Загрузіць яшчэ