Латушка перадаў польскаму боку інфармацыю АПК аб дзеяньнях рэжыму ў Менску, зьвязаных з падрыхтоўкай да ўдзелу ў гарачай фазе агрэсіі супраць Украіны.
У дзьвюх вобласьцях Беларусі на 12 ліпеня абвешчаны аранжавы ўзровень небясьпекі празь непагадзь, паведамляе Міністэрства надзвычайных сытуацыяў. Гэта Віцебская і Магілёўская вобласьці.
Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі Беларусі па выніках 2025 году склала 6 мільярдаў 498 мільёнаў 296,9 тысячы даляраў — у 65,3 раза больш, чым было па выніках 2022-га (-99 мільёнаў 570,5 тысячы).
У Гаазе праходзіць сэсія Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ, на якой прысутнічаюць як дэлегацыя дэмакратычных сілаў Беларусі на чале зь Сьвятланай Ціханоўскай, так і дэлегацыя Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЭЗ працягваецца зь вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў разглядаюць яго як «гібрыдную атаку», арганізаваную рэжымамі ў Менску і Маскве.
25 чэрвеня МУС Беларусі ўнесла Арганізацыю «ABA Together (Association of Belarusians in America)» ў сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў».
Сьвятлана Ціханоўская выступіла з праграмнай прамовай на тэмы міжнароднай бясьпекі і дэмакратыі.
У студзені–траўні 2026 году аб’ём складзкіх запасаў прамысловай прадукцыі ў грашовым вымярэньні склаў 11 мільярдаў 913 мільёнаў 176 тысяч рублёў, што на 5,3% больш, чым у першыя пяць месяцаў 2025-га (11 мільярдаў 552 мільёны 548 тысяч).
Міжнародная фэдэрацыя ветразевага спорту (World Sailing) дазволіла беларускім спартоўцам удзельнічаць у спаборніцтвах пад сваёй эгідай з выкарыстаньнем дзяржаўнай сымболікі.
Месцам сустрэчы стала афіцыйная рэзыдэнцыя Стармэра ў Лёндане на вуліцы Даўнінг-стрыт.
Падзяку за падтрымку дэмакратычных памкненьняў беларусаў выказала Харватыі, якая 30 траўня адзначае Дзень дзяржаўнасьці, лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская.
Украіна ўвяла санкцыі супраць Беларускай нафтавай кампаніі (БНК), а таксама беларуска-кітайскага прадпрыемства вайскова-прамысловага комплексу «Волат-Санцзян», вынікае з шэрагу дакумэнтаў прынятых кіраўніцтвам краіны з сярэдзіны гэтага месяца.
Пра намер скараціць час чаканьня шэнгенскіх візаў заявіла амбасада Нямеччыны ў Беларусі.
Дазвол на працу ў Беларусі карэспандэнцкіх пунктаў шэрагу мэдыяструктураў, зьвязаных з расейскімі ўладамі, падоўжаны на два гады, вынікае з пастановы Савета міністраў № 268 ад 28 траўня, піша «Позірк».
У выходныя дні нарады дарожна-патрульнай службы «правядуць прафіляктычныя адпрацоўкі населеных пунктаў і аўтадарог».
У Польшчы затрымалі за спрыяньне кантрабандзе ў Беларусь супрацоўніцу польскай мытні.
Узнагародамі Аб’яднагага пераходнага кабінэту ўганараваныя беларускія добраахвотнікі, якія ваююць за Ўкраіну, валянтэры, журналісты, дзеячы культуры, дэпутаты Вярхоўнай Рады.
У Беларусі намінальны налічаны сярэдні заробак у красавіку 2026 году склаў 2 952,9 рубля — на 22,9 меней (-0,8%), чым у сакавіку, калі гэтая лічба складала 2 975,8 рубля.
Агульная колькасьць рэпрэсаваных у Беларусі з траўня 2020-га, калі пачалася прэзыдэнцкая выбарчая кампанія, па красавік 2026-га складае 500 тысяч. Такія ацэнкі агучыла ініцыятыва BelPol.
У аб’яднаньні былых сілавікоў BelPol заявілі, што атрымалі дакумэнтальнае пацьверджаньне існаваньня шырокай шпіёнскай сеткі, якую Беларусь утрымлівае за мяжой пад дыпляматычным прыкрыцьцём.
Загрузіць яшчэ