З спасылкай на Белгідрамэт паведамляюць, што з 13 да 19 гадзін у гэтых рэгіёнах чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя залевы, у асобных раёнах град.
«Неспрыяльныя зьявы захаваюцца да 23-й гадзіны», — адзначае ведамства.
МНС традыцыйна заклікала грамадзян і кіраўнікоў арганізацый прыняць меры засьцярогі ў сувязі зь непагадзьдзю.
Раней 12 ліпеня МНС паведаміла пра «фактары небясьпекі» ў сувязі зь непагадзьдзю. Ведамства папярэдзіла, што магчымыя «пашкоджаньні (абрывы) лініяў сувязі і электраперадачаў, адключэньне электрычных падстанцыяў, электраэнэргіі ў населеных пунктах, узьнікненьне лясных пажараў».
Таксама ня выключаныя «пажары ў жылых і вытворчых будынках, зьніжэньне бачнасьці, цяжкасьць руху транспарту, рост імавернасьці дарожна-транспартных здарэньняў, падтапленьне асобных дамоў, гаспадарчых пабудоваў, агародаў, палеткаў, аўтадарог мясцовага значэньня».
Адзначалі, што 12 ліпеня ў Беларусі мае быць хмарна з праясьненьнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Удзень месцамі на паўночным усходзе моцныя дажджы. Вецер паўночна-заходні 3–8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпэратура паветра — 18–24 градусаў, у паўночных раёнах да 26.
Форум