Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расеянка Сафія Сапега, затрыманыя пасьля экстранай пасадкі самалёта Ryanair у Менску, заключылі дасудовае пагадненьне аб супрацоўніцтве са сьледзтвам і даюць «пасьлядоўныя прызнаньні».
У Маямі ў выніку абрушэньня часткі шматкватэрнага дому чатыры чалавекі абвешчаныя загінулымі, 159 лічацца зьніклымі бязь вестак. Пошукі тых, хто выжыў, працягваюцца.
За доўгія месяцы інфармацыйнага супрацьстаяньня прапагандысты Лукашэнкі выпрацавалі асаблівую мова, адрозную ад, напрыклад, мовы фэдэральных каналаў у Расеі. У беларускай прапаганды — уласны, ні з чым не параўнальны напышлівы стыль.
Падчас арганізаванай МЗС Беларусі прэс-канфэрэнцыі з нагоды вымушанай пасадкі Ryanair сілавікі нечакана прывялі ў залю Рамана Пратасевіча і сказалі яму выступіць перад прысутнымі.
Адзінаццатага верасьня 2020 году, у разгар масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў, двое беларусаў прыйшлі да пасольства Швэцыі ў Менску. Віталь і Ўладзіслаў Кузьнечыкі, бацька і сын, пазванілі ў званок і папрасілі абароны.
Прадстаўнік так званай «ЛНР» у палітычнай падгрупе Трохбаковай кантактнай групы па Данбасу Радзівон Мірошнік лічыць «цалкам магчымым» правядзеньне судовага працэсу ў «ЛНР» над Раманам Пратасевічам, якога ў канцы траўня затрымалі беларускія ўлады
Доктар эканамічных навук і кіраўнік Цэнтру дасьледаваньняў постындустрыяльнага грамадзтва Ўладзіслаў Іназемцаў расказаў тэлеканалу «Настоящее время» пра Дзьмітрыя Мазепіна і ягоны бізнэс.
«Прызнаньні» былога галоўнага рэдактара телеграм-каналу Nexta Рамана Пратасевіча, паказаныя ў чацьвер у эфіры беларускага дзяржаўнага каналу АНТ, былі скрытыкаваныя яго паплечнікамі і блізкімі.
Арыштаваны блогер Раман Пратасевіч на гэтым тыдні даў дзяржаўнаму каналу АНТ так званае інтэрвію, якое доўжылася паўтары гадзіны і ў якім ён назваў шмат прозьвішчаў людзей, так ці інакш зьвязаных з пратэстамі і выбарамі ў Беларусі.
Дзяржаўны канал АНТ апублікаваў відэа з Раманам Пратасевічам. У эфіры «Настоящего времени» ўражаньнямі ад убачанага падзяліўся бацька Рамана Пратасевіча, а таксама дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
У Менску арыштавалі 20-гадовага грамадзяніна Расеі Ягора Дуднікава, якога абвінавачваюць у арганізацыі дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Яму пагражае да трох гадоў турмы.
Наколькі эфэктыўнымі могуць быць падобныя санкцыі і ці могуць яны паўплываць на палітыку Лукашэнкі, разважае беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
Як толькі Лукашэнка апынаецца ў складанай сытуацыі, ён адразу едзе сустракацца з Пуціным і атрымлівае падтрымку. І на словах, і на справе Крэмль застаецца галоўным крэдыторам для рэжыму Лукашэнкі.
Лятаць у абыход Беларусі можа быць значна даражэй для авіяліній: палёты будуць даўжэйшымі, а значыць, самалётам трэба больш паліва. Кампаніі таксама плацяць за права выкарыстоўваць паветраную прастору якой-небудзь краіны.
Гаворка пра кіраўнікоў кампаній Moderna і BioNTech.
21 траўня спаўняецца 100 гадоў Андрэю Сахараву — чалавеку, які яшчэ пры жыцьці стаў адным з галоўных сымбаляў савецкага дысыдэнцкага руху.
Каля сотні зваротаў ад замежных грамадзян за няпоўны год працы прыняў украінскі Архіў нацыянальнай памяці. Геаграфія — ад Беларусі да Аўстраліі. Рассакрэчаныя ўкраінскімі ўладамі дакумэнты запытваюць і дасьледнікі-аматары, і прафэсійныя гісторыкі, і сваякі рэпрэсаваных, у тым ліку зь Беларусі.
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Армэніі Нікол Пашыньян зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай аказаць дапамогу ў адпаведнасьці з армяна-расейскай дамовай, у тым ліку вайсковую.
Ізраільская газэта The Jerusalem Post паведаміла, што ўдзельнікі палестынскай групоўкі ХАМАС абстрэльвалі ізраільскі пазадарожнік з расейскага супрацьтанкавага ракетнага комплексу «Карнэт».
Загрузіць яшчэ