Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Калі з боку Беларусі будуць ісьці войскі, яны атрымаюць такі адказ, на які не разьлічвалі», — сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі Ўкраіны


Аляксей Данілаў
Аляксей Данілаў

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў даў інтэрвію тэлеканалу «Настоящее время», у якім, сярод іншага, адказаў і на пытаньне пра магчымасьць наступу на Ўкраіну з боку Беларусі расейскага альбо беларускага войска.

«Мы разумеем, што Пуцін штодня цісьне на Лукашэнку, каб той пачаў узброеную агрэсію з боку Беларусі, —сказаў Аляксей Данілаў. — Нам усё вядома. Нават нядаўняя сустрэча ў Сочы была на гэтую тэму. Не думаю, што Лукашэнка прыме такое рашэньне. Але калі з боку Беларусі будуць ісьці войскі, як гэта было 24 лютага, яны атрымаюць такі адказ, на які не разьлічвалі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG