У Беларусі ўспамінаюць пратэсты, якія пачаліся год таму пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня. Ужо зь вечара 8 жніўня ў краіне пачаліся перабоі з інтэрнэтам, да канца наступнага дня зьнік доступ да папулярных недзяржаўных інфармацыйных сайтаў, назіраліся праблемы з працай Tor, Signal і VPN-сэрвісаў.