Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – кандыдат гістарычных навук, археоляг, старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў. Ён – дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня, намесьнік старшыні Камісіі па адукацыі, культуры і захаваньні гістарычнай спадчыны, былы старшыня Камісіі па забесьпячэньні адзінай палітыкі выкарыстаньня дзяржаўных сымбаляў РБ пры Прэзыдыуме Вярхоўнага Савету. Алег Трусаў прапанаваў карэспандэнтам Свабоды падрыхтаваць перадачу на тэму: “Вяртаньне нашых каштоўнасьцяў: праблемы рэстытуцыі”.