Генэральны мэнэджар VP Capital Беларусь Мікалай Маркоўнік у інтэрвію Свабодзе распавёў пра лёс дэкрэту, які павінен ператварыць Беларусь у ІТ-краіну.
Яшчэ 27 лістапада Мінфін засьцерагаў грамадзянаў ад інвэставаньня ў крыптавалюты, але ўжо 28 лістапада перадумаў.
Кобрынскае прадпрыемства плястмасавых цацак «Палесьсе» ў 2018 годзе пачне выпускаць прадукцыю пад брэндамі Disney і Marvel.
Міколу Статкевіча выклікаюць у Ленінскі РУУС Менску «за заклікі ў фэйсбуку» адсьвяткаваць 25 сакавіка 2018 году сотую гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
У Менску на вуліцы Камуністычнай, 24 паставілі скульптурную кампазыцыю «Прысьвячэньне паэту», аўтарам якой зьяўляецца Ўладзімер Слабодчыкаў
Паводле дасьледаваньня нямецкага эколяга Філіпа Гэртнэра, Менск па колькасьці зялёных насаджэньняў апярэджвае шэраг сталіц Эўропы.
Аляксандар Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт «Аб разьвіцьці прадпрымальніцтва». Для Радыё Свабода гэты дакумэнт пракамэнтавалі лідэры прадпрымальніцкага руху. старшыня прэзыдыюму Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальніцтва і Менскага сталічнага саюзу прадпрымальнікаў Уладзімер Карагін і старшыня грамадскага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка.
Чым небясьпечны для здароўя радыяактыўны ізатоп рутэнію-106? Ці магла радыяцыя недзе асесьці на тэрыторыі Беларусі? Што рабіць, калі вы ўжо абпраменіліся рутэніем?
Літоўскага дэпутата Артураса Скарджуса ледзь ня выключылі з парлямэнцкага камітэту па эканоміцы і яшчэ могуць выключыць з камісіі па энэргетыцы ў сувязі зь бізнэсам ягонай жонкі ў Беларусі.
У выніку магчымага выкіду радыяцыі пад расейскім Чалябінскам радыяактыўнае воблака прайшло над Браславам і Пінскам, але радыяцыйнага забруджаньня тэрыторыі Беларусі не адбылося.
У Магілёве мужчына напаў на аддзяленьне Беларусбанку, узяў у закладнікі пяць чалавек і ўчыніў перастрэлку.
Старшыні Партыі БНФ Рыгору Кастусёў 17 лістапада выплацілі першую пэнсію.
Міністры замежных справаў Нямеччыны і Беларусі Зыгмар Габрыель і Ўладзімер Макей выступілі на XV Менскім форуме. Як, зыходзячы зь іхных прамоваў, будуць разьвівацца падзеі і дачыненьні між Беларусьсю і Эўразьвязам?
Віцэ-канцлер, фэдэральны міністар замежных спраў ФРГ Зыгмар Габрыэль пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску 17 лістапада расказаў на прэс-канфэрэнцыі, што перамовы былі інтэнcіўныя, шчырыя, сустрэча цягнулася дзьве гадзіны.
У Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў праходзіць XV Менскі форум. Сёньня на ім выступяць віцэ-канцлер, фэдэральны міністар замежных спраў ФРГ Зыгмар Габрыэль, які прыбывае ў Менск з рабочым візытам, і міністар замежных спраў Беларусі Уладзімер Макей.
17 лістапада Беларусь з рабочым візытам наведае віцэ-канцлер, фэдэральны міністар замежных спраў ФРГ Зыгмар Габрыэль.
У Нацыянальнай бібліятэцы ў Менску прэзэнтавалі беларускамоўны пераклад Новага Запавету. Упершыню на кананічным праваслаўным выданьні «Новага Запавету» зьмешчаны беларускі арнамэнт.
На пасяджэньні ЦВК зацьверджаны каляндарны плян мясцовых выбараў, якія адбудуцца 18 лютага 2018 году. Таксама прынятыя мэтадычныя дапаможнікі ў правядзеньні выбараў.
У Менску прайшоў ХІІ Нацыянальны фэстываль архітэктуры. Разам з архітэктарам Лявонціем Зданевічам Свабода вызначыла тры спрэчныя праекты ў Менску.
З 16 па 18 лістапада ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёганэса Раў пройдзе XV Менскі форум «Беларусь, Германія і ЭЗ: Усходняе партнэрства, грамадзянская супольнасьць і эканамічныя адносіны».
Загрузіць яшчэ