8 студзеня адбылася сустрэча грамадзкіх і палітычных дзеячоў, якія падтрымалі ідэю рады Беларускага нацыянальнага кангрэсу стварыць аб’яднаны аргкамітэт дзеля падрыхтоўкі масавага сьвяткаваньня 100-годзьдзя БНР 25 сакавіка ў Менску.
Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан наведвае Менск з прыватным візытам.
Пісьменьнік Віктар Марціновіч у інтэрвію Свабодзе распавёў пра збліжэньне «датацыйнай» і «нелегальнай» Беларусі, пра ўспрыманьне Беларусі на Захадзе і пра ўплыў ІТ на літаратуру.
28 сьнежня Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый», згодна зь якім тарыфныя аклады работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый павышаюцца да 300 працэнтаў.
Са сьпісу сродкаў масавай інфармацыі, якім у 2018 годзе будзе аказаная дзяржаўная падтрымка, зьніклі два беларускамоўныя выданьні — часопісы «Вожык» і «Мастацтва».
Ігар Анішчанка распавёў карэспандэнту Свабоды, што прадпрыемства панесла страты з-за спыненага будаўніцтва ля Курапацкага лесу. Улады не прапанавалі новай пляцоўкі ўзамен страчанай.
31-гадовы Кірыл Місюк зь Менску стаў інвалідам першай групы падчас зьняволеньня. Ён захварэў у папраўчай калёніі № 22, якую ў народзе празвалі «Воўчымі норамі». Потым яго перавялі ў Рэспубліканскую бальніцу для асуджаных Менскага сьледчага ізалятара № 1.
Сябры грамадзкай ініцыятывы «Матчын рух 328», якая аб’ядноўвае сваякоў грамадзян, асуджаных за пашырэньне наркотыкаў, сустрэліся ў адміністрацыі прэзыдэнта з начальнікам галоўнага ідэалягічнага ўпраўленьня Аляксандрам Ільясевічам.
У 2018 годзе ў Беларусі будуць аднаўляць 18 помнікаў архітэктуры.
На другім зьезьдзе беларускіх навукоўцаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк прапанаваў паступова перайсьці ва ўсіх школах Беларусі да вывучэньня гуманітарных прадметаў цалкам па-беларуску.
Вынікі конкурсу эскізных праектаў памятнага знаку ў Курапатах, магчыма, падвядуць да Новага году. Дзеля гэтага будзе створана журы з удзелам прадстаўнікоў творчых саюзаў. На конкурс пададзена каля 60 работ. А на дабрачынны рахунак для збору сродкаў на добраўпарадкаваньне Курапацкага мэмарыялу пералічана больш за тры тысячы даляраў, якія скарыстаюць на мастацкую агароджу.
У Магілёве супрацоўнікі спэцвучэльні зьбілі шасьцярых гадаванцаў. Адзін з падлеткаў у шпіталі са зламаным хрыбтом.
У розных рэгіёнах Беларусі закрываюцца вясковыя крамы. Спажывецкае таварыства тлумачыць людзям, што ў малых паселішчах краму ўтрымліваць нявыгадна.
У Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва 8 сьнежня прайшла закрытая нарада па пытаньні ўзьвядзеньня новага заводу «Амкадора» ў Калодзішчах.
Жыхары Калодзішчаў, Міхайлавага Кута, Гарадка і блізкіх да іх дачных каапэратываў зьбіраюцца перадаць каля трох тысяч подпісаў кіраўніку краіны Аляксандру Лукашэнку, каб спыніць будоўлю экалягічна небясьпечнага, як яны лічаць, заводу «Амкадора».
На «Амкадоры» лічаць беспадстаўнымі патрабаваньні жыхароў Калодзішчаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва заводу спэцыяльных машын.
У Францыі зьнішчаць 3,5 тоны беларускіх грыбоў, забруджаных цэзіем-137. Свабода разьбіралася, як радыяактыўныя грыбы маглі трапіць зь Беларусі ў Францыю.
Дзяржаўнае прадпрыемства «Белэнэрга» надрукавала на сваім сайце артыкул, у якім спрабуе зьняпраўдзіць інфармацыю інтэрнэт-крыніцаў, што яно «перашкаджае разьвіцьцю аднаўляльнай энэргетыкі і адмаўляецца разьвіваць энэргетыку па эўрапейскім шляху».
У Палаце прадстаўнікоў у першым чытаньні прыняты праект зьменаў у закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе». Аднак прапанова кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі вызваляць ад вайсковай службы адзінага сына ў сям’і ў парлямэнт не паступала.
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст ад імя каталіцкіх біскупаў. У ім ён прапануе зрабіць 1 лістапада выходны дзень для ўшанаваньня памяці памерлых.
Загрузіць яшчэ