Лесьніку з Акцябрскага Андрэю Павуку суд Маскоўскага раёну Менску адмовіў у скарзе на Менгарвыканкам, які не дазволіў яму правесьці адзіночны пікет на Кастрычніцкай плошчы, каб публічна прызнацца жонцы ў каханьні.
Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні ЭЗ Яганэс Ган атрымаў зварот галоўнай рэдактаркі «Хартыі-97» Натальлі Радзінай у зьвязку з блякаваньнем доступу да сайту.
Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэс Ган падчас сустрэчы зь міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем узьняў пытаньне пра сьвяткаваньне 100-годзьдзя БНР.
ТАА «БелЭкспрэс Бай» ажыцьцяўляе трансфэры зь Беларусі ў Крым праз тэрыторыю Расеі. Гэты маршрут арганізаваны ў парушэньне заканадаўства Ўкраіны.
Бізнэсовец Віктар Пракапеня на сваёй старонцы ў фэйсбуку апублікаваў зварот з нагоды нядаўняга блякаваньня сайта «Хартыі-97».
Аляксандар Лукашэнка падпісаў сёньня дэкрэт № 1 па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва. Што пра яго думаюць былыя ўдзельнікі маршаў недармаедаў і эканамісты?
Асуджаны за арганізацыю пэрформансу каля брамы канцлягеру ў Асьвенціме і жорсткае забойства жывёлы рэжысэр Мікіта Валадзько выступіў са зваротам да чытачоў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Рэдактар сайту «Хартыя-97» Натальля Радзіна ў інтэрвію карэспандэнту Свабоды сказала, што сайт заблякаваны рашэньнем Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Міністэрства адукацыі адказала настаўніцы расейскай мовы і літаратуры Ганьне Севярынец на яе адкрыты ліст да міністра адукацыі Ігара Карпенкі адносна школьнай праграмы па беларускай літаратуры.
За 50 мэтраў ад курапацкага мэмарыялу комплекс будынкаў, які раней атрымаў назву «Бульбаш-хол» і належыць кампаніі «БелРэстІнвэст», відавочна, ужо ўведзены ў эскплюатацыю.
Дырэктар Інстытуту журналістыкі, дэкан факультэту журналістыкі БДУ Cяргей Дубовік сказаў карэспандэнту Свабоды, што студэнтку Ганну Сьмілевіч (Пахолку) пакуль ніхто ня выключыў.
19 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы прайшоў зьезд грамадзкага аб’яднаньня «Белая Русь». Старшынём замест Аляксандра Радзькова стаў Генадзь Давыдзька.
Падчас сёньняшняга зьезду праўладнай арганізацыі «Белая Русь» яе новаабраны кіраўнік Генадзь Давыдзька адказаў на пытаньні карэспандэнта Свабоды.
Паводле некаторых падлікаў, за апошнія 10 год на падтрымку БРСМ зь бюджэту пайшло звыш 50 мільёнаў даляраў.
У Мсьціславе разбураюцца каталіцкія сьвятыні. У касьцёле Сьвятога Міхала Арханёла абвалілася сьцяна, і райвыканкам шукае грошай ратаваць бажніцу. У кармэліцкім касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі не адзін год цячэ дах. Абодва помнікі архітэктуры ў камунальнай уласнасьці.
У беларускім Міністэрстве аховы здароўя і ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя карэспандэнту Свабоды паведамілі, што прадукцыя францускай кампаніі Lactalis, у якой была выяўлена сальманэла, у Беларусь не паступала.
Расейскі мастацкі фільм «Движение вверх» пра гісторыю драматычнай перамогі баскетбольнай зборнай СССР у фінале Алімпіяды-1972 у Мюнхэне над амэрыканцамі б’е ўсе рэкорды праглядаў у Расеі і СНД.
10 студзеня ў доме культуры вёскі Якімава Слабада адбыўся сход жыхароў «па пытаньнях увядзеньня ў эксплюатацыю Сьветлагорскага заводу беленай цэлюлёзы».
У канцэрне «Беллеспаперапрам» паведамілі, што Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя праводзіць дадатковыя кантрольныя замеры ў раёне заводу сульфатнай беленай цэлюлёзы ААТ «Сьветлагорскі ЦКК».
Былы беларускі бізнэсовец Цімафей Кахновіч, які пасьля некалькіх гадоў жыцьця ва Ўкраіне ў статусе палітычнага ўцекача атрымаў у 2016 годзе ўкраінскае грамадзянства, трапіў пад перасьлед паводле падазрэньня ў захоўваньні зброі.
Загрузіць яшчэ