Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апазыцыя перадала эўракамісару зварот ад рэдактаркі заблякаванага ў Беларусі сайту «Хартыя-97»


 Натальля Радзіна
Натальля Радзіна

Эўракамісар у пытаньнях эўрапейскай палітыкі суседзтва і перамоваў аб пашырэньні ЭЗ Яганэс Ган атрымаў зварот галоўнай рэдактаркі заблякаванага ў Беларусі сайту «Хартыі-97» Натальлі Радзінай.

«Ведаючы Вашу асабістую прыхільнасьць эўрапейскім каштоўнасьцям, я настойліва прашу Вас запатрабаваць неадкладна спыніць блякаваньне Charter97.org у Беларусі і спыніць рэпрэсіі супраць незалежных мэдыя», — гаворыцца ў звароце.

Натальля Радзіна адзначыла, што, нягледзячы на шматлікія патрабаваньні ў Беларусі і міжнародныя звароты, блякаваньне сайту не было адменена і працягваецца падчас візыту Гана ў Беларусь і яго сустрэч з вышэйшымі службовымі асобамі.

«Не дапусьціце таго, каб „Хартыя-97“ стала яшчэ адным палітвязьнем у Беларусі, пазбаўленым права мець зносіны зь людзьмі», — напісала Радзіна ў звароце да Гана.

Блякаваньне сайту «Хартыі», які адзначае сёлета сваё 20-годзьдзе, асудзілі шматлікія міжнародныя арганізацыі, журналісты, палітыкі і праваабаронцы ва ўсім сьвеце.

24 студзеня Міністэрства інфармацыі без папярэдняга паведамленьня выдала распараджэньне заблякаваць у Беларусі сайт Charter97.org.

Паводле Радзінай, ніякіх канкрэтных прычын такога рашэньня Міністэрства не прадставіла.

7 прычынаў, чаму немагчыма цалкам заблякаваць «Хартыю» і «Партызан»

Зварот Натальлі Радзінай да эўракамісара Гана перадаў падчас сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыі адзін зь лідэраў Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі. Яго падпісалі іншыя ўдзельнікі сустрэчы.

Як паведаміў Свабодзе Рымашэўскі, эўракамісар Ган сказаў, што падчас сустрэч з афіцыйнымі асобамі ў Менску ён закранаў пытаньні правоў чалавека і свабоды СМІ ў Беларусі.

Эўракамісар на сустрэчы з Макеем згадаў пра 100-годзьдзе БНР. Але «не пабачыў энтузіязму»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG