У Жодзінскай і Гарадзенскай турмах не даюць інфармацыі, ці прывезьлі туды Зьмітра Дашкевіча.
Установа «Плятформа», якая займаецца абаронай правоў вязьняў, падала апэляцыйную скаргу на рашэньне Менскага гаспадарчага суду аб закрыцьці арганізацыі.
Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча могуць прывезьці ў турму па этапе на працягу двух дзён. У якой беларускай турме можа апынуцца палітвязень, якія яго чакаюць умовы?
У якую турму можа трапіць палітвязень Зьміцер Дашкевіч? Разважае праваабаронца, былы палітвязень Андрэй Бандарэнка.
Выязны Мазырскі суд пастанавіў накіраваць палітвязьня Зьмітра Дашкевіча ў «крытую» турму строгага рэжыму.
У Мазырскай калёніі не пацьвярджаюць зьвесткі пра правядзеньне 30 кастрычніка выязнога паседжаньня Мазырскага суду, на якім будзе вырашацца, ці накіруюць Зьмітра Дашкевіча з калёніі ў крытую турму.
Маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына кажа, што болей за 2 тыдні не было ад сына званкоў і лістоў.
«Хімію» Паўла Севярынца могуць расфарміраваць у будучым годзе. Алесь Бяляцкі па пажаданьнях яму можа вызначыць, зь якой краіны прыйшоў ліст.
Па амністыі, не даседзеўшы адзін год зь пяці, выйшаў на волю кіроўца Раман Мянцюк, якога ў сакавіку 2008 году міліцыянты спынілі «жывым шчытом» з прыватных аўтамабіляў.
Паводле зьвестак Марыны Адамовіч, у Магілёўскай турме, дзе як злоснага парушальніка рэжыму трымаюць былога кандыдата на прэзыдэнта Мікалая Статкевіча, яшчэ не ўключылі ацяпленьне і вязьні пакутуюць ад холаду.
Зьмітра Дашкевіча могуць накіраваць у Гарадзенскую альбо ў Жодзінскую турму — як злоснага парушальніка рэжыму.
Зьмітра Дашкевіча могуць накіраваць альбо ў Гарадзенскую, альбо ў Жодзінскую турму.
«Сумнеўная літаратура з прэтэнзіяй на экстрэмізм» — так назвалі выданьні часопіса Arche ў сюжэце праграмы «Зона Ікс».
Аўтааматары баяцца, каб відэафіксацыя хуткасьці не ператварылася ў новы спосаб лёгкага напаўненьня бюджэту.
На пачатку кастрычніка Аляксандар Лукашэнка паабяцаў, што дазволіць журналістцы Ірыне Халіп свабодна выяжджаць з краіны. Ці выкананае гэта абяцаньне кіраўніка дзяржавы?
Вязень Івацэвіцкай калёніі анархіст Аляксандр Францкевіч патэлефанаваў дамоў. «Магчыма, ў лістападзе зь ім дазволяць доўгатэрміновае спатканьне», — паведаміла маці вязьня Тацяна Францкевіч.
Праблема за здароўем застаецца найважнейшай для былога анархіста Ігара Аліневіча, які адбывае тэрмін у Наваполацкай калёніі.
Мікалай Дзядок у лісьце вітаў вызваленьне Сяргея Каваленкі і Паўла Сырамалотава. Але сам ён заяўляе, што падаваць прашэньня аб памілаваньні ня будзе, кажа бацька палітвязьня Аляксандар Дзядок.
Сьледчы камітэт Беларусі закрыў крымінальную справу супроць грамадзяніна Расеі, які летась арганізаваў забойства трох зуброў у Налібоцкай пушчы.
Суд пастанавіў даць права дзяржаве на дадатковы выпуск акцый і перадачу гэтых акцыі у дзяржаўную ўласнасьць.
Загрузіць яшчэ