Аляксандар Лукашэнка падчас прэсавай канфэрэнцыі не абяцаў вызваліць датэрмінова палітвязьняў, а пра журналістку «Новай газэты» Ірыну Халіп заявіў, што яна нібыта сама адмовілася выяжджаць зь Беларусі. Ірына Халіп у камэнтары гэта абвергла.
У Менску паводле абвінавачаньня ў службовых злоўжываньнях пачалі судзіць былога намесьніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня, які за год да арышту вызначыўся актыўным удзелам у разгоне Плошчы.
14 студзеня ў Вярхоўным судзе пачынаецца працэс над былым намесьнікам міністра ўнутраных спраў Яўгенам Полуднем.
Актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францеківіч супакоіў маці паштоўкай, напісанай з атраду калёніі.
У 2013 годзе ў Мікалая Аўтуховіча мусіць быць два кароткатэрміновыя спатканьні з сваякамі.
Алесь Бяляцкі працягвае актыўнае ліставаньне з калегамі-праваабаронцамі, а таксама зь людзьмі, разам зь якімі ён працуе над літаратурнымі праектамі нават з калёніі.
Марына Лобава паведаміла, што 11 студзеня ёй з калёніі патэлефанаваў сын, палітвязень Эдуард Лобаў. Ён перадаў маці, што яго могуць пакараць пазбаўленьнем кароткатэрміновага спатканьня, якое яны плянавалі на люты.
Першага намесьніка начальніка Івацэвіцкага РАУС затрымалі нецьвярозым за рулём. Міліцыянту пагражае звальненьне з органаў, але мясцовыя актывісты не выключаюць, што ягоныя калегі паспрабуюць замяць справу.
Міліцыя ўзмацніла барацьбу з самагоншчыкамі, рэагуючы на сыгналы грамадзянаў пра схаваныя пункты вырабу самаробнага алькаголю. Ці ўдасца перамагчы трывалую тэндэнцыю на павелічэньне вырабу самагонкі, калі цэны на гарэлку растуць?
Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб забойстве міліцыянта Ігара Іванчыка і раненьне яшчэ аднаго супрацоўніка міліцыі. Злачынства ўчыніў жыхар менскай вуліцы Машыністаў, які пасьля гэтага сам застрэліўся. Што падштурхнула чалавека на страляніну і самазабойства? Наш карэспандэнт Алег Грузьдзіловіч пабываў на месцы здарэньня, каб знайсьці адказ на гэтае пытаньне.
Наста Дашкевіч (да шлюбу Палажанка) атрымала першае спатканьне з мужам, палітвязьнем Зьмітром Дашкевічам. Спатканьне адбылося 9 студзеня ў Гарадзенскай турме і доўжылася 2 гадзіны.
Якія высновы з гісторыі пра пакараньне за здымак у інтэрнэце павінны зрабіць прадстаўнікі беларукіх мэдый і тыя, хто актыўна карыстаецца інтэрнэтам?
Вязьню гарадзенскай турмы Мікалаю Аўтуховічу спаўняецца 50 гадоў. Паводле людзей, якія лістуюцца зь ім, ён ня скардзіцца на свой лёс, шмат чытае і разьвіваецца духоўна, рыхтуецца да жыцьця ва ўмовах свабоды.
У Менскім абласным судзе працягваюцца слуханьні па справе былога першага намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Васільева, якога абвінавацілі ў спробе атрымаць хабар ў памеры 500 тысяч даляраў.
4 студзеня ў Менскім абласным судзе працягнецца працэс па справе Ігара Васільева, былога першага намесьніка старшыні Менгарывыканкаму.
3 студзеня да абвінавачанага ў шпіянажы Андрэя Гайдукова, якога напярэдадні Новага году перавялі зь Віцебскага СІЗА ў турму КДБ — «Амэрыканку», зноў не пусьцілі адваката. Пазьней Андрэя Гайдукова чакае вочная стаўка з новым падазроным у справе.
Зь леташняга жніўня, калі Васіль Парфянкоў трапіў у баранавіцкі арыштны дом, яму ніводнага разу не дазволілі патэлефанаваць дамоў.
Мікалай Аўтуховіч даслаў ліст праваабаронцу Алегу Воўчаку, у тым ліку з развагамі пра палітыку, што падалося Воўчаку досыць дзіўным, зважаючы на турэмную цэнзуру.
Палітвязень, актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч змог патэлефанаваць дамоў і павіншаваць сваякоў з Новым годам літаральна за некалькі гадзін да надыходу 2013 года.
Актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч адбыў перад Новым годам 10 дзён у карцэры.
Загрузіць яшчэ