Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Францкевіча пераканалася, што сын ня ў карцэры


Аляксандар Францкевіч
Аляксандар Францкевіч

Актывіст анархісцкага руху Аляксандар Францеківіч супакоіў маці паштоўкай, напісанай з атраду калёніі.

Тацяна Францкевіч, Аляксандра Францкевіча, атрымала пацьверджаньне таго, што Новы год і Раство сын сустракаў не ў карцэры, а ў атрадзе калёніі:

«Саша даслаў паштоўку зь віншаваньнямі з Новым годам і Раством, у якой напісаў, што ў яго ўсё быццам добра, усё нармальна. Напісаў, каб не хваляваліся. Вось такія галоўныя навіны».

Аляксандар Францкевіч за 3 дні да Новага году выйшаў з карцэру, дзе адбыў 10 дзён. Паводле маці Аляксандра Францкевіча, была пагроза, што ён правядзе ў карцэры і Новы год. Раней палітвязень некалькі разоў ужо трапляў у карцэр. Тацяна Францкевіч не выключае, што ціск на яе сына зьвязаны зь ягонай адмовай пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Палітвязень Аляксандр Францкевіч адбывае ў івацэвіцкай калёніі пакараньне трыма гадамі зьняволеньня за ўдзел у нападах на шэраг афіцыйных будынкаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG