Гарадзенскія праваабаронцы Ўладзімер Хільмановіч, Віктар Сазонаў і Раман Юргель заявілі пра намер абскардзіць у Гарадзенскім абласным судзе рашэньне Ленінскага раённага суду, паводле якога іх асудзілі за несанкцыянаваны пікет на падставе здымка ў інтэрнэце.
«8–9 студзеня атрымаем рашэньне Ленінскага суду, складзем скаргу і абскардзім у Гарадзенскім абласным судзе пастанову Ленінскага раённага суду. Бо гэтая пастанова незаконная, пратакол быў складзены паводле прыдуманых фактаў, без апытаньня сьведак. Калі спатрэбіцца, будзем абскарджваць гэтае абсурднае рашэньне ў Вярхоўным судзе ды зьвернемся ў камітэт правоў чалавека ААН», — паведаміў 8 студзеня «Свабодзе» Раман Юргель.
10 сьнежня 2012 году, калі ва ўсім сьвеце адзначаўся Міжнародны дзень правоў чалавека, гарадзенскія праваабаронцы Раман Юргель, Уладзімер Хільмановіч і Віктар Сазонаў адказалі на заклік праваабаронцаў «Вясны» падтрымаць палітвязьня Алеся Бяляцкага. Яны сфатаграфаваліся на вуліцы зь ягонымі партрэтамі і асобнікамі Дэклярацыі правоў чалавека. Фатаздымак быў зьмешчаны на сайце «Вясны».
5 студзеня судзьдзя Ленінскага раённага суду Горадні Віталь Ляцко прызнаў праваабаронцаў вінаватымі ў правядзеньні несанкцыянаванага пікету і аштрафаваў кожнага на 1,5 мільёна рублёў. Ці азначае такое судовае рашэньне, што цяпер за фатаздымак у інтэрнэце могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасьці? Праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч мяркуе, што гарадзенскія міліцыянты выявілі мясцовую ініцыятыву, якая, аднак, адпавядае агульнаму курсу на спыненьне любымі захадамі пратэстнай актыўнасьці.
Камэнтар намесьніка старшыні БАЖ, юрыста Андрэя Бастунец:
«Наўпрост я б ня зьвязваў гэтую гісторыю з мэдыямі, бо тут гаворка найперш пра закон аб масавых мерапрыемствах, які ў нас мае вельмі рэпрэсіўны характар. А здымкі проста выкарысталі як доказ таго, што праваабаронцы праводзілі пікет, які адбываўся ў адкрытым месцы, а не ў кватэры. І менавіта на падставе гэтага нібыта доказу яны прыцягнутыя да адказнасьці. Таму таксама трэба весьці гаворку пра тое, наколькі варта быць акуратнымі пры выкарыстаньні тых ці іншых здымкаў. Бо не ўпершыню здымкі з інтэрнэту разглядаюцца ўладамі як доказ віны. Згадваю ў гэтай сувязі кнігу вядомага чэскага пісьменьніка Мілана Кундэры „Невыносная лёгкасьць быцьця“. Ён пісаў пра здымкі выступаў моладзі ў Чэхіі ў 1968 годзе, прыкладам, калі яны перашкаджалі руху савецкіх танкаў. Тыя здымкі, якія рабілі чэскія ж фатографы, потым выкарыстоўваліся як доказы віны тых ці іншых асобаў. Пра гэта трэба памятаць. Наўпрост, вядома, гэта ня тычыцца апошняга выпадку ў Горадні, але трэба ўлічваць усе аспэкты беларускага закону і тое, як могуць выкарыстаць здымкі».
Праваабаронца зь «Вясны» Валянцін Стэфановіч: «Улады адсочваюць наш сайт»
Намесьнік старшыні Правабаарончага цэнтур «Вясна» Валянцін Стэфановіч:
«Гэта ня быў пікет ці нейкае іншае масавае мерапрыемства. Людзі проста сфатаграфаваліся на вуліцы, іх дзеяньні занялі некалькі хвілін. Таму, мяркую, гэта незаконная пастанова і незаконнае прыцягненьне людзей да адміністрацыйнай адказнасьці. Але гэта відавочна нейкая абсурдная сытуацыя. Прычым незразумела, навошта было гэтак рабіць? Больш шуму атрымалася ад суду, чым ад таго, што яны зрабілі. Улады хочуць запалохаць гэтых людзей, але яны іх не запалохаюць, бо тыя займаюцца праваабарончай дзейнасьцю шмат гадоў. Юргель — гарадзенскі прадстаўнік БХК, Хільмановіч і Сазонаў супрацоўнічаюць зь „Вясной“. Падобна, што гэта такая мясцовая самадзейнасьць. Міліцыянты праглядалі наш сайт, убачылі гэты здымак — маўляў, нешта ў нас у Гародні адбывалася, а мы прапусьцілі, не адрэагавалі, — і вось вырашылі адрэагаваць: а раптам у іх за гэта спытаюць? Пры гэтым нават не знайшлі сьведак нібыта правапарушэньня і не шукалі іх. Хоць калі гаворка пра пікет, то трэба было давесьці і пазначыць, калі гэта адбывалася, дзе адбывалася. Цяжар доказаў кладзецца на орган, які склаў пратакол аб правапарушэньні. То бок гэта павінна была зрабіць міліцыя, але нічога не зрабіла. Толькі што адсочваюць сайт вельмі ўважліва. Ня ведаю, хто гэта робіць: абласная ўправа міліцыі, спэцслужбы ці ідэалягічныя нейкія аддзелы, ці ўсе разам. Сама меней, мяркую, маніторынг незалежных сайтаў робяць. І пэўна, што ёсьць загад рабіць гэтак, каб ніякай актыўнасьці ў гарадах не было».
Карэспандэнт: «Ці паўплывае гэтае рашэньне суду на далейшую дзейнасьць праваабаронцаў?»
Стэфановіч: «Мы зыходзім з таго, што маем права выказваць свае меркаваньні, і гэта самае галоўнае. А калі ўлады настолькі непісьменныя, што на гэта рэагуюць, то гэта іх праблема, а не праваабаронцаў. А мы, са свайго боку, праінфармуем пра гэта міжнародную Абсэрваторыю па абароне правоў чалавека ды іншыя праваабарончыя структуры».